Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

О’Ірляндыя!

17 красавіка 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” дае рэпартаж з сталіцы Рэспублікі Ірляндыі Дубліна. Напярэдадні там адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 90-годдзю Вялікоднага Паўстаньня. Прэм’ер краіны Бэрці Ахэрн і прэзыдэнт Мэры Мак Эліс усклалі вянкі да будынку Галоўпаштамта, дзе знаходзіўся штаб ірляндскіх паўстанцаў. Адбыліся вайсковы парад і маніфэстацыя. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Інфармацыйныя бурбалкі з Расеі

16 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта “El Mundo” паведамляе зьвесткі з расейскай калёніі строгага рэжыму, што ў сібірскім Краснакаменску. Тамака днямі сусед па каморы кінуўся на М. Хадаркоўскага і параніў яго нажом у твар. Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Хапун у краіне чужога рэжыму

(Мілаванава: ) “Схадзілі мы з мужам у ГУМ… Падарунак для сястры выбралі. Да вучобы заставалася гадзіна, вырашылі прагуляцца да плошчы Перамогі. Ну і дагуляліся. Падышлі людзі ў цывільным. І яны ж нас адвезьлі на Акрэсьціна. І ўсё, прыпаялі артыкулы. Да гэтага я палітычнымі пытаньнямі не цікавілася.” Далей...

18/4/2006 › Навіны

 


Жыве Беларусь!

”Мабыць, найбольш страшны момант для мяне – гэта разгон нашай маленькай дзяржавы (палаткавага лягеру на плошчы Каліноўскага). Дзяржавы са сваёй адміністрацыяй, межамі, сваімі законамі і духам братэрства.

Наступныя дні нагадваюць калейдаскоп, але ж толькі зь цёмнымі фарбамі. Акрэсьціна. Суд. Жодзіна. Дагэтуль дзіўнымі ўзгадваюцца словы судзьдзі: “Выкрикивали ли вы антигосударственный лозунг “Жыве Беларусь!”?

(Паводле радыё “Свабода”)

17/4/2006 › Навіны

 


Непрафэсійная інфармацыя

17 красавіка 2006 г. радыё “Свабода” піша ў Сеціве:
“Упершыню Партыя БНФ зладзіла акцыю, прысьвечаную чарнобыльскай праблеме, 26 красавіка 1989 году. Тысячы людзей выйшлі на плошчу Незалежнасьці й запалілі сьвечкі на знак памяці пра ахвяраў катастрофы. А ў верасьні 1989 году адбыўся Чарнобыльскі шлях, арганізатарам якога таксама была Партыя БНФ”.

На самай справе ўсё гэта рабіў “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Партыя БНФ была ўтворана Фронтам пазьней.

Т. Ракса

17/4/2006 › Навіны

 


Салідарнасьць з змагарамі

16 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ наведалі калегаў па Партыі і моладзь, якіх рэжым трымае ў турме на вул. Акрэсьціна з 7 красавіка 2006 г. За арганізацыю і ўдзел ў акцыі пратэсту супраць фальшывай інаўгурацыі на незаконны трэці тэрмін прэзыдэнцтва дыктатара Лукашэнкі былі асуджаныя:

Юры Беленькі, Далей...

17/4/2006 › Навіны

 


Лукашэнка стаў Ірадам

За такой назвай мы атрымалі ліст па э-по.

Вялікі дзякуй грузінскім сябрам за салідарнасьць у змаганьні з прамаскоўскай дыктатурай. Для нас зьяўляецца цікавым погляд на нашую сытуацыю былых калегаў па савецкаму лягеру, а цяпер вольных грамадзянаў Грузіі. Мы маем намер з часам вярнуцца да гэтых поглядаў і абмеркаваць іх. У галоўным пагаджаемся зь іх поглядамі і меркаваньнямі.

“Нам інкрымінавалі арт. 371, частку другую. Заявілі, што ўзбудзілі крымінальную справу па факту тэрарызму. А гэты артыкул прадугледжвае растрэл.” Далей...

17/4/2006 › Навіны

 


ВІНШАВАНЬНЕ

ВІНШУЮ ўсіх беларусаў каталіцкага абраду зь вялікім Сьвятам Вялікадня – Зьмёртвыхустаньня Хрыстусовага!

Няхай станецца далонь Боская над нашай дарагой Бацькаўшчынай Беларусяй! Няхай будзе з намі заўсёды Воля Яго, Праўда і Свабода! Няхай гучыць наш Боскі гімн і вееца Сьцяг!

Хай кожнаму з нас жыве Беларусь і кожны з нас – для Беларусі!

Зянон ПАЗЬНЯК
16 красавіка 2006 г.

16/4/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (13-15 красавіка 2006 г.)

Чарговая фашыстоўска-лубянская правакацыя. 13 красавіка натоўп расейскіх фашыстаў з так званай “Нацыянал-бальшавіцкай партыі Лімонава” сабраўся каля Таганскага раённага суда ў Маскве. Але там быў яшчэ больш шматлікі натоўп маладзёнаў з лубянскай арганізацыі “Россія молодая”. “Младороссы” пачалі актыўна кідаць у “лімонаўцаў” яйкі і іншыя прадметы. Тыя пачалі біцца, а адзін з іх нават страляў з пісталета і параніў 14-гадовага падлетка. Далей...

15/4/2006 › Актуаліі

 


Беларускія патрыёты мусяць пачаць актыўны супраціў

14 красавіка выданьне “Комсомольская правда в Белоруссии” апублікавала заяву Жырыноўскага, якую 12 красавіка распаўсюдзілі расейскія і беларускія СМІ. Але газэта інфармацыю падала зь істотнымі зьменамі.
Прапануем параўнаць: Далей...

14/4/2006 › Навіны

 


Анлайн-канфэрэнцыя са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай

Якiя Вашы дачыненьнi з Зянонам Пазняком i Мiлiнкевiчам?

У мяне добрыя адносіны і са спадаром Пазьняком, і са спадаром Мілінкевічам. Бясспрэчным фактам нацыянальнай гісторыі ёсьць заслуга Пазьняка ў аднаўленьні Незалежнасьці Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў. Далей...

14/4/2006 › Навіны

 


Расейцам хочацца вайны

13 красавіка 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша пра публікацыю ў Польшчы некалі сакрэтных дакумантаў Варшаўскай дамовы. У дакумантах раскрываецца плян ваеннай агрэсіі падсавецкага хаўрусу супраць Заходняй Эўропы. Далей...

14/4/2006 › Навіны

 


Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі

ПАРЭ асуджае недэмакратычнае правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў, лічыць іх вынікі сфальшаванымі і заклікае беларускія ўлады правесьці перавыбары, папярэдне зьмяніўшы выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі. Далей...

13/4/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (5-12 красавіка 2006 г.)

Міністар вайны РФ Іваноў актыўна красаваўся на “Всероссійском офіцерском собраніі”. Прапанаваў адмяніць дысцыплінарныя батальёны (дысбаты). Прызнаўся, што нідзе ў сьвеце ўжо няма такой сістэмы пакараньняў для вайскоўцаў. Далей...

13/4/2006 › Актуаліі

 


Агрэсія. Голасам дзяржаўнага клоўна Расея пагражае Беларусі

Жырыноўскі заявіў, што Беларусь павінна стаць Менскай фэдэральнай акругай Расеі. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


З лавы Клінтана ў Курапатах скралі мэталічны вянок

У Курапатах ізноў апаганілі “лаву Клінтана” — мэмарыяльны знак, усталяваны ў 1994 годзе прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Білам Клінтанам. З лавы скрадзены мэталічны вянок. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


Беларусаў штурхаюць у Азію

12 красавіка 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе пра афіцыйную заяву міністэрства замежных справаў РБ. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


Халуйскія паводзіны, якія паказваюць, што бацькі не дарасьлі да дзяцей

Бацькі беларускіх палітзьняволеных, затрыманых падчас выбарчай кампаніі і пасьля яе, зьвярнуліся з лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з патрабаваньнем “перагледзіць ацэнку рэжыму ўлады Лукашэнкі” і “паўплываць на кіраўніцтва Беларусі наконт выкананьня правоў чалавека”. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


Намесьнік старшыні КХП БНФ Юры Беленькі асуджаны на 15 сутак

Юры Беленькага суд прызнаў вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы. За ўдзел у гэтым мітынгу пратэсту супроць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі пакараныя таксама яшчэ 4 яго ўдзельнікі. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


Гэта гэбізм

Крымінальная справа на Сяргея Ляшкевіча заведзеная ў Шчучыне на падставе прызнаньня нейкага Аляксандра Бурдзея, які, быццам, зьявіўся ў міліцыю з павіннай. Далей...

12/4/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024