Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На Радаўніцу ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930—1940-я гады карнікі НКВД расстралялі сотні тысяч чалавек, прыходзяць людзі ўшанаваць памяць сваіх рэпрэсаваных продкаў. Большасьць зь іх ня ведае магілаў сваіх расстраляных родных, і таму яны нясуць кветкі й ставяць сьвечкі да безыменных курапацкіх крыжоў. Урочышча сёньня наведала карэспандэнтка “Свабоды” Ганна Соусь. Пад’яжджаючы да ўрочышча Курапаты, я хвілін пятнаццаць не магла заехаць на кальцавую дарогу — міліцыянты ўсё перагарадзілі, паколькі па дарозе праяжджаў Аляксандар Лукашэнка. Картэж прэзыдэнта ля Курапатаў не спыніўся. Але сёньня там было шмат людзей, якія прыйшлі памянуць сваіх рэпрэсаваных продкаў. Спадарыня Іраіда разам з сынам Юр’ем запаліла лямпадку ля курапацкага каменя па сваім забітым бацьку. (Іраіда: ) “Сумленнага чалавека ня стала. Але такі час быў”. (Карэспандэнтка: ) “Часта ў Курапаты прыходзіце?” (Іраіда: ) “Часта ня магу, але на Радаўніцу заўсёды”. (Карэспандэнтка: ) “Ці вы маеце зьвесткі, дзе расстралялі бацьку?” (Юры: ) “У даведцы было напісана, што ў Менску 13 сакавіка 1938 году. Хутчэй за ўсё — тут. Сюды і ходзім. Тут месца ўсенароднай памяці”. Беларускі актор і тэлевядучы Юры Жыгамонт прыйшоў сёньня ў Курапаты памянуць свайго дзеда, расстралянага ў Расеі. (Жыгамонт: ) “Калі я хадзіў у архіў КДБ, то там далі паперы, што ён быў расстраляны ў Горкім, цяпер гэта Ніжні Ноўгарад. Забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе. Яго звалі Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт”. Пры канцы 1930-х гадоў сям’я спадара Аляксандра жыла недалёка ад курапацкага лесу ў вёсцы Нялідавічы, і тады яны часта чулі адтуль стрэлы. У 1937 годзе расстралялі бацьку спадара Аляксандра — Станіслава Адамавіча. (Аляксандар: ) “Мы нават стрэлы чулі, калі тут расстрэльвалі, калі вецярок быў у наш бок. Тут жа дарогу па магілах правялі. А раней тут усё было плотам агароджана, і пасьля вайны таксама”. Многія людзі прывялі сёньня ў Курапаты сваіх дзяцей, каб распавесьці ім пра гэтае жалобнае месца. Напрыклад, спадар Балбуцкі прыйшоў з сынам: (Балбуцкі: ) “Мы на нашыя могілкі езьдзілі ўчора. Я — Балбуцкі Іван Мітрафанавіч, працую ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў”. (Карэспандэнтка: ) “У вас ёсьць рэпрэсаваныя сваякі?” (Балбуцкі: ) “У нашым родзе такога няма, але ж многа людзей тут іншых. Гэта нашыя людзі”. Актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Уладзімер Юхо сёньня навязваў на курапацкія крыжы вышытыя ручнікі. (Юхо: ) “Ручнікі, якімі мы ўпрыгожылі курапацкія крыжы, зрабіла маці актывісткі нашай партыі Галіны Апанасевіч. Мой дзед загінуў у ГУЛАГу, і таму для мяне гэтае месца сьвятое. Я і крыж паставіў па дзеду”. Я сыходзіла з Курапатаў, а ва ўрочышча ішлі й ішлі людзі, каб памянуць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. (Спадарыня: ) “Мае магілы далёка, таму я прыходжу сюды”. (Спадарыня: ) “У нас расстраляных родных няма. Мы прыйшлі проста памянуць…” (Яе дачка: ) “Аддаць даніну павагі ўсім, хто бязьвінна загінуў”. (Спадарыня: ) “Мы прыйшлі аддаць даніну павагі ахвярам камуністычнага рэжыму. Адчуваем, што гэта наш доўг перад Беларусьсю, перад гісторыяй, перад дзецьмі”. 2/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |