Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Змагаймася з Чарнобыльскім генацыдам

Дарагія землякі, паважаныя сябры фронтаўцы! Сёньня мы адзначаем у памяці 20-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. Наш лёзунг: “Чарнобыль=генацыд=Курапаты”.

Дзеяньні генацыду пачаліся адразу пасьля ўзрыву рэактара, калі Масква, засакрэціла катастрофу, не паведаміла насельніцтву і не зрабіла ніякіх захадаў па засьцерагальнай прафілактыцы людзей і найперш дзяцей.

Другое злачыннае дзеяньне Масквы– гэта растрэл з самалётаў радыёактыўных хмараў над Магілёўскай вобласьцю, якія маглі б пры зьмене ветру, як думалі маскоўцы, паплысьці ў Расею. Вецер увесь час дзьмуў тады на поўнач. І тым ня менш расейцы пасадзілі атамныя хмары проста на галовы беларусаў.

Новы этап пэрманэнтнага атамнага генацыду пачаўся з 1994 года з усталяваньнем прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. Рэжым ліквідаваў дапамогу чарнобыльцам, пачаў вытворчасьць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях і засяленьне радыёактыўных зонаў, пасылае туды на працу маладых спэцыялістаў.

Сімптаматычна, што адначасна з усталяваньнем на Беларусі прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі ў 1994 годзе, пачалося выміраньне беларускага насельніцтва. У сярэднім колькасьць беларусаў зьмяншаецца на 50 тысячаў у год. За гэты час мы страцілі ўжо больш за паўмільёна насельніцтва. А цяпер палічым. За няпоўных пяць гадоў (з 1937 па чэрвень 1941 год) рускія бальшавікі растралялі ў Курапатах ад 200 да 250 тысячаў беларусаў.

Параўнаем з паўмільёна страчаных за 11 гадоў гэбізму-лукашызму і ўбачым, што беларуская нацыя нясе тыя ж страты людзей за год, як і ў часы курапацкіх растрэлаў.

Вось што рэальна азначае “Чарнобыль=генацыд=Курапаты”. Той жа сэнс – вынішчэньне беларусаў і нават тая ж колькасьць ахвяр.

Як практычна змагацца з чарнобыльскім радыяцыйным вынішчэньнем, мы ведаем. Але нічога ня можа быць зроблена і дасягнута, пакуль існуе прамаскоўскі рэжым, які праводзіць чарнобыльскі генацыд.

Нашыя задачы. Найперш неабходнае пашырэньне інфармацыі пра Чарнобыль у Беларусі сярод беларускага насельніцтва. Але галоўнае – трэба ліквідаваць незаконны прамаскоўскі рэжым, які працягвае чарнобыльскае зьнішчэньне. Гэтай неабходнасьці беларусам, каб выжыць, трэба пасьвяціць сваю дзейнасьць, працу і змаганьне. Будьма ж заўсёды дзейныя і гатовыя пастаяць за Бацькаўшчыну і за сябе.

Зянон Пазьняк
26 красавіка 2006 г.

26/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024