Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Галасы і твары Плошчы: Ларыса Насановіч і Алег Борын

Радыё Свабода працягвае расказваць пра прыхільнікаў пераменаў, якія падчас нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў пацярпелі ад уладаў за падтрымку апазыцыйных кандыдатаў і ўдзел у акцыях пратэсту. Сярод палітвязьняў менскай турмы на Акрэсьціна былі й салігорцы – Ларыса Насановіч й Алег Борын.

Ларысу Насановіч і Алега Борына затрымалі разам. Гэта было 22 сакавіка. Пасьля наведаньня Кастрычніцкай плошчы й падтрымкі ўдзельнікаў акцыі яны зьбіраліся вярнуцца дадому – у Салігорск.

Прыгадвае спадарыня Ларыса:

(Насановіч: ) “Я з Алегам Борыным вярталася да аўтамашыны. А дагэтуль мы былі ў вольным гарадку. Калі мы ўжо прайшлі Кастрычніцкую плошчу, са сьпіны на нас кінулася двое мужчын. Мы ўбачылі, што яны былі ў чорным адзеньні. Яны нас заштурхнулі ў аўтамашыну. Забралі нашыя мабільныя тэлефоны, адключылі іх”.

Раптоўнае зьнікненьне Алега й Ларысы выклікала трывогу ў іхных салігорскіх паплечнікаў, якія таксама бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Расказвае Ніна Ярмалінская:

(Ярмалінская: ) “Я пайшла іх шукаць. Я абышла разы тры ўвесь намётавы гарадок, але іх ня ўбачыла. Я задумалася: куды яны падзеліся? А іх ужо ў гэты час схапілі”.

Што было далей, прыгадвае Алег Борын:

(Борын: ) “Па-першае, спэцназ адносіўся да затрыманых людзей жорстка й па-зьвярынаму. Жахліва глядзець, як яны зьдзекаваліся маральна й фізычна. Нас амаль двое сутак не кармілі. Спалі ў халодных памяшканьнях– 2-5 градусаў цяпла. Нас завезьлі ў Савецкі суд”.

Ларыса Насановіч працягвае:

(Насановіч: ) “Суд быў вельмі фармальны. Мяне завялі да судзьдзі Ляўковай. Я сказала, што ўсё хлусьня, што міліцыянты напісалі. Ніякіх, маўляў, я лёзунгаў на плошчы не выкрыквала. Сьведак ніякіх не было. Мне быў зачытаны прысуд – 10 сутак арышту”.

Гэткі ж тэрмін зьняволеньня атрымаў і Алег Борын.

Абодва палітвязьні – асобы вядомыя ў Салігорску. Алег Борын – кіраўнік мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, дзейнасьць якой скіраваная на перамены ў Беларусі:

(Борын: ) “Нацыянальнае адраджэньне, барацьба з дыктатурай, асьвета сярод простага люду – што адбываецца ў краіне ў палітычным пляне, эканамічным, асьветніцкім”.

Ларыса Насановіч падчас нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў узначальвала ў Салігорску мясцовы выбарчы штаб Аляксандра Мілінкевіча.

Ніна Ярмалінская лічыць, што абодва былыя палітвязьні актыўна працуюць на карысьць дэмакратызацыі Беларусі:

(Ярмалінская: ) “Яны працуюць – сустракаюцца з моладзьдзю, праводзяць гутаркі, акцыі. Ёсьць у іх сувязі зь людзьмі. Алег Борын і Ларыса Насановіч – гэта мае сябры, якіх я люблю, якім я давяраю. Усё, што яны робяць, скіравана на паляпшэньне палітычнага становішча ў Беларусі”.

Паводле Радыё Свабода

15/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024