Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Польшча бароніцца

1 траўня 2006 г. Нямецкая газэта “Der Spiegel“ піша пра выступ міністра абароны Польшчы Радэка Сікорскага ў Брусэлі. Міністар заявіў, што апошняя нямецка-расейская дамова аб пабудове газаправоду пад вадой Балтыйскага мора ў абыход Польшчы нагадвае палітычныя дамоўленасьці з часу перад Другой сусьветнай вайной, калі з Польшчай не лічыліся.

“Мы вельмі адчувальныя да справы калідораў і калі Усход Эўропы трактуюць інакш, чым Захад. – сказаў Сікорскі. – Гэта нагадвае Лакарна і пакт Молатава-Рыбэнтропа. Гэта 20-е стагоддзе”. Міністар згадаў, што канцлерка Мэркель запрапанавала Польшчы кансультацыі па газаправодзе, але папярэдзіла, што немцы ня будуць нічога мяняць у праекце. Сікорскі адрэагаваў на гэта: “Спачатку прымаюць рашэньне, а потым прапануюць кансультацыі. Не такое ў нас ўяўленьне аб эўрапейскай салідарнасьці. Мы зьдзіўлены, што Нямеччына йдзе на справу, якая азначае страты для нямецкага насельніцтва (менавіта Нямеччына аплочвае шэсьць мільярдаў эўра на пабудову газаправоду), а з другога боку гэтая справа гэапалітычна накіравана супраць Польшчы”. Газэта згадвае, што гэтае пагадненьне распрацавалі і падпісалі яшчэ Пуцін і Шродэр. Апошні будзе цяпер кіраваць новай газавай структурай. Міністар Сікорскі выказаў пратэст супраць таго, што Нямеччына, падтрымліваючы расейскі інтэрэс, адсоўвае ад энэргетычнага забеспячэньня Польшчу і Беларусь.

Наш камэнтар: Даведаўшыся пра апошні пакт Мэркель-Пуціна, заключаны ў сібірскім Томску, беларускія патрыёты прышлі да высновы, што з усяе эўрапейскай кампаніі толькі Польшча будзе бараніцца ад драпежніцкага хаўрусу маскоўцаў-бэрлінцаў. Мы не памыліліся. Пакуль астатнія камфортна сьпяць у шапку, менавіта польскія палітыкі займаюць пазыцыю абароны нацыянальных інтарэсаў і робяць адэкватныя ацэнкі і заявы. Уяўляем сабе, як зашыкаюць на патрыёта Сікорскага даўно скупленыя Масквой эўрабюракраты.

Валеры Буйвал , Інфармацыйная камісія КХП-БНФ
http://www.pbpf.org

4/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024