Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Заўтра ў вольнай Беларусі”! Палітычны даклад на 7-м Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ і 9-м Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Паважаныя дэлэгаты 7-га Зьезду Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і 9-га Зьезду Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, і віншую з пачаткам нашага Зьезду. Беларусь жыве і будзе жыць. Нягледзячы на ўсе цяжкасьці змаганьня і выжываньня ў антыбеларускіх умовах. Праўда за намі і будучыня – наша. Мы гэта адчуваем і ведаем, мы ў гэта верым і гэтая ўпэўненасьць дае нам сілы. 28/5/2006 › Навіны АБАРАНІЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ VII Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, IX Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Беларусь знаходзіцца ў цяжкім нацыянальным, палітычным і гаспадарчым стане ў выніку прарасейскай палітыкі, якую мы называем рэжымам унутранай акупацыі. 28/5/2006 › Навіны 27 траўня ў Менску адбыўся VII Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Сойм заслухаў палітычны даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Заўтра ў вольнай Беларусі” (тэкст дакладу). 28/5/2006 › Навіны 19.3.1921, Менск – 29.7.2004, Менск. Пахаваны на Вайсковых могілках Калісьці, на лёсавызначальнай для Беларусі мяжы 1980-90-х гадоў, існаваў такі часопіс ЦК КПБ – “Политический собеседник”, на старонках якога я атрымаў аднойчы аглабельны адпор за тое, што назваў першай беларускай дзяржавай Полацкае княства. Аўтар таго пагромнага артыкулу відавочна не чытаў Язэпа Юхо, чые погляды былі значна больш радыкальнейшыя: ён лічыў, што дзяржаўныя ўтварэньні на сучасным беларускім абшары існавалі, магчыма, яшчэ да нараджэньня Хрыстовага. 26/5/2006 › Старонкі гісторыі 24 траўня 2006 на Радыё Свабода адбыўся форум з Вячаславам Сіўчыкам 24/5/2006 › Навіны У панядзелак у Кіеве пачалася двудзённая сустрэча краінаў-удзельніц ГУАМ – Грузіі, Украіны, Азэрбайджану і Малдовы. 23/5/2006 › Навіны Крок за крокам абнаўляецца гістарчны будынак беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. 22/5/2006 › Актуаліі Народ Чарнагорыі выказаўся за незалежнасьць сваёй краіны У нядзелю ў Чарнагорыі прайшоў рэфэрэндум па пытаньні аб аддзяленьні ад Сэрбіі. Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў былі абнародаваныя папярэднія вынікі рэфэрэндуму, згодна зь якімі 56,3% жыхароў Чарнагорыі выказаліся за адзяленьне ад Сэрбіі. Прыхільнікі старой дзяржавы набралі 43,2%. 22/5/2006 › Навіны Няма больш Уладзімера Плешчанкі. 20 траўня ў вёсцы Вароны ён памёр на двары перад бацькаўскай хатай ад сардэчнага прыступу на 57 годзе жыцьця. Сябра Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, кіраўнік Віцебскай арганізацыі КХП — БНФ. Цяжка ўявіць, што не жыве ўжо гэты моцны беларус, наш паплечнік і гераічны змагар. 22/5/2006 › Навіны Уладзімер Рыгоравіч Плешчанка (26.07.1948 – 20. 05. 2006) Ён жыў дзеля Беларусі. Дарагой Айчыне, нашаму народу былі прысьвечаны кожнае імгненьне ягонага яркага і гераічнага жыцьця, ягоныя думкі, мары і стваральныя справы. Ён быў з кагорты рыцараў беларускага нацыянальнага Адраджэньня, якія ва ўсе часы нашай гісторыі баранілі Беларусь, былі прыкладам мужнасьці і самаахвярнасьці для цэлых пакаленьняў і назаўсёды засталіся з намі як увасабленьне нашага нацыянальнагу духа. 21/5/2006 › Навіны Факты і падзеі (18-19 траўня 2006 г.) Арміі балтыйскіх рэспублікаў адразу пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г. апрануліся ва ўніформы паводле эўрапейскага ўзору, выкінуўшы на сьметнік расейска-савецкую кірзу і парцянкі. 21/5/2006 › Актуаліі Не жыве больш наш Уладзімер Плешчанка – сябра Сойму Партыі БНФ, кіраўнік Віцебскай арганізацыі КХП БНФ, легендарны Мірон. Яго знайшлі мёртвым каля бацькоўскай хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Ужо паведамілі, што ён меў хворае сэрца і быццам бы раптоўна памёр ад гэтай хваробы. Але вядома, што бадай нікога ў Беларусі рэжым не перасьледваў гэтак жорстка, подла і пасьлядоўна, як Уладзімера Плешчанку. Яго арыштоўвалі ўжо, пэўна, сотню разоў, саджалі, прысуджалі астранамічныя штрафы, пагражалі. Першая думка, якая ўзьнікла – Плешчанка памёр не сваёй сьмерцю. І на гэтае пытаньне павінен быць адказ. Інфармацыйная Камісія КХП – БНФ 21/5/2006 › Навіны Памёр Уладзімер Плешчанка, старшыня Віцебскай абласной рады КХП БНФ Сьмерць напаткала яго раптоўна, каля бацькоўскае хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Тут ён жыў цягам некалькіх апошніх год, трымаючы невялікую гаспадарку, якая сталася галоўным сродкам ягонага існаваньня, бо зь невялікае пэнсіі па інваліднасьці судовыя выканаўцы час ад часу вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы. 20/5/2006 › Навіны Натальля Грыб:Расея хоча ўвесьці расейскі рубель у Беларусі Тыдзень таму ў расейскай газэце “Коммерсант” быў надрукаваны артыкул, у якім паведамлялася, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 9 траўня падпісаў распараджэньне аб спыненьні ўсіх формаў субсыдаваньня беларускай эканомікі. Адна з аўтараў гэтага артыкулу – аглядальнік “Коммерсанту” Натальля Грыб дала камэнтар Радыё Свабода 20/5/2006 › Навіны Сяброўства ў НАТА гарантуе незалежнасьць Украіны ад расейскай імпэрыі Уільям Тэйлар, які ў бліжэйшы час будзе прызначаны новым амэрыканскім амбасадарам у Ўкраіне, паведаміў, што Вашынгтон “вельмі зацікаўлены ў атрыманьні Ўкраінай сяброўства ў НАТА”. Ён лічыць магчымым дасягненьне гэтай мэты ў 2008 годзе. 18/5/2006 › Навіны Факты і падзеі (12-17 траўня 2006 г.) 12 траўня расейскія СМІ радасна паведамілі пра 4-ты сабор так званай “зарубежной РПЦ”, які завяршыўся ў Сан-Францыска. Біскупы з нямецкім і амэрыканскім акцэнтам выказвалі “удовлетвореніе” з нагоды “блізкого воссоедіненіе в одну церковь”. 17/5/2006 › Актуаліі ‘Дагавор Пуціна-Шродэра’ гучыць больш агрэсіўна чым ‘пакт Молатава-Рыбентропа’ ‘Калі Ўкраіна стане па-сапраўднаму незалежнай краінай, гэта будзе азначаць канец гісторыі Расеі’. Калі лідэр расейскіх дэмакратаў Юрый Афанасьеў так адрэагаваў на мае словы аб тым, што Ўкраіне трэба ўвайсьці ў НАТА, я аслупянеў. 17/5/2006 › Навіны Галасы і твары Плошчы: Ларыса Насановіч і Алег Борын Радыё Свабода працягвае расказваць пра прыхільнікаў пераменаў, якія падчас нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў пацярпелі ад уладаў за падтрымку апазыцыйных кандыдатаў і ўдзел у акцыях пратэсту. Сярод палітвязьняў менскай турмы на Акрэсьціна былі й салігорцы – Ларыса Насановіч й Алег Борын. 15/5/2006 › Навіны Зь міліцыі вызвалены мастак Алесь Пушкін У Крупках пасьля трох сутак арышту сёньня вызвалены зь міліцэйскага пастарунку жыхар мястэчка Бобр, вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Яго падазраюць у пашкоджаньні помніка Герою Савецкага Саюзу Васілю Чабатарову. 15/5/2006 › Навіны Народ павінен рыхтавацца да абароны Беларусі 13 траўня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” піша пра апошні ўльтыматум Пуціна ў адрас Беларусі. Ён паведаміў, што ў хуткім часе ўтрая падыме кошты на газ. 14/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |