Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сапраўдны суд над А. Лукашэнкам і яго памагатымі абавязкава адбудзецца

Пакуль што судовай імітацыяй заняўся А. Лебедько. 18 красавіка ён заявіў ў Вільні, што трэба арганізаваць “обшчественный процесс над А. Лукашенко”.

Італьянцы ня выбачылі нямецкім катам. Днямі ў італьянскім горадзе Ля Спэцыя пачаўся працэс па справе масавых забойстваў нямецка-фашыстоўскімі карнікамі жыхароў трох вёсак непадалёк ад г. Арэца. У чэрвені 1944 г. партызаны забілі двух нямецкіх парашутыстаў. У адказ на гэта нямецкія карнікі спалілі сялянскія дамы і забілі больш за 200 асобаў. Праз дзесяцігоддзі нямногія, хто ацалеў тады, а таксама сямейнікі ахвяраў падалі ў суд, патрабуючы кампэнсацыяў ад Нямеччыны за забойствы і зьнішчэньне маёмасьці. Міністэрства юстыцыі ФРГ заяву ня прыняло, але адрэагавала станоўча ваенная пракуратура ФРГ. Пачаліся слуханьні па справе.

Справядлівыя дзеяньні італьянцаў ёсьць прыкладам для беларусаў. Злачынствы расейскіх акупантаў на нашай зямлі ня маюць тэрміну даўніны. Не адкруціцца РФ ад адказнасьці за маскоўскі генацыд часоў СССР. Наперадзе судовыя працэсы па кампэнсацыях нашаму народу ад злачыннай расейскай дзяржавы. I найперш за Чарнобыль.

Пакуль што судовай імітацыяй заняўся А. Лебедько. 18 красавіка ён заявіў ў Вільні, што трэба арганізаваць “обшчественный процесс над А. Лукашенко”. Ён назваў нават сёлетні верасень у якасьці тэрміну, а ў якасьці месца назваў на выбар Вільню, Варшаву, Прагу, Кіеў і нават Маскву (!). У якасьці суддзяў ён зьбіраецца запрасіць Валэнсу, Гавэла, Квасьнеўскага і “яшчэ 10-15 вядомых дзеячаў Эўропы” (у сувязі з заяўленай Масквой Лебедько, мабыць, зьбіраецца запрасіць таксама Пуціна ў якасьці суддзі над ягоным жа шклоўскім кліентам). Наколькі нам вядома, амаль ніхто з названых ня мае юрыдычнай адукацыі, не зьяўляецца прафэсійным юрыстам.

“Обшчественный процесс” маецца, такім чынам, быць аматарскім шоў (пад якое Лебедько мае намер атрымаць тлустыя гранты). Не апошняе месца на гэтым шоў, відаць, зьбіраецца заняць згаданы Лебедько. Толькі вось якое месца? Беларусам ён вядомы як актыўны будаўнік сістэмы раньняга лукашызму, памочнік стваральніка “прэзыдэнцкай вэртыкалі”, верны супрацоўнік вышэйадзначанага А. Лукашэнкі (да пары пакуль той ня выдаліў яго высьпяткам з каманды). Гэта ўсяроўна, што працэс над генэралам Ярузэльскім наладжваў бы цяпер які-небудзь палкоўнік часоў ваеннага становішча. Альбо калі б Гітлера судзіў Гэбельс на пару з Борманам, запрасіўшы ў “суддзі” прадстаўнікоў нейтральных дзяржаваў.

Працэс над А. Лукашэнкам, парушальнікам Канстытуцыі і ўзурпатарам дзяржаўнай улады, абавязкава адбудзецца. Толькі адбудзецца ён у беларускай сталіцы, пад кіраўніцтвам прафэсійных і сумленных юрыстаў. А згаданы Лебедько будзе сядзець на лаве сярод падсудных лукашыстаў пад моцнай аховай і з турэмным пайком.

Янка Базыль

22/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024