Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Клецак: міліцыя ўзяла ў аблогу дом, на якім вісіць бел-чырвона-белы сьцяг

У Клецку ў міліцэйскую аблогу ўзялі сядзібу мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Сяргея Панамарова, над якой лунае бел-чырвона-белы сьцяг. Гаспадар дому лічыць сваю ініцыятыву законнай; улады вырашаюць, што рабіць далей.

Як паведаміў спадар Панамароў, сёньня раніцай ён распаўсюджваў у горадзе “Народную Волю” і выдрукаваныя з Інтэрнэту матэрыялы пра падзеі ў Клецку. Неўзабаве актывіст адчуў, што на яго зьвярнула ўвагу міліцыя:

(Панамароў:) “За мной увязаліся спачатку двое міліцыянтаў, потым з другога боку маёй сядзібы зьявіўся трэці. Калі я раздаў усю літаратуру, то пайшоў проста на міліцыянтаў. Але паколькі ў мяне ёсьць другая брамка, я заскочыў дадому. Не АМАП, а простыя міліцыянты падышлі да плоту, пачалі заглядаць у шчыліны. Але там жыве мой ратвэйлер, і таму яны баяцца заходзіць”.

Як мяркуе Сяргей Панамароў, клецкія міліцыянты дзейнічаюць на ўказаньне кіраўніцтва мясцовага райвыканкаму. Чыноўнікаў, відавочна, раздражняе апазыцыйная дзейнасьць Панамарова. Стаўленьне асабліва пагоршала пасьля зьяўленьня над сядзібай Панамарова сьцяга:

(Панамароў: ) “Тры тыдні таму я павесіў на сваёй тэрыторыі, на сваім асабістым участку сьцяг — бел-чырвона-белы. Там лазьня такая, я зрабіў адмысловае гняздо, на жалезным стрыжні на самым версе вісіць сьцяг. Трапечацца такое палотнішча, якога чамусьці вельмі баіцца дзейная ўлада”.

Сяргей Панамароў жыве ў самым цэнтры Клецку — па вуліцы Савецкай. Побач зь ягонай сядзібай уваход у гарадзкі парк, недалёка клецкі рынак, прадпрымальніцкія крамы. І таму вывешаны ім бел-чырвона-белы сьцяг штодня бачаць дзясяткі, калі ня сотні мясцовых жыхароў. Сьцеражэ сьцяг ратвэйлер Році, вальер якога знаходзіцца паблізу. Паводле спадара Панамарова, калі б ня Році, то міліцыянты б сьцяг ужо зьнялі.

Між тым, улады Клецку вырашаюць лёс бел-чырвона-белага палотнішча — вызначаюць прававы характар ініцыятывы спадара Панамарова. Вось што патлумачыў Радыё Свабода намесьнік начальніка раённай міліцыі Іван Майсейчык:

(Майсейчык: ) “Тут праходзяць масавыя мерапрыемствы, набліжаецца 9 траўня. Да нас зьвярнуліся вэтэраны, што яны змагаліся пад іншым сьцягам, а пад бел-чырвона-белым паліцаі расстрэльвалі мірных грамадзянаў. Таму мы праводзім праверку і будзем даваць прававую ацэнку, ёсьць там нейкі склад правапарушэньня альбо няма”.

Паводле радыё Свабода
чацьвер, 4 траўня 2006

4/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024