Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рыхтуюць пусты занятак замест змаганьня Ужо 10 траўня расейскія СМІ шумнулі ў грамадзтва “сэнсацыйнае паведамленьне” пад тытулам “Белорусская оппозиция обещает Лукашенко тотальный флэш-моб”. Трымці, дыктатура, цяпер цябе зусім затуркаюць-зашугаюць карнаваламі, хэпэнінгамі, сьвістулькамі, джынсовымі анучамі парцянкамі і іншымі забаўкамі. За справу бярэцца фірма “За свабоду”, нядаўна ўзбагачаная кадрамі з “самазьліквідаванага” “Зубра”. Кіраўнічкі псэўдаапазыцыйнай фірмы заявілі, што пераходзяць да моб-шмобаў, каб “акцыі былі ў рамках існуючых законаў РБ” і каб “пазьбегнуць прыцягненьня да судовай адказнасьці ўдзельнікаў акцыяў”. Дык тады, спадары, трэба вам было б выйсьці да помніка Леніну пад сьцягам БССР-РБ ды крычаць “Слава колхозному строю!” Усё ў рамках “закону” і мэдалі замест рэпрэсіяў. Але гэта ня ёсьць шлях правераных “байцоў рэвалюцыі” кшталту С. Альфэра з АГП, які самаабраўся на кіраўніцтва гэтага “За свабоду”. Ён і ягоныя калегі кажуць, што цяпер будуць рыхтаваць масавыя моб-флэшы з таямнічых цэнтраў, каб ніхто ня ведаў арганізатараў і пляну. Гэта, маўляў, дасьць магчымасьць пазьбегнуць рэпрэсіяў. Дарагая моладзь, сьцеражыцеся гэтай публікі. Цяпер “легальны” Альфэр будзе непасрэдна распрацоўваць “таямнічыя” псэўдаакцыі і пад камандай вядомай канторы вадзіць карагоды на тэму “сопротівленія діктатуре”. Ня верце агентуры, адвярніцеся ад гэтых пацешных і падстаўных блытальнікаў. Шлях барацьбы за вольную Беларусь не такі, нельга ісьці па ім пад кіраўніцтвам канторскіх “массовіков-затейніков”. Высока ўздымайма наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг Беларускай Салідарнасьці! Янка Базыль 13/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |