Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алегу Граблеўскаму далі 10 сутак. У Воршы з двума дзецьмі засталася жонка Алега Алеся. Граблеўская: “Як заходзіла ў бугальтэрыю плаціць грошы за свайго вязьня, дык выйшаў мужчына, каб абвестку нам нейкую зрабіць, і пытаецца: “Хто ў вас сядзіць?” Кажу: “Муж”. А ён: “Дык як жа вы яго адпусьцілі? А самі што?” “Сама, – кажу, – зь дзецьмі сяджу, двое дзяцей на руках”. Пытаецца: “А каб ня дзеці, таксама б паехалі?” “Канечне!”—адказваю. Ён так паглядзеў на мяне, і ў вачох чыталася: “Ну, канец гэтаму рэжыму, неўзабаве нешта зьменіцца!” * * * Скобла: “Жыць па хлусьні становіцца нормаю?” Дынько: “Гэта вядзецца яшчэ з часу савецкага. Тады існавалі падвойныя стандарты, падвойная мараль: адно гаварылася, другое рабілася. Цяпер гэта вяртаецца. Хлусьня ўядаецца ў людзей, пачынаючы са школы. Гадуецца цэлае пакаленьне маральных вычварэнцаў. Гэта страшна. Гэта можа нас надоўга аддзяліць ад цывілізаванага сьвету”. Скобла: “Наша Ніва” не пагражае дзяржаўнаму ладу. Дык навошта вас зачыняць?” Дынько: “А ўлада проста ня можа іначай. Часам мне здаецца, што ў яе ідэолягаў ёсьць нейкая садысцкая нянавісьць да беларускай культуры. Прычым на рэфлекторным узроўні. Праляскоўскі нядаўна заявіў, што ў Беларусі трэба пабудаваць карпаратыўную дзяржаву. Карпаратыўная дзяржава — гэта дзяржава фашысцкага тыпу, дзе ўладу ўтрымлівае вузкае кола людзей, маніпулюючы грамадзкай сьвядомасьцю. Карпаратыўныя дзяржавы існавалі ў Італіі пры Мусаліні, у Партугаліі пры Салязару, у Гішпаніі пры Франка. І Беларусь пачынае нагадваць карпаратыўную дзяржаву. Паглядзіце на Палату прадстаўнікоў — каго яны прадстаўляюць, як яны галасуюць? І ў Італіі падобнае было: частка дэпутатаў ад адзінай агульнанацыянальнай маладзёвай арганізацыі, частка — ад адзінага нацыянальнага прафсаюзу, частка — ад фашысцкага саюзу пісьменьнікаў, частка — ад фашысцкага саюзу мастакоў і г.д. (Паводле радыё “Свабода”) 30/4/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |