Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аляксандар Адамовіч (1900 – 1937)

У сярэдзіне 1920-х, калі ў БССР праводзілася палітыка беларусізацыі, другой яе сталіцай пасьля Менску называлі Клімавічы, цэнтар Калінінскай акругі.

Захаваліся сьведчаньні, што, прыяжджаючы адтуль у камандзіроўкі, усе савецкія і партыйныя работнікі ў менскіх кабінэтах гаварылі па-беларуску, а ў адказ чулі: “Ці вы не з Калініншчыны?” Шмат дзе беларусізацыя буксавала, і ў Менск ішлі просьбы запаволіць яе тэмпы. З Клімавічаў жа, наадварот, бясконца прасілі лектараў, выкладчыкаў, кнігі.

За ўсім гэтым стаяў 25-гадовы сакратар Калінінскага акруговага камітэту партыі Алесь Адамовіч. Штомесяц ён дасылаў у наркамат асьветы лісты з патрабаваньнем новых спэцыялістаў для курсаў беларускай мовы, літаратуры, гісторыі й геаграфіі. Зь лекцыямі й дакладамі ў акрузе выступалі Максім Гарэцкі, Янка Купала, Якуб Колас. Пад кіраўніцтвам Адамовіча працавалі Ўладзімер Дубоўка, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, які назваў Калініншчыну “зямлёй абяцанаю для беларускіх нацдэмаў”.

Аднак Адамовіч мысьліў катэгорыямі не акругі, а нацыі. Ягоны праўнук Аляксей на падставе архіўных дакумэнтаў паведамляе, што ў размове з дырэктарам Інбелкульту Аркадзем Смолічам Алесь Адамовіч казаў пра неабходнасьць “стварэньня бар’еру супраць РСФСР”, што ўрэшце б спыніла русіфікацыю і “магло б прывесьці да ўтварэньня БНР”.

У 1925-м ім пільна зацікавілася ГПУ. Адамовіча пераводзяць у Полацак, потым ён займае высокія пасады ў Менску: кіруе сэктарам друку ЦК КПБ(б), рэдагуе газэту “Беларуская вёска”, працуе намесьнікам наркама земляробства. Здавалася б, хвалі ўгамаваліся. Але дасье на Адамовіча робіцца ўсё больш пульхным. У 1930-м ён трапляе за краты па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”. Віна аднаго з матораў беларусізацыі ацэньваецца ў 10 гадоў зьняволеньня. У 1937-м суд пераглядае справу і пастанаўляе: расстраляць. Такія прысуды выконваліся неадкладна.

Яму было толькі 37.

У Клімавічах, як і нідзе, няма ні помніка, ні вуліцы ягонага імя.

Уладзімер Арлоў, радыё Свабода

25/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024