Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1-6 траўня 2006 г.) Чырвоная рэстаўрацыя крочыць “семимильными шагами” па расейскай імпэрыі. “Красный первомай” у чарговы раз разгарнуўся ад Камчаткі да Калініграду. У першыя травеньскія дні прэзыдэнт Юшчанка заявіў аб курсе Украіны на ўступленьне ў НАТО і эўраструктуры і неабходнасьці выходзіць з бессэнсоўнага СНД. Пра тое ж зрабіў афіцыйныя заявы прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі. Масква адразу мабілізавала сваю агентуру ў гэтых краінах. Адна за адной усходнія вобласьці пачалі ў сваіх губэрнатарствах галасаваць “за русскій язык – регіональный язык області” (такога статуса мовы няма ў Канстытуцыі Украіны). А ў акупаванай маскоўцамі грузінскай правінцыі Абхазіі вылез на трыбуну мясцовы прамаскоўскі псэўдапрэзыдэнт Багапш. Марыянэтка, якую за нітачкі тузаюць з Крамля-Лубянкі, пачала варушыць ручкамі і забалматала: “Абхазія будзе ўваходзіць у СНД. Гэта дазволіць нам яшчэ больш наблізіцца да Расеі”. Куды яшчэ больш?! Павінны былі б падумаць абхазкія патрыёты аб тым, што такая “блізость” давядзе да абвяшчэньня “русского языка регіональным языком абхазов”, а потым да поўнай ліквідацыі нацыянальнай мовы, культуры і растварэньня нацыі ў імпэрскім катле. 4 траўня камісар Эўразьвязу па энэргетыцы Андрыс Піебалтс гасьцяваў у сталіцы Казахстану Астане. Там ён выступіў у падтрымку праекту Транскаспійскага газаправоду на Заходнюю Эўропу ў абыход Расеі. Мяркуецца пабудаваць газаправод, па якому казахскі і туркмэнскі газ ішоў бы (без маскоўскай істэрыкі і шантажу) праз Каспійскае мора, а потым праз Азэрбайджан, Грузію і Турцыю на Захад. Народы дастаткова наглядзеліся на выбрыкі і наслухаліся пагрозаў Крамля “перакрыць кісларод”. Народы пачалі дзейнічаць адэкватна. Зімовая “газавая вайна” супраць Украіны і ўсёй Эўропы шмат чаму навучыла нават эўракамісараў. Не хвалююцца толькі немцы, як заўсёды ўпэўненыя ў сваёй рацыянальнасьці і здольнасьці выкарыстаць усіх, нават маскоўцаў. Сапраўды, нічаму іх не навучыла гісторыя, ані найноўшая, ані даўнішняя. 6 траўня ў маскоўскім раёне Хімкі знайшлі павешанага дыплямата. Гэта – Ларан Далае, аташэ амбасады Францыі ў Маскве. СМІ і сьледства адразу заявілі, што гэта “самагубства на глебе пачуцьццяў”. Маўляў, перад самагубствам расейская пасія дыплямата атрымала “эсэмэску”, дзе ён абвясьціў ёй пра свой суіцыдальны плян. Нябожчык доўга падтрымліваў сувязь з маскоўскай паненкай, і вось як усё скончылася. Французы будуць, безумоўна, разьбірацца, што здарылася ў Маскве. Але вельмі падазрона, што француз адмыслова заехаў на ўскраіну Масквы і адшукаў там дручкі, на якіх насельніцтва выбівае пыл з дываноў, каб павесіцца на адным з дручкоў. Чаму ён не паразмаўляў з паненкай, а абмежаваўся некалькімі радкамі, пасланымі праз мабільнік? Ужо цяпер бачна, што разыграна чарговая няўклюдная акцыя ў стылі Лубянкі. Нават для дыпляматаў Масква і ў цэлым Расея даўно зьяўляецца зонай павышанай небясьпекі. Радыё Свабода пазнаёміла нас 6 траўня з чарговай “сэнсацыяй”. На здымку пад чорным махноўскім сьцягам з белым сілуэтам “зубра” сядзяць некалькі насупоненых кіраўнікоў арганізацыі, якая нарабіла столькі пустога шуму за апошнія пяць гадоў. Яны зрабілі заяву, што сёньня “самаліквідуюцца і больш ня будуць дзейнічаць пад сваім брэндам”. Так у прынцыпе і бывае з групоўкамі, якія выступаюць пад “брэндамі”, а не пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым сьцягам. Сьмешна толькі, што ўжо раз “зубры” абвяшчалі аб “самаліквідацыі”. А было гэта адразу пасьля заканчэньня наладжаных дыктатурай прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. (праваленых псэўдаапазыцыяй з яе Домашам і Ганчарыкам). Менавіта для заблытваньня моладзі перад тымі выбарамі спэцслужбы і зьляпілі “Зубра”. Памятаем, як пачалі лапатаць па-расейску (па той жа радыё Свабодзе) нейкія ўшчэнт “істінно русскіе ребята” з камсамольскімі “задорнымі” галасамі, як яны панесьлі партрэты Домаша-Ганчарыка проста ў народ. У 2001 г. спэцслужбы перадумалі “самаліквідаваць” публіку з-пад чонага сьцяга, ўвялі ў яе кіраўніцтва правераных у “маладым фронце” Дранчука і Афнагеля і працягнулі “змаганьне”. Цяпер гэтыя “лідэры” заявілі, што будуць “улівацца ў агульны дэмакратычны рух”. Праўда, ведаем, што ёсьць такі. Днямі пра стварэньне такога “руху” пад назвай, здаецца, “За дэмакратыю” абвясьцілі дзьве адыёзныя асобы. Першая адыёзная па сваёй партпрыналежнасьці, гэта – намесьнік Калякіна з КПБ (у статуце якой напісана пра “возрожденіе СССР”). Другая – такі С. Альфэр, намесьнік Лебедько па АГП, адзін з яркіх карупцыянэраў у псэўдаапазыцыі. Менавіта Альфэр быў услаўлены нават “незалежнай” прэсай як прадавец (па 500 доляраў за штуку) даведак з пячаткамі і тэкстам пра “ахвяру рэпрэсіяў”. Гандаль працягваецца. Янка Базыль 7/5/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |