Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зь міліцыі вызвалены мастак Алесь Пушкін У Крупках пасьля трох сутак арышту сёньня вызвалены зь міліцэйскага пастарунку жыхар мястэчка Бобр, вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Яго падазраюць у пашкоджаньні помніка Герою Савецкага Саюзу Васілю Чабатарову. Алесь Пушкін знаходзіўся ў пастарунку ад 12 траўня. Вось што ён распавёў Радыё Свабода наконт прычын затрыманьня: (Пушкін: ) “З 9 на 10 траўня здарылася цікавая падзея. Ёсьць у нас у Бобрскай школе помнік Герою Савецкага Саюзу, расейцу-“смершаўцу” Чабатарову Васілю, які ў вайне зьдзейсьніў, нібыта, подзьвіг. Але раней тата мой расказваў, што тая дывізія ЧК-НКВД рабіла вялікія падпалы ў Бабры. І на 61-м годзе вялікай перамогі нехта абліў гэты помнік чорнай фарбай. І прыляпілі надпіс “Далоў расейскіх акупантаў зь дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!”. У нас жа міліцыянты прастадушныя такія хлопцы. Яны думаюць сабе: “У каго ж чорная фарба ёсьць? У Пушкіна! Пушкін жа ў нас — адзіны мастак…” Ну, схапілі… Шукалі фарбу. Пяць міліцыянтаў рабілі вобшук — у маёй хаце, у бацькавай. Шукалі за абразамі фарбу”. Але канфіскавалі, паводле Алеся Пушкіна, зусім іншыя рэчы: брашуры Зянона Пазьняка, газэты “Беларуская салідарнасьць” і “Наша ніва”, часопіс “ARCHE”, налепкі “Дзень памяці паўстанцаў 1863 году”… Сярод тых, хто браў удзел у затрыманьні мастака, намесьнік начальніка крупскай міліцыі Алег Бяляўскі. Ён паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што расьсьледуецца крымінальная справа, аднак пра дачыненьне да яе спадара Пушкіна казаць адмовіўся. Мастак абураны сваім 3-суткавым зьняволеньнем: (Пушкін: ) “Пастаянна вяліся допыты. Некаторыя допыты ім не ўдаваліся, таму што я патрабаваў задаваць пытаньні па-беларуску. І нават падпалкоўнікі не валодалі дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. Іх цікавіла, дзе я быў у гэты пэрыяд, у ноч з 9-га на 10-га, хто бачыў мяне з маіх знаёмых, з кім я сябрую… Дзяржаўны злачынца! Вось што здарылася ў гэтыя дні ў мястэчку Бобр”. Паводле Радыё Свабода 15/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |