Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нямецка-расейская палітыка – крыніца войнаў і нестабільнасьці

28 красавіка 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе кніжны агляд на тэму прыроднай роднасьці расейскага бальшавізму і нямецкага нацыянал-сацыялізму. У 1970-80-я гады было шмат спрэчак вакол манаграфіі нямецкага гісторыка Эрнста Нольтэ, прысьвечанай нямецка-маскоўскаму супрацоўніцтву ў 1917-1941 г.г.

Нольтэ аргумэнтавана сьцьвярджае, што без кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянал-сацыялізм не прышоў бы да ўлады ў Нямеччыне, што без Леніна не было б Гітлера. Думку разьвівае нямецкі гісторык Гэрд Кёнэн у кнізе “Расейскі комплекс. Немцы і Усход. 1900-1945”. Гісторык паведамляе, як ужо праз два тыдні пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 г. кайзэр Вільгельм ІІ выступіў за “хаўрус і дружбу” з новай Расеяй. Да пачатку Другой сусьветнай вайны ў нямецкай палітыцы не было супярэчнасьці паміж антыкамунізмам палітычнага кіраўніцтва ўнутры Нямеччыны і шчыльным супрацоўніцтвам з камуністычным рэжымам Крамля на зьнешнепалітычным полі.

* * *

Даўно ўжо перажыты шок ад публікацыі сакрэтных дакумантаў, якія сьведчылі аб актыўным удзеле кайзэраўскай Нямеччыны ў забесьпячэньні кастрычніцкай перамогі бальшавікоў-ленінцаў і аб маскоўскай дапамозе ў пабудове магутнасьці Нямеччыны ў 1920-30-я гады. Пра гэта напісаныя кнігі і нават паказаныя дакумэнтальныя фільмы па расейскіх тэлеканалах. Леніна з сябручкамі на нямецкія грошы пераправілі ў пламбіраваным вагоне з Швэйцарыі ў Петраград праз тэрыторыю Нямеччыны, якая знаходзілася ў стане вайны з Расеяй (!!!). Нямецкі супэрагент Парвус на працягу шэрагу гадоў забясьпечваў бальшавікоў мільёнамі залатых дойчмарак. Усё дзеля дэстабілізацыі Расеі шляхам бальшавіцкай рэвалюцыі і вывядзеньня такім чынам Расеі з антыгерманскай кааліцыі і Першай сусьветнай вайны. У немцаў усё атрымалася, нягледзячы на тое, што бальшавікі ў 1917 г. не прадстаўлялі сабой значнай палітычнай сілы. У Петраградзе, Маскве і іншых правінцыях імпэрыі эсэры, нацыяналісты, дэмакратычныя партыі буржуазіі і нават меншавікі цалкам валодалі тады сітуацыяй. Але шалёныя нямецкія грошы і шалёная хлусьня (“мір народам”, “зямлю сялянам”, “фабрыкі рабочым”) дазволілі бальшавікам выканаць бэрлінкі праект па дэстабілізацыі расейскай супэрдзяржавы і праз хаос і анархію захапіць уладу.

Немцы, аднак, стараліся дарэмна і ў хуткім часе згубілі свае ўклады ў новы расейскі рэжым, бо эўрапейскія народы ўжо ўвосень 1918 г. разграмілі нямецкія войскі, у Нямеччыне пачалася рэвалюцыя. Успомнім, што ж было другім актам “вечнай дружбы па восі Бэрлін-Масква”. Ад разгромленай Нямеччыны (краіны-агрэсара) адвярнулася ўся Заходняя Эўропа. Хто выратаваў немцаў з міжнароднай ізаляцыі? – савецкая Расея. Ужо ў 1922 г. ў Рапала Масква заключыла з немцамі пакет пагадненьняў па “шчыльнаму супрацоўніцтву”. Акрамя гаспадарчай салідарнасьці Масква (паводле сакрэтных пратаколаў рапальскай дамовы) забясьпечыла вывучку нямецкіх войскаў, афіцэрскага корпусу і распрацоўку новых нямецкіх узбраеньняў у расейскіх акадэміях і на палігонах. Артылерысты, танкісты, авіятары, штабісты, а пры Гітлеры і гестапаўцы-эсэсаўцы вучыліся ваеннаму і тэрарыстычнаму майстэрству ў “лучшіх друзей”, бо ўсё гэта было забаронена ўмовамі Вэрсальскага міру 1919 года. Найвышэйшым дасягненьнем нямецка-маскоўскай дружбы “навекі” было заключэньне пакту Молатава-Рыбэнтропа, які падзяліў Эўропу на сфэры ўплываў і разьвязаў рукі нямецкім агрэсарам (зноў да публічнага тэксту дамовы дадаваліся сакрэтныя пратаколы – самая важная частка “дружбы”). Праз колькі дзён – 1 верасьня 1939 г. – Гітлер распачаў Другую сусьветную вайну. “Вечная дружба” у чарговы раз давяла да жудаснай вайны ва ўсім сьвеце.

* * *

28 красавіка 2006 г. Аўстрыйская газэта “Kurier” робіць рэпартаж з сібірскага Томска, дзе сустрэліся Пуцін і нямецкая канцлерка Мэркель. Немцы падпісалі з Масквой гарантыі на пастаўку штогод у Нямеччыну па 600 мільярдаў кубоў газу. “Наша эканамічнае супрацоўніцтва стала яшчэ больш шчыльным”. – выказалася Мэркель. Улады апранулі ў фальклёрныя касьцюмы мясцовых томскіх немцаў, якія сьпявалі для канцлеркі. Яна тлумачылася перад імі на прыстойнай школьнай расейшчыне. Столькі міністраў і дырэктараў яшчэ ніколі не прыязджалі ў Расею адной камандай, як заўважылі аўстрыякі.

* * *

Зноў “шчыльныя адносіны”, зноў “навекі”. Пра гэта трыюмфальна паведамілі расейскія СМІ і значна больш стрымана нямецкія СМІ. Многія, аднак, заўважылі, што Мэркель хадзіла па заштатнаму Томску (месца ссылкі і катаргі яшчэ з 18 стагоддзя) зусім без энтузіязму. Разгубленая палітдама напружана ўсьміхалася і не магла схаваць шоку ад убачанага. Беларусы бывалі ў гэтым абласным горадзе, бачылі гэтую тыповую карціну дзікай ускраіны Эўразіі: экзатычнага выгляду савецкія людзі (мала людзей), хрушчоўкі, разьбіты асфальт і г.д.
Мэркель з калегамі доўга-доўга ляцела туды на самалёце, аглядаючы бязьлюдныя прасторы тайгі-тайгі-тайгі. Можна падпісаць дамову на мільярды кубоў газу і нафты. Але ж нехта павінен здабываць гэтыя багацьці і перапраўляць іх за тысячы і тысячы кілёмэтраў у цывілізаваную Эўропу праз сібірскія ледзяныя джунглі. Мэркель ведае, што людзей у Сібіры і ў цэлым у РФ дзеля гэтага няма (сьпітыя не надаюцца), што немцы працаваць туды не паедуць. Ведаюць пра гэта і ейныя міністры. Чаму ж яны так лёгка падпісваюць гаспадарчыя пагадненьні са здавалася б ненадзейным партнёрам. Чаму ўсе перамовы вяліся выключна за зачыненымі дзьвярыма і, акрэм траскучай газавай статыстыкі ды завярэньняў у “вечнай дружбе”, не паведамляецца, аб чым яшчэ два дні вяліся размовы паміж маскоўцамі і немцамі?

Блізкі час пакажа, што за сакрэтныя пратаколы ўвайшлі ў тэкст новага расейска-германскага пакту. Вядома, зь якім нахабствам Нямеччына зачыняе эўрапейскія межы для беларусаў – здольных работнікаў, творцаў, культурных турыстаў (нямецкі кансулят у Менску адказны за выдачу візаў у шэраг эўрапейскіх краінаў). Менавіта Бэрлін арганізоўвае эўрапейскую ізаляцыю нашага народу (менавіта народу, а не шклоўскага рэжыму). Паводле новых гаўляйтэраў, месца працаздольных беларусаў (мільёнаў нашых людзей) – у Сібіры, на справе забесьпячэньня функцыянаваньня нафтава-газавай маскоўска-бэрлінскай дружбы. Блізкі час пакажа, што за карт-блянш на акупацыю Беларусі выдалі германцы пуцінскай камандзе. Зноў на вачах усяго сьвету наш кантынэнт дзеляць паміж сабой маскоўскія германісты і бэрлінскія русісты. Трэба чакаць чарговай грашовай падтрымкі менскай псэўдаапазыцыі праз сучасных парвусаў дзеля забесьпячэньня дэзарыентацыі нашай змагарнай моладзі і аслабленьня беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Але няхай бы народы ўспомнілі 1917, 1922, 1939 і 1941 гады – усе папярэднія акты і пакты па восі Масква-Бэрлін і жудасныя вынікі “вечнай дружбы”.

* * *

28 красавіка 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе артыкул пад тытулам “Пуцін ня любіць крытыкі”. Падпісаўшы з маскоўскім “другом” гаспадарчыя пагадненьні, Мэркель раптам прызналася, што “Нямеччына вядзе стратэгічнае супрацоўніцтва з Расеяй”. Што гэта за стратэгія стала зразумела з маналёгу Пуціна. Раптам перад журналістамі і міністрамі ён рэзкім тонам пачаў даваць адлуп Захаду за тое, што расейцаў не пускаюць на эўрапейскія рынкі, называюць гэта “расейскай экспансіяй”. “Мы не дапусьцім, каб Эўразьвяз паводзіў сабе такім чынам. Мы можам зьмяніць напрамкі нашага экспарту энэрганосьбітаў з Захаду на Ўсход!..” – бадзёра выступаў Пуцін.

* * *

Цікава, што гэтыя філіпікі гучалі не на крамлёўскім актыве сярод сваіх, а ў прысутнасьці вышэйшага кіраўніцтва адной з буйнейшых краінаў таго самага Эўразьвязу. Немка Мэркель, аднак, стаяла, маўчала і цярпліва слухала антызаходні пагрозьлівы выступ крамлёўца. У прынцыпе ў дыпляматычнай практыцы такога ня можа быць. Такія заявы кваліфікуюцца як дыпляматычная вайна і вядуць да непазьбежнага канфлікту. А тут – хоць бы што! Пагрозьлівы маналёг скончыўся, і ўсе пайшлі на фуршэт.

На гэту загадку ёсьць два варыянты разгадкі. Альбо нямецкі эстэблішмэнт нападпісваў з Масквой самастойных пагадненьняў і зьбіраецца “кушать” сібірскі газ, не зважаючы на агульную энэргетычную эўраблякаду, якой Крэмль палохае Эўразьвяз. Або (што больш верагодна) Бэрлін папярэдне абмеркаваў усё ў Брусэлі і цяперашнія ягоныя паводзіны даўно ўзгодненыя з калегамі па Заходняй Эўропе. Абодва варыянты палітычна і маральна нягодніцкія. Але найбольш нягодніцкі, безумоўна, другі варыянт. Тайная дыпляматыя, сакрэтныя пратаколы пагадненьняў, фальшывыя маналёгі і дыялёгі лідэраў сталіся ўжо нормай для ўсіх заходніх кіраўнікоў. Яны ўжо ня лічаць неабходным паведамляць і тлумачыць сваю пазыцыю эўрапейскім народам. Нямеччына не прызнаецца, што выконвае эўразаказ на нафту і газ. Што гэта ёсьць палітыка “любым коштам”. Але якім коштам, на што, на якія саступкі расейскаму агрэсару пагадзіўся Захад вуснамі Мэркель? Што за “стратэгічнае супрацоўніцтва” мяркуе разьвіваць Бэрлін з Масквой? Пра гэта ня ведаюць эўрапейскія народы, пра гэта ня ведае насельніцтва маскоўскай імпэрыі, а таксама беларусы і ўкраінцы. Трэба як мага хутчэй раскрываць гэтыя антынародныя таямніцы і ратаваць ад драпежнікаў наш кантынэнт.

Валеры Буйвал

29/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024