Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыя пра Чарнобыль

23 красавіка 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” друкуе артыкул пад тытулам “Савецкія Пампэі”. Ва ўсіх СМІ сьвету зьяўляюцца матар’ялы ў сувязі з 20-годдзем Чарнобыльскай катастрофы. З большай альбо меншай любоўю да праўды, з большым альбо меншым разуменьнем праблемы усе распавядаюць пра чалавечую трагедыю.

Вось і нарвэжцы прыдумалі эпітэт для горада Прыпяці – Пампэі, параўноўваючы яго з антычным горадам, ахвярай вывяржэньня вулкана ў 1-м стагоддзі нашай эры. Далей ідзе сэрыя ўжо шмат разоў выкарыстанай тэрміналёгіі: “пекла”, “ліквідатары”, “чарнобыльскія навасёлы” і г.д.

Наш камэнтар: Вельмі важна, што ў большасьці публікацыяў урэшце спынены ўсхваленьні маскоўскага кіраўніцтва і лічно товарішча Горбачёва за “гуманныя дзеяньні пасьля аварыі на ЧАЭС”. Усё больш праўды кажуць нават закаханыя ў Горбі заходнікі пра злачынную ролю маскоўскай імпэрыі і яе кіраўнікоў у атамнай бядзе народаў. Мы добра памятаем, як на прыканцы 1980-х – пачатку 1990-х па Беларусі езьдзілі вялікія групы розных заходніх актывістаў ад скаўтаў і “зялёных” да эўрапарлямантароў і адстаўных натаўскіх генэралаў. Як на сустрэчах з беларускай грамадзкасьцю, з фронтаўцамі-нацыяналістамі яны праз перакладчыкаў барабанілі нам у вушы: “Великая беда – распад такой прекрасной и могучей страны. Ведь вам так хорошо жилось в СССР. Что вы теперь?!….” Потым настаў пэрыяд усхваленьня “новай, дэмакратычнай Расеі”, да якой Беларусі трэба было далучацца, каб “дэмакратызавацца” (“праз расейскі канцлягер” – працягвалі думку кемлівыя беларусы). Але пустая хлусьлівая балбатня гастралёраў выдахлася, зьдзьмулася і рассыпалася. Як важна нашаму эўрапейскаму народу жыць сваім розумам, ня верыць зацікаўленым у сваёй выгодзе заходнім бразготкам і іхным усходнім кампаньёнам па хлусьліваму шоў. Важна, каб мы далей крочылі шляхам нацыянальнага Адраджэньня і дзяржаўнай незалежнасьці.

Валеры Буйвал

25/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024