Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народны герой

21-га красавіка 1996 года ў Ітум-Калінскім раёне Чачэніі накіраваным ракетным ударам з самалёта па наводцы спэцслужбаў быў забіты першы чачэнскі прэзыдэнт Джахар Дудаеў. На месцы забойства цяпер гранітны камень з мэмарыяльным надпісам. Паплечнікі пахавалі Джахара Дудаева ў гарах, але месца пахаваньня трымаецца ў сакрэце. Далей...

22/4/2006 › Навіны

 


Злавесны трохкутнік – [Пуцін – Ахмадінеджад – Лукашэнка ]

Прыводзім падборку матэрыялаў, якія без камэнтару паказваюць, якую злачынную небясьпеку нясе незаконны прамасоўскі рэжым нашай краіне, ды і ня толькі нам. Дзіўна, што ў гэтых умовах Эўропа ўсё яшчэ працягвае ўключаць у свае рэзалюцыі звароты да Расеі дапамагчы дэмакратызаваць Беларусь. А спадар Мілінкевіч, як папугай, усюды паўтарае: “Россія наш стратегіческій портнер”. Далей...

21/4/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (20-21 красавіка 2006 г.)

21 красавіка Лукашэнка сустракаўся ў Менску з міністрам гандлю Ірана Мір-Казэмі. За шумавіньнем гандлёвай статыстыкі беларусы пасьпелі заўважыць галоўнае. Цытуем пэрса з такім мірным прзьвішчам: “Адзначаем агульнасьць падыходаў ня толькі ў палітычнай, але і ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай вобласьцях”. Далей...

21/4/2006 › Актуаліі

 


Беражэм Беларусь! (Здымкі з чарнобыльскай Беларусі)

Васіль Сямашка зьмясьціў на старонцы БелаПАН “Навіны” ў Сеціве свае здымкі з чарнобыльскай Беларусі. Гэта страшныя здымкі разбуранай прыўкраснай Бацькаўшчыны, ад якіх сьціскаецца сэрца і ледзянее душа. Зважайма, калі ня станем разумна і рашуча супраціўляцца расейскай навале, то гэтакай можа стацца ўся Беларусь. Такое ўжо было ў нашай гісторыі ў 17–м стагоддзі за часы Патопу. Памятайма і змагаймася за сябе!

Зянон Пазьняк Далей...

20/4/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (18-19 красавіка 2006 г.)

Італьянцы ня выбачылі нямецкім катам. Днямі ў італьянскім горадзе Ля Спэцыя пачаўся працэс па справе масавых забойстваў нямецка-фашыстоўскімі карнікамі жыхароў трох вёсак непадалёк ад г. Арэца. Далей...

20/4/2006 › Актуаліі

 


Студэнтаў адлічваюць “за палітыку”

Cтудэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў адлічваюць з вучобы за апазыцыйную дзейнасьць. Некаторых зь іх дэканаты просяць напісаць лісты з абяцаньнем больш ніколі ня ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі. Пры гэтай умове абяцаюць пакінуць на вучобе. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Баяцца гісторыі

“Самы дэмакратычны” расейскі тэлеканал НТВ паслаў свайго чалавека ў Дублін на сьвяткаваньне 90-годдзя нацыянальнага паўстаньня супраць ангельскай акупацыі ў 1916 г. Мы маглі яшчэ раз пераканацца, што рэжысура мерапрыемстваў адпавядала традыцыі эўрапейскай культуры. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Спускаюць дух

18 красавіка 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў апошнюю нядзелю каля сотні беларускіх маладзёнаў пратэставалі перад будынкам амбасады Расеі ў Менску супраць падтрымкі Расеяй нелігітымнага прэзыдэнта А. Лукашэнкі, які сфальшаваў апошнія выбары. На здымку бачна, як маладыя стаяць моўчкі і трымаюць у руках запаленыя сьвечкі і зьнічкі. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Вясковыя дыялёгі з-пад Лунінца

(Спадарыня: ) “Хутка нам дадуць поле пад бульбу. Людзі самі пачынаюць шукаць тэхніку, самі яго апрацоўваюць. Людзі ў калгасе працаваць ня хочуць, бо там мала плацяць, ідуць у лес, вяжуць бярозавыя венікі і прадаюць. 1700 рублёў за дзесяць венікаў (70 цэнтаў)… Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Мілінкевічы: «Мы гэта прымем да ведама»

Лубянская журналісцкая агентура на расейскім тэлебачаньні (Першы канал) абвінаваціла старшыню камісіі па абароне і бясьпецы грузінскага парлямэнту Гіві Таргамадзэ ў падрыхтоўцы забойства А. Мілінкевіча. (Грузінафобія Лубянкі ўжо добра вядомая.) Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Чаму Лябедзька не ўзгадаў пра 1995 год?

Агульнавядома, што Лябедзька ўваходзіў у каманду “маладых ваўкоў” (Ганчар, Булахаў, Сініцын, Лябедзька), якая ў 1994 годзе падтрымала Лукашэнку – цудоўна ведаючы, што Лукашэнка выступаў супраць дзяржаўнасьці Беларусі, за аднаўленьне СССР. Дзеля дасягненьня ўлады гэтыя людзі гатовыя былі растаптаць самае сьвятое – Незалежнасьць Бацькаўшчыны. І растапталі. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Гэбізм супраць маладой Беларусі

Цягам выбарчай кампаніі былі затрыманыя дзясяткі маладафронтаўцаў. Паўсюль адбываліся ператрусы й допыты актывістаў арганізацыі. У Жодзіне супраць Сержука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца, Алеся Чарэйкі і Паўла Красоўскага распачалі крымінальныя справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Чужы рэжым практыкуе супраць моладзі прынцыпы НКВД і Гітлерюгэнда

(Вучні ў Горадні павінны прайсьці тэст “на палітычную добранадзейнасьць”)

У некаторых горадзенскіх школах распаўсюдзілі так званую “індывідуальную карту ўзроўню выхаванасьці навучэнца”. Школьнікі павінны былі паставіць сабе адзнаку ад нуля да трох балаў за “прыняцьце ідэалёгіі беларускай дзяржавы” або “ўзровень ідэйна-палітычнай сьвядомасьці”. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Наваполацак: Анатоль Кулік працягвае трымаць галадоўку

Дзясяты дзень трымае галадоўку сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ з Наваполацку Анатоль Кулік. Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Павышаюць цэны

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, якога ўчора зноў зацьвердзіла на гэтай пасадзе лукашэнкаўская Палата прадстаўнікоў, прызнаўся:

(Сідорскі: ) “Найбольш вострым пытаньнем у цэнаўтварэньні зьяўляецца зьмяненьне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. З 1- га траўня падвышаюцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. А з 15 красавіка на 25 працэнтаў вырасла плата за тэхнічнае абслугоўваньне жылых памяшканьняў.” Далей...

19/4/2006 › Навіны

 


Аляксей Карпюк

(Менск 14.4.1920, в.Страшава, Беласточчына – 14.7.1992, Горадня)

У 1969 годзе канцылярыя ЦК КПСС атрымала сакрэтны ліст, у якім паведамлялася: “Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях писателей Карпюка и Быкова… Далей...

19/4/2006 › Старонкі гісторыі

 


Вера Церлюкевіч

(1941, в.Новы Барок, Краснапольскі раён – 31.12.2000, Менск)

Яшчэ й цяпер, праз пяць гадоў пасьля яе зыходу ў нябесную Беларусь, позірк міжволі шукае Веру Церлюкевіч падчас апазыцыйных акцыяў. Знайсьці яе на Дзень Волі, на Чарнобыльскім шляху або на Дзяды зазвычай можна было наперадзе, усьмешлівую, упэўненую, зь бел-чырвона-белым сьцяжком або з кветкамі гэткіх жа колераў. Далей...

19/4/2006 › Старонкі гісторыі

 


Факты і падзеі (17-18 красавіка 2006 г.)

17 красавіка тэлеканал “Эўраньюс” паказаў сюжэт пра Інстытут Эўразьвязу, які ўжо шэраг гадоў працуе непадалёк ад італьянскай Фларэнцыі. Там працуюць над доктарскімі дысэртацыямі, падвышаюць свае веды, працуюць над праектамі маладыя навукоўцы з усяе Эўропы. Далей...

18/4/2006 › Актуаліі

 


Мы ніколі не забудзем хто падрыхтаваў нам атамную сьмерць

16 красавіка 2006 г. Італьянская газэта “La Stampa” публікуе інтэрвію з М. Гарбачовым, былым генсекам КПСС і прэзыдэнтам СССР. Гэтым разам яго распытвалі пра Чарнобыльскую катастрофу. Ён адказваў на пытаньні ў гладкім стылі школьнага выдатніка, камсамольскага актывіста, задаволенага сабой. Аказваецца, паводле ягоных словаў, яны ў ЦК ня ведалі пра маштабы катастрофы. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Змагарныя Баскі

17 красавіка 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра святкаваньне баскскім народам Aberri Eguna (па-баскску – Дня Баскскай Айчыны). У сталіцы Басконіі Більбао адбыліся цэнтральныя мерапрыемствы, на якіх выступілі вядучыя нацыянальныя палітыкі. Лідэр аўтаномнага ўраду Басконіі Хуан Хасэ Ібарэтсэ заявіў: “Мы маем права на адзіную Канстытуцыю для баскаў”. Іншы палітычны дзеяч Ж. Імас зьвярнуўся да дзесяткаў тысячаў удзельнікаў мітынгу з словамі: “Цяпер наша тоеснасьць кансалідавана, і мы зьяўляемся нацыяй”. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024