Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Культурны чалавек, які паважае сябе і дбае пра добрае сваё імя, не гаворыць няпраўду. Хлусьлівасьць – прыкмета плебейства, нізкіх людзей. Нізкі чалавек ніколі ня будзе раскайвацца ў хлусьні ці прасіць прабачэньня, калі схлусіў незнарок, бо ня лічыць няпраўду заганай. 6-га красавіка газэта “Народная Воля” надрукавала пра мяне заведама ілжывы матэрыял пад псэўданімам нейкага (ці “нейкай”) Алег Сноў. Гэты непраўдзівы матэрыял быў падрыхтаваны раней журналістам зь Белапан і зьмешчаны ў Сеціве. Але на другі ж дзень пасьля высьвятленьня што інфармацыя непраўдзівая, Белапан зьмясьціла абвяржэньне і прынесла прабачэньні. Рэдактар “Народнай Волі” ня мог гэтага ня ведаць і ня чытаць. Тым ня менш ён як ні ў чым ні бывала друкуе фальшыўку. Можна, аднак, дапусьціць што рэдактар у нечым памыліўся. І таму на імя сп. Сярэдзіча мной быў напісаны кароткі ліст з дадаткам абвяржэньня ад Белапан. Мінуў месяц. “Ні атвета ні прывета”. І гэтыя людцы яшчэ нешта спрабуюць пісаць пра культуру, Эўропу, цывілізаванасьць, крытыкуюць хамства рэжыму, хоць самы ні на крок не адышлі ад ягоных хамаватых звычак і саўковых паводзінаў. Шчыра кажучы, я не чакаў, што са мной гэтак сябе паставяць. Аказваецца можна. Хаця тут справа не ў палітыцы, не ў пазыцыях, а ў элемэнтарнай прыстойнасьці. Але, відаць, Бог ня даў. Людзі бяз гонару. Куды там у Эўропу з такім багажом, спадары! У Эўропе і ў Амэрыцы на кожным кроку дзякуюць, усьміхаюцца і просяць прабачэньня. Зянон ПАЗЬНЯК Дадатак: Ліст і матэрыялы адасланыя ў “Народную Волю”: І. П. Сярэдзічу З.ПОЗНЯК ОПРОВЕРГАЕТ ИНФОРМАЦИЮ О ТОМ, ЧТО ТРЕБУЕТ ГАРАНТИИ ОТ В.ПУТИНА И А.ЛУКАШЕНКО Минск, 30 марта. Председатель Консервативно-Христианской партии - БНФ (КХП-БНФ) Зенон Позняк опровергает информацию о том, что он связывает свое возвращение в Беларусь с гарантиями личной безопасности от Владимира Путина и Александра Лукашенко. Несколько дней назад представители белорусской интеллигенции обратились к З.Позняку, который находится в эмиграции с весны 1996 года, с предложением вернуться на родину. Напомним, З.Позняк участвовал в нынешней президентской кампании. Его инициативная группа собирала подписи за выдвижение лидера КХП-БНФ кандидатом в президенты Беларуси. 29 марта в интервью БелаПАН З.Позняк назвал “бессмысленными” все обращенные к нему призывы о возвращении в Беларусь, “так как то, что понимают сознательные белорусы, по-своему понимают Лубянка и Лукашенко”. “Так что по этому вопросу надо обращаться не ко мне, а к руководству России и Беларуси”, - подчеркнул З.Позняк. Корреспондент БелаПАН ошибочно трактовал эти слова как апелляцию к гарантиям личной безопасности от В.Путина и А.Лукашенко. БелаПАН приносит свои извинения З.Позняку. Д а д а т а к 2 : ———- Forwarded message ———- - Hide quoted text - Прыміце мае асабістыя і ад усяго БелаПАНу прабачэньні з нагоды заметкі Марата Гаравога, якая была распаўсюджаная па каналах нашай інфармацыйнай агенцыі. Алесь Ліпай, 13/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |