Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (22-25 красавіка 2006 г.) 22 красавіка ў маскоўскім мэтро на станцыі “Пушкінская” некалькі армянскіх юнакоў зьбіраліся ўвайсьці ў вагон цягніка, каб паехаць на сьвяткаваньне Вялікадня. На іх напала банда мясцовых “православных ребят” у чорнай вопратцы, чорных ботах і з голенымі галовамі. 23 красавіка РПЦ сьвяткавала Вялікдзень. Усё было, як заўсёды. Кінуліся ў вочы і вушы некаторыя тыповыя аспэкты палітыкі “нашей православной організаціі” (цытата з Лукашэнкі). У маскоўскім “саборы Лужкова спасітеля” блазан Жырыноўскі хадзіў сярод паствы і навязьліва раздаваў направа і налева рэклямныя буклеты сваёй партыі. Ня менш “чуділі” і каля іканастасу. Тамака на манэр згаданага “лідера РБ” сталі плячыма да абразоў Пуцін, Фрадкоў і яшчэ нехта (усе ў чорных касьцюмах са сьвечкамі). Да іх са “справаздачай” зьвярнуўся патрыярх РПЦ Алексій. Ён распавёў, як раніцай езьдзіў па парафіях і што ўбачыў там. Нешта мы ня памятаем, каб такі абсурдны “партійно-хозяйственный актів” быў прапісаны ў нейкіх трэбніках і часасловах. Пасьля “актіва” Пуцін затушыў пальцам сьвечку і пайшоў разам з чорнымі касьцюмамі да нейкага чорнага выйсьця. Тэлеканалы паказалі таксама “самы важны фрагмэнт” віншаваньня Алексія: “Возрадуемся! Я поздравляю русских людей со светлым праздником… Мы не должны забывать историческое и культурное наследие великой России!” Потым паказалі “русское подворье” у Ерусаліме. Тамашні бацюшка казаў пра тое ж самае: “Возрадуйтесь, люди русские! І г.д.” Прэтэндуючы на нейкую “вселенскость”, РПЦ застаецца выключна расейскім дзярждэпартамэнтам. Для бацюшак і архібацюшак не існуюць іншыя народы, мовы і культуры, якія фармальна належаць да іхнай адміністрацыі. Успомнім, як Рымскі Папа (заўсёды паліглёт і знаўца многіх культураў) зьвяртаецца да вернікаў на дзесятках моваў. А тут не дачакаешся, каб згадалі нават беларусаў з украінцамі, ня тое што пахрышчаных у праваслаўе якутаў, чувашоў, марыйцаў і дзесяткі іншых народаў. Русіфікатарская жуйка ў сьвяточнай абалонцы па-старому прадстаўляе фірму РПЦ. Расейскія тэлеканалы апошнімі днямі актыўна паказваюць рэпартажы з Крыма. Рубрыка гэтых тэлесюжэтаў устойліва называецца “Самозахваты земель татарамі”. Выгнаны сталінскім маскоўскім фашызмам крымска-татарскі народ вяртаецца на сваю зямлю і бачыць, што ў ягоных дамах жывуць маскоўскія акупанты, ягонымі садамі валодае неахайны чужынец, на ягонай зямлі расейская мафія зьбіраецца будаваць шматпавярховыя “доходные” дамы і г.д. Адным словам, вяртаньне сапраўднага (спрадвечнага) гаспадара маскоўцы кваліфікюць як “захват”. Да чаго ж вычварэнская мэнтальнасьць у гэтай публікі, якая ўсё ня можа пагадзіцца з гістарычным крахам сваёй імпэрыі. Зьмяніліся часы і ў Крыме. Пры Кучме на татараў кідалі спэцназ, білі людзей і стралялі па мірных дэманстрацыях татарскага насельніцтва. Цяпер падобна, што палітыка Украіны стала больш рацыянальнай і справядлівай. Асабліва пасьля таго, як усе пабачылі адкрытую варожасьць (іррацыянальную нянавісьць) расейска-крымскіх асаднікаў да ўсяго ўкраінскага і іхнае імпэтнае жаданьне вярнуцца пад маскоўскую ўладу. Татары дзейнічаюць асьцярожна, але настойліва, часам з гумарам. Нават расейскае тэлебачаньне паказала, як пікет з пяці татараў трымае абарону вялікага зямельнага ўчастка, на якім расейскі мафіёза сабраўся будаваць хмарачос і прывёў ужо тэхніку і рабочыя брыгады. Журналіст пытаецца ў мафіёзы: “Чаму вы не адгоніце гэтых і не пачынаеце працу?” Разанскі сіцыліец шчыра адказвае: “А пікетчыкі сказалі, што “як толькі вы дзёрнецеся”, то сюды прыдуць пяць тысячаў татараў…” Татары арганізавана дамагаюцца сваіх правоў. Калі маскоўскі охлас не саступае, то перакрываюць аўтадарогу. Пры чым, робяць гэта, не парушаючы правілаў. 200-300 маладых мужчынаў пэрманэнтна перасоўваюцца па “зебры” на дарожным палатне. Туды, потым назад, зноў туды, і так на працягу шэрагу гадзінаў. Заўважна, што на фізіяноміях расейскіх асаднікаў няма ўжо былога таўра “За намі Москва!” Няўтульна і трывожна ненавісьнікам усяго “нерусского”. Вось і трэба было б падацца туды, дзе ўсё роднае і сваё. Але ж не, там холадна, голадна і страшна. 25 красавіка расейскія СМІ паведамілі, што Расея вяртае Аўстрыі сэрыю эгіпецка-пэрсідскіх каштоўнейшых папірусаў 7-га стагоддзя да н.э. Пасьля захопу Аўстрыі гітлерцамі ў 1938 г. папірусы з венскага музэю патрапілі ў Бэрлін. Там іх “выратавалі” савецкія войскі. Некалькі дзесяцігоддзяў чужыя каштоўнасьці захоўваліся ў поўнай таямніцы ў цярбургскім Эрмітажы. Але гаспадары нейкім цудам даведаліся пра хованку і запатрабавалі сваё назад. І вось з вялікай помпай крамёўскія бонзы зьбіраюцца “восстанавлівать справедлівость”. Вядома, што дагэтуль у расейскіх хованках знаходзіцца безьліч нарабаваных гістарычных і культурных каштоўнасьцяў іншых народаў (у тым ліку і беларускага). І што ж гэта за лёс такі: эгіпталёгія ў іх грунтуецца на скрадзеным, арыенталістыка на захопленым і г.д. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў на канфэрэнцыі ў Кіеве, прысьвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы. Ён сказаў: “Правядзем рысу ад разьні ў Батурыне да галадамораў, сусьветных войнаў, да затапленьня казацкіх земляў і ўрэшце рэшт да Чарнобыля. Нашых людзей ўганялі ў зямлю, атручанае лязо спрабавала дабіць, датруціць украінцаў. Але ня выйшла!.. Боль, выкліканы Чарнобылем, стаўся каталізатарам Адраджэньня нашай нацыі, а потым – стварэньня дзяржавы, гістарычных і дэмакратычных зьменаў”. Расейскія СМІ адразу ж завылі-заўлюлюкалі: “Ющенко благодарен Чернобылю за возрождение национальной идеи!..” Няхай яны захлынуцца ў сваім улюлюканьні, асьлепленыя нянавісьцю і самазамілаваньнем. Здыхае, калее фэадальна-фашыстоўская расейская імпэрыя, развальваецца гнілы монстр. Вызваленыя народы – ад простага грамадзяніна да прэзыдэнта краіны – робяць адэкватныя ацэнкі расейскай акупацыі і яе зьверствам. А пасьля такіх ацэнак аднаўленьне маскоўскага кашмару ўжо немагчымае. Янка Базыль 27/4/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |