Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (9-10 траўня 2006 г.)
Ужо 10 траўня расейскія СМІ шумнулі ў грамадзтва “сэнсацыйнае паведамленьне” пад тытулам “Белорусская оппозиция обещает Лукашенко тотальный флэш-моб”. Трымці, дыктатура, цяпер цябе зусім затуркаюць-зашугаюць карнаваламі, хэпэнінгамі, сьвістулькамі, джынсовымі шматамі і іншымі забаўкамі. 10 траўня адбыўся чарговы пуцінскі бэнэфіс пад назовам “ежегоднее обрашченіе презідента”. Лубянец бадзёра выбег на трыбуну і роўна гадзіну выступаў перад публікай (больш за тысячу асобаў). Журналісты падлічылі дзесяткі разоў, калі аўдыторыя воплескамі перапыняла спіч начальніка. Адчуваецца, што ў Маскве паціху вяртаюцца фармальныя прыкметы чарговага “культу асобы” (як любяць маскоўскія ідэёлягі фармуляваць тыранічныя крамлёўскія рэжымы, сьпіхваючы на чарговага генсека злачынствы ўсёй сістэмы). У зале маладыя жанчыны пакуль яшчэ не гукалі “Слава верному ленинцу, руководителю ФСБ тов. Патрушеву!”, а публіка не раўла “Смерть врагам народа!” Але ўся рэжысура халуйскага ўхваленьня абяцаных “велікіх достіженій” (нават тов. Зюганаў з КПРФ ухваляў тое, чаго яшчэ няма) моцна нагадвае капэ-эсэсаўскія зьезды савецкай эпохі. Што ж так упадабалі дапушчаныя да “обрашченія” баяры? Пуцін паабяцаў, што сёлета рубель “стане канвэртуемым”. Міністар фінансаў пацьвердзіў, што так яно й будзе. Абсалютная большасьць расейскіх грамадзянаў ня мае, аднак, што засоўваць у абяцаныя “канвэрты”, жыве дзень да вечара. Потым Пуцін гарэзьліва сказаў: “Поговорім о любві…” Мелася на ўвазе дэмаграфічная праблема ў РФ (дакладней праблема выміраньня расейцаў – па 700 тысячаў штогод, як публічна прызнаў Пуцін). Прапануецца нараджаць больш дзяцей і паабяцана рэзка павялічыць выплаты за другое дзіця і г.д. А ці не прасьей было б злавіць мільёны беспрытульных дзяцей па ўсёй РФ і забясьпечыць ім нармальнае дзяцінства? Не, прапануецца, як у тым цыганскім анэкдоце: “Зачем, лучше наделаем новых…” Прысутную эліту радвалі прыгожыя лічбы ў дакладзе. А простыя грамадзяне ўжо ведаюць, што абяцанкі так і застануцца прыгожымі лічбамі. Для эфэктнага фіналу Пуцін падрыхтаваў любімую тэму. “Нікто не отменял гонкі вооруженій…” – даў ён адлуп пацыфістам. Потым паведаміў, што будуюцца новыя атамныя падлодкі, новыя ракеты, а армія пераходзіць на рэжым шырокамаштабных вучэньняў. Вось у гэтую частку дакладу мы настойліва раім паверыць і не сумнявацца. Пасьля пуцінскага выступу журналісты пабеглі браць інтэрвію у слухачоў. Акадэмікі, міністры і губэрнатары энтузіястычна нахвальвалі выступоўцу за “возврашченіе велічія Россіі”. Страшны знак. Гісторыя чалавецтва дэманструе, што калі жабрацкая, ачмурэлая ад пьянства, кіруемая злачынным кланам імпэрыя пачынае вяртаць сабе “велічіе”, то будзе бяда, калі яе не спыніць. Працягваецца істэрычны лямант у кулуарах Крамля і ў імпэрскіх СМІ. На фашыстоўскія пагрозы “задушыць, арганізаваць эканамічную блякаду, перакрыць кісларод” грузіны адказваюць адэкватна і тэмпэрамэнтна. 9 траўня старшыня камісіі па абароне і бясьпецы парляманту Грузіі Гіві Таргамадзэ заявіў: “Расея стала сусьветным сьметнікам для міжнародных крымінальнікаў. У тым ліку для “вароў у законе”, якія зьбеглі з Грузіі”. Народы ніколі не забудуцца, дзе хаваюцца здраднікі нацыянальных інтарэсаў і міжнародныя злачынцы кшталту Абашыдзэ, Слюнькова і шэрагу іншых. Прэм’ер Брытаніі Блэр прызначыў 10 траўня новага міністра роўнасьці (ёсьць такая пасада ў Лёндане). Міністрам стала Рут Кэлі. Але супраць гэтай асобы ўзьнялася хваля пратэстаў. У прыватнасьці шумна пратэстуюць арганізацыі сэксзбачэнцаў. Ведаеце, якая іхная аргумэнтацыя? А вось якая: Рут Кэлі вядомая сваёй хрысьціянскай набожнасьцю і прыхільнасьцю да традыцыяў. Маўляў, яна будзе шкодзіць гэям. Прамінула 1700 гадоў з часоў апошніх рымскіх ганеньняў на хрысьціянаў. І вось на пачатку 21-га стагоддзя, на фоне заходняй уседазволенасьці “правоў чалавека” ў грамадзтва вяртаецца ў якасьці нормы садомскі грэх, які публічна пратэстуе супраць Хрысьціянства. Такое ня сьнілася імпэратару Канстанціну. Ён менавіта ў Брытаніі даведаўся аб абраньні на імпэратарскі трон і паехаў у Італію, дзе падпісаў у 313 г. Міланскі эдыкт, паводле якога Хрысьціянства станавілася легальным веравызнаньнем. Праз стагоддзі варварства зноў пагражае цывілізацыі. Янка Базыль 10/5/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |