Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальш і цынізм вакол Чарнобыля

24 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта “El Pais” дае рэпартаж з Чарнобыльскай зоны. Журналіст падарожнічаў непадалёк ад рэактара на ўкраінскім баку зоны. Ён размаўляў са старымі людзьмі, якія вярнуліся ў свае хаты. Расказаў пра 8-гадовую Марыйку, першае дзіця, якое нарадзілася ў зоне адсяленьня і жыве там.
У фінале рэпартажа выступае мясцовы Дзяніс, які арганізоўвае экскурсіі па зоне. За 200-500 эўра групы замежнікаў могуць праехацца па мёртвых мясьцінах, убачыць агромністыя могілкі для вайсковай і цывільнай тэхнікі, якая працавала на ліквідацыі і была пакінута тут, бо моцна выпраменьвае. Можна нават зьесьці “экалягічны абед” у мясцовым рэстаране.
Наш камэнтар: Па-за радкамі тэксту зразумела, што ў зоне катастрофаў у Гішпаніі не маглі б нараджацца і жыць дзеці. Эўрапеец дае зразумець, што “на Усходзе” існуе зусім іншая мэнтальнасьць, зусім іншая цана чалавечага жыцьця, што тут усё іншае… Чарнобыль паступова становіцца аб’ектам турыстычнага бізнэсу, прайдзісьветы вучацца зарабляць шалёныя грошы на народнай бядзе. Гішпанец ня робіць, аднак, больш глыбокіх назіраньняў і высноваў пра міжнародную палітыку “эканамічнага адраджэньня і вяртаньня насельніцтва на чарнобыльскія тэрыторыі”, пра поўную згоду паміж дэмакратычнымі нібыта дзяржавамі, гуманітарнымі нібыта арганізацыямі і антычалавечымі (як у Беларусі і Расеі) рэжымамі, якія імпэтна заклікаюць “аднавіць паўнавартаснае жыцьцё” на зямлі, дзе жывым істотам нельга жыць. Пра міжнародную змову супраць ахвяраў катастрофы (“во імя наукі”, як кажуць арганізатары антычалавечага экспэрымэнту) цяпер згадваць ня модна.

Валеры Буйвал

25/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024