Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

\”Дзень Перамогі для мяне – гэта дзень жалобы і смутку\”.

Уладзімер Шадэнка, пэнсіянэр зь вёскі Дражна Віцебскага раёну, стаў вядомым удзельнікам падзеяў 25-га сакавіка: падчас мірнага шэсьця па дарозе да турмы на Акрэсьціна ён быў жорстка зьбіты байцамі АМОНу, і кадры тэлевізійнае кронікі, дзе яго нясуць да машыны “Хуткае дапамогі” з прабітай галавой, бачылі ці не ва ўсім сьвеце.
Па-за кадрам на той час засталася асабістая гісторыя гэтага чалавека: сын загіблага камандзіра Чырвонай арміі і малалетні вязень Асьвенціму, сёньня Ўладзімер Шадзенка застаўся апошнім жывым сьведкам мінулае вайны ў сваёй невялічкай вёсцы.

(Шадэнка: ) “Я штампамі не карыстаюся: у мяне наконт гэтай вайны свае думкі. Я лічу, што гэта ня сьвята, а дзень смутку і жалобы – для мяне, прыкладам. Бацька мой загінуў у першыя дні вайны, ён скончыў перад вайной курсы афіцэраў, быў камандзірам узводу, ваяваў на заходняй мяжы Савецкага Саюзу. А тут была партызанская зона, і немцы пачалі вывозіць у Нямеччыну “ненадзейных” самых. Так во забралі маці й мяне, і сваякоў усіх, якія мелі дачыненьне да партызанскага супраціву. А потым немцы сабралі ўсіх мужчын з Дражна ды забілі. Дзед мой тут ляжыць, на могілках, таксама забіты фашыстамі. Дык якое ж тут сьвята, калі зьнішчылі фашысты ўсю маю радню!”

Вызвалены з Асьвенціму, Уладзімер Шадэнка страпіў у дзіцячы дом на Гарадзеншчыне, працаваў ва Ўкраіне, у Расеі, потым вярнуўся у Беларусь. Цяпер ён атрымлівае 230 тысяч дзяржаўнае пэнсіі і прынцыпова не ўступае ні якія у грамадзкія аб’яднаньні малалетніх вязьняў. Двойчы атрымліваў грашовую кампенсацыю зь Нямеччыны. Каб прыватызаваць калгасную хату, у якой ён сёньня жыве, гэтых грошай не хапіла.

(Шадэнка:) “Давала Нямеччына кампэнсацыю, потым яшчэ дабрачынныя фонды гуманітарную дапамогу давалі. Я купіў сабе старую машыну за 500 даляраў, “Масквіч”. І купіў кампутар. Я ж раней ставіўся да вэтэранаў вайны як звычайны савецкі чалавек, а потым паглядзеў, пачытаў, што Сталін рабіў, што Гітлер, дык і зразумеў, што тут сыстэма з сыстэмай змагаліся, улада з уладай. А людзі толькі пешкамі былі! Ты крычаў “ура!”, крычаў “За Радзіму, за Сталіна!” А той радзімы ўжо няма, за якую ты змагаўся. Ты герой Савецкага Саюзу. А я яго сваёй радзімай не лічу, мая Радзіма – Беларусь”.

25-га сакавіка Уладзімер Шадэнка паехаў на Кастрычніцкую плошчу, каб змагацца за сваю Беларусь. Зьбітага байцамі АМОНу малалетняга вязьня Асьвенціму, які атрымаў адкрытую траўму галавы, праз тры гадзіны выставілі на ганак 4-га сталічнага шпіталю, выдаўшы даведку пра тое, што ён быў “у стане алькагольнага ап’яненьня”. Дактары ня ведалі, што ён прыехаў у Менск, за 300 кілямэтраў ад свае вёскі, за рулём уласнае машыны – тае самае, што набыў за нямецкія дабрачынныя грошы. Дарэчы, скарыстацца айчыннымі ільготамі на лекаваньне ў малалетняга вязьня так і не атрымалася: у Віцебску аказаліся сапсаваныя абодва тамографы – апараты, з дапамогай якіх можна зрабіць кампутарны здымак галавы без рэнтгенаўскага апраменьваньня. Уладзімеру Шадэнку прапісалі бясплатныя таблеткі і сказалі класьціся ў шпіталь, калі стан здароўя пагоршыцца.

Але ўвесну хварэць вяскоўцам не выпадае. Як і сьвяткаваць: нашчадкі знішчаных фашыстамі жыхароў вёскі Дражна на Дзень Перамогі звычайна ня ходзяць на парады, а працуюць у гародзе.

(Шадэнка:) “9-га траўня ў нас бульбу садзяць! І цяпер во ўжо трактары поркаюцца там і там. На 9-га траўня самы час з бульбай упорацца. Ну, толькі хто выпівае, дык за сьвята вып’е да пад тэлевізарам сядзіць. А ўжо ж тых ваякаў у нас даўно няма!”

(Паводле радыё “Свабода”)

10/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024