Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Каб ваяваць, трэба бачыць ворага

Пасьля рэалізацыі пляну аб трэцім тэрміне Лукашэнкі і правядзеньні псэўдавыбараў на Беларусі, маскоўскія паліттэхнолягі (група Г. Паўлоўскага), якія спраектавалі зручную Маскве мэтадалёгію “апазыцыі” ў выбарчай кампаніі і стварэньне кантралююемых лідэраў, прапануюць цяпер цалкам ліквідаваць нацыянальную грамадзянскую супольнасьць на Беларусі.

Ліквідацыя беларускага нацыянальнага жыцьця адбываецца фактычна зь першых дзён рэжыму Лукашэнкі і мае тую фэнамэнальную асаблівасьць, што практычна ніяк не асэнсоўваецца грамадзтвам. (Разбурылі нацыянальную школу – і пайшлі на абед.) Народ у цэнтры Эўропы не адчувае і не разумее, што яго нацыянальна зьнішчаюць. Нават калі чарга дайшла да зьнішчэньня нацыянальнай эліты грамадзтва – да разбурэньня літаратуры і закрыцьця саюзу пісьменьнікаў – разуменьня не дадалося. Прычыны гэтага “сьляпога фэномэну” вядомыя – дэфармацыя сьвядомасьці з прычыны доўгага жыцьця ў антыбеларускіх абставінах акупацыі (цяперака ў абставінах унутраннай акупацыі).

Веданьне “беларускай сытуацыі” (я б сказаў: “беларускай трагедыі”) дазваляе расейцам гаварыць адкрыта пра свае пляны захопу і зьнішчэньня Беларусі, як перад бясслоўнай істотай, сьмяяцца ў твар, перажываць садысцкую асалоду беспакаранасьці (заявы Жырыоўскага, Барадзіна, Дарэнкі і іншых лубянскіх клоўнаў).
Бюракратыя і агентура прамаскоўскага рэжыму на Беларусі паводзіць сябе аналягічным чынам. Пытаньне судзьдзі, які судзіў маладых з плошчы Каліноўскага: “Выкрикивали ли вы антигосударственный лозунг “Жыве Беларусь!”?

Пачынаецца новы рэжымны этап нацыянальнай «зачысткі» Беларусі. Некалькі дзён таму рэдакцыя “Нашай Нівы” атрымала ліст зь Менгарвыканкаму, у якім гаварылася пра “нямэтазгоднасьць разьмяшчэньня газэты на тэрыторыі Менску” на той падставе, што яе галоўны рэдактар Андрэй Дынько быў арыштаваны падчас пасьлявыбарчых пратэстаў на плошчы Каліноўскага. Гэта азначае пазбаўленьне юрыдычнага адрасу што, адпаведна, павінна прывесьці да спыненьня выхаду газэты.

Пасьля абеду можа аказацца, што беларускага друку ўжо не існуе і гэтага не заўважаць.

У току расейскіх «зачыстак» у канцы лінейкі заўсёды стаіць чалавек. Што мяне най- больш уразіла ў час дасьледваньня Курапатаў (пра што я часта ўспамінаю) – гэта паводзіны тых, каго расстрэльвалі. Іх падводзілі, як авечак, на край ямы і стралялі ў патыліцу. Няшчасныя пыталі: «За што? » І так пяць гадоў падрад (З 1937 па 1941). Расстралялі сотні тысячаў толькі ў Курапатах, забівалі народ, як скаціну на бойні, а яны ўсё пыталіся «за што?» Так і ляглі ў ямы без разуменьня відавочнага. І ніхто (!) не супраціўляўся. Знаходзіліся арыгіналы, якія пры гэтым нават крычалі «да здравствует Сталін». Катаў, што расстрэльвалі заўсёды было толькі трох. За пяць гадоў бесперапыннага забойства уцякаць рашыўся толькі адзін чалавек. І ўцёк.

Лёгіка генацыду і этнацыду аднолькавая. Калі адсутнічае рэальная ідэнтэфікацыя ворага, бяссэнсава задаваць пытаньні.

Мы бачым, што лепшую беларускую моладзь ужо выкідаюць з унівэрсітэтаў, а потым выштурхнуць зь Беларусі. Гэта ёсьць частка агульнай палітыкі этнацыду. Але беларус павінен супраціўляцца. І найлепш разам. Бо агульная справа.

Дзеля ўсьведамленьня агульнай справы ў барацьбе прывяду вытрымкі з Плятформы Народнага Яднаньня «БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЬЦЬ» (bielarus.net), якія павінны стаць у аснову нацыянальнага змаганьня:

* Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
– Каго любіш?
– Люблю Беларусь.
– Дык узаемна.

* Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

* Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць “правоў” у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам “права” быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

* Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей – Беларускі Народ.

* Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

* Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах – Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.

Трэба памятаць, што прамаскоўскі рэжым ня мае ў сабе ніякай духоўнай і ідэйнай моцы. Ён трымаецца на страху, грубай сіле, падтрымцы Расеі і на хлусьні. Але як толькі ўздымецца нацыянальная ідэя яднаньня, рэжымная канструкцыя нішчыцеляў рассыпецца, як горох, і ніякая сіла не ўратуе ўжо ня вольны аджылы час. Але каб ваяваць, трэба бачыць ворага. Нас бачаць. Назіраюць у біноклі, разглядаюць пад мікраскоп. А беларус ніяк вачэй не расплюшчыць. Яму ўсё нешта яшчэ здаецца, мроіцца, што неяк жа ж будзе.

* * *

У грамадзкім змаганьні галоўнымі і вызначальнымі зьяўляюцца адкрытыя і массавыя грамадзкія дзеяньні. Тым ня менш у складаных абставінах перасьледу ўсяго беларускага і ўзмацненьня акупацыйнай палітыкі павінны быць скарыстаныя адначасна ўсе формы супраціўленьня, у тым ліку і дыскрэтныя. Прыкладам такой дзейнасьці могуць паслужыць камітэты абароны і Беларускі Камітэт Абароны (БКА), якія былі створаныя на Беларусі (і за мяжой) у жніўні 2002 года пасьля агрэсіўных заяваў Пуціна аб анэксіі Беларусі (так зв. “мухі-катлеты”).

У № 1 бюлетэня БКА “Вольная Беларусь” (верасень 2002 г.) напісана: “Камітэты Абароны ствараюцца паўсюдна: па месцы працы, жыхарства, вучобы, дзяржаўнай і вайсковай службы. Колькасьць сяброў – ад трох да сямі асобаў. Калі зьяўляецца больш асобаў, ствараецца іншы Камітэт. Камітэты дзейнічаюць аўтаномна. Сьпісы ўдзельнікаў не складаюцца, удзел не фіксуецца. Каардынацыя вызначаецца вуснымі інструкцыямі і на падставе лістоў БКА. Дзейнасьць Камітэтаў па Абароне разьвіваецца паэтапна, спэцыяльныя задачы вызначаюцца вусна.” З задачаў 1- га этапу цікавыя такія палажэньні: “ а) — адсочваньне дзеяньняў і кантроль за антыканстытуцыйнай дзейнасьцю чыноўнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, навучальных установаў, камандзіраў вайсковых фармаваньняў, сродкаў масавай інфармацыі; б) — папярэджваньне аб крымінальнай адказнасьці асобаў, якія праводзяць яўную або ўскосную антыканстытуцыйную дзейнасьць, накіраваную на ліквідацыю незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, на асіміляцыю маладога беларускага пакаленьня, на зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці беларусаў, на дыскрымінацыю беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў.”… “Мясцовыя Камітэты Абароны мусяць адразу наладзіць выпуск і распаўсюджваньне інфармацыйных бюлетэняў БКА і электронную перадачу інфармацыі”.

У сітуацыі мэтанакіраванага вынішчэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці, грамадзтва мусіць пачаць фармаваць новыя супраціўленчыя структуры (спачатку няхай сабе толькі назыўныя), якія пры патрэбе змогуць разьвіцца у структуры новай змагарнай беларускай супольнасьці (утым ліку і беларускай нацыянальнай арміі). Але галоўнае: мусіць быць беларуская салідарнасьць і нацыянальная асьвета грамадзтва. Без нацыянальнай працы з электаратам, без нацыянальнай асьветы народа немагчымыя ніякія доўгатэрміновыя перамогі і ў рэшце рэшт немагчымае нашае вызваленьне з-пад прамаскоўскага акупацыйнага рэжыму на Беларусі.

19 красавіка 2006 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

22/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024