Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Раптам на плошчу, названую нашай змагарнай моладзю імем Кастуся Каліноўскага, прышлі некалькі дзесяткаў людзей. Яны прыселі, паклалі рукі далонямі ўніз на брук, пасядзелі так, памаўчалі, усталі і пайшлі. 24 красавіка 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра масавую дэманстрацыю, што адбылася перад будынкам цэнтральнага вакзалу ў Брусэлі. 80 тысячаў чалавек, шмат моладзі і дзяцей правялі маўклівы марш пратэсту супраць гвалту і вулічнай злачыннасьці. Начале маніфэстацыі былі бацькі 17-гадовага Ю ван Холсбэка, якога забілі ў вэстыбюле вакзала 12 красавіка. Два маладых нэгры адбіралі ў яго маленькі магнітафон, юнак не хацеў аддаваць яго і атрымаў пяць нажавых ранаў. Бацькі ахвяры папрасілі адмовіцца ад палітычных выступаў і не выстаўляць (або гукаць) нейкіх лёзунгаў, каб не абвастраць і без таго напружанага канфлікту, зьвязанага з паводзінамі ў краіне афра-азіяцкіх “бэльгійцаў”. Над галовамі людзей луналі толькі нацыянальна-дзяржаўныя сьцягі Бэльгіі з жалобнымі чорнымі стужачкамі. Наш камэнтар: Бэльгійскае грамадзтва стамілася ад вулічнай злачыннасьці. Пакуль яно выказвае свой маўклівы пратэст. Аднак ўлады (няздольныя арганізаваць парадак на вуліцах, але здольныя раздаць бэльгійскія пашпарты сотням тысячаў дзікіх чужынцаў) і злачынцы адчулі моц маўклівага пакуль народу. Бо ўся краіна ведала, чаму ў выходны дзень перад вакзалам сабраліся дзесяткі тысячаў людзей і чаму на бэльгійскіх сьцягах знак жалобы. Прыкладна ў той жа час радыё Свабода разрэклямавала чарговы “флэш-моб” (што гэта такое, ня могуць здагадацца нават мясцовыя паліглёты) у цэнтры Менску. Раптам на плошчу, названую нашай змагарнай моладзю імем Кастуся Каліноўскага, прышлі некалькі дзесяткаў людзей. Яны прыселі, паклалі рукі далонямі ўніз на брук, пасядзелі так, памаўчалі, усталі і пайшлі. “Свабода” паведаміла: “Непадалёк стаялі некалькі байцоў Амону. Але яны не ўмяшаліся…” Сапраўды, а чаго ім было ўмешвацца ў гэтую “гераічную” па сваёй таямнічай зашыфраванасьці дзею? Паклалі далоні на брук, памаўчалі і разышліся… Ніхто, акрэм самых “рукаўскладальнікаў”, ня ведаў і не здагадваўся пра рытуальны сэнс дзіўных паводзінаў. Потым нам патлумачылі, што такім чынам “грамада выказала салідарнасьць з моладзю, што стаяла на гэтым месцы 19-24 сакавіка…” Чаму салідарныя душы не ўзьнялі над плошчай Кастуся Каліноўскага Бел-Чырвона-Белы Сьцяг? Моладзь не пасаромелася, не пабаялася ўзьняць наш сьвяты Сьцяг над гэтай плошчай у тыя змагарныя дні. Не пабаялася ў адкрытую выказаць сваё непрыняцьце антынароднага рэжыму і расейскай імпэрыі. І вось цяпер нейкія нявызначаныя пакуль арганізатары выводзяць новы іерогліф імітацыі народнага пратэсту. Пры чым, арганізатары ўпарта не называюць сабе. Удзельнікі гэтых “мобаў-флэшаў” усьцяж паўтараюць, што “мы сабраліся самы, нас ніхто не зьбіраў…” Так не бывае. Зьбіраць дзесяткі і сотні асобаў ў адзін час на адным месцы могуць толькі арганізатары. Чаму яны не называюцца і не тлумачаць грамадзтву прычыну безаблічнай таямнічасьці сваіх рытуальных дзеяньняў? Складваецца ўражаньне, што некаму выгадна схаваць Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у шафу, прыбраць ясна сфармуляваныя лёзунгі, мэты і задачы вызвольнай барацьбы за Беларусь і заняцца мастацкай самадзейнасьцю ў розных пунктах сталіцы. Яно, дарэчы, і “больш бясьпечна”: амоны не нэрвуюцца… “Все довольны”, як той казаў. Аднак, арганізатары адной “моб-флэш” ужо сталі вядомыя. Мілінкевіч абвясьціў, што 26 красавіка, на 20-я ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі ён павядзе людзей на балота (на пл. Бангалор, месца выгулу сабак, куды беларускія патрыёты ўжо даўно ня ходзяць выказваць свой пратэст). Гэта значыць, падалёй ад цэнтру сталіцы, пад камандай рэжыму, з дазволу і пад аховай тых жа амонаў. Імітатар раскручвае далей сваё блытанае імітатарскае мастацтва. “Все довольны”, а больш за ўсё антыбеларускі рэжым… Валеры Буйвал 25/4/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |