Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (12-17 траўня 2006 г.)

12 траўня расейскія СМІ радасна паведамілі пра 4-ты сабор так званай “зарубежной РПЦ”, які завяршыўся ў Сан-Францыска. Біскупы з нямецкім і амэрыканскім акцэнтам выказвалі “удовлетвореніе” з нагоды “блізкого воссоедіненіе в одну церковь”.
Падобна, што завяршаецца маштабная, шматхадовая апэрацыя Лубянкі-Крамля па вяртаньні белагвардзейскай РПЦ у структуры чырвонаармейскай РПЦ. Хаця няма чаму зьдзіўляцца: абедзьве структуры служаць адной і той жа вялікаімпэрскай ідэі “трэцяга Рыма, а чацьвертаму не бываць…” Бацюшкі з акцэнтам ў хуткім часе ўстануць побач з бацюшкамі ў партупэях і засьпяваюць разам “многае лета” крамлёўскаму молаху. Беларусам сапраўды трэба трымацца ад іх падалей.

Пасьля леташняй “рэвалюцыі” супраць прэзыдэнта Акаева ў Кыргызтане нічога не зьмянілася, акрамя самога Акаева, якога Масква замяніла на новага свайго стаўленіка. 12 траўня ў Кыргызтан прыляцеў генэрал Міхайлаў, глаўком ваенна-паветраных войскаў РФ. Ён завітаў на расейскую базу ў Канце і паведаміў, што ў бліжэйшым часе расейскі кантынгент у гэтай краіне будзе павялічаны ўдвая. Вось вам і “рэвалюцыя”…

Наступным па чарзе быў прамаскоўскі прэзыдэнт Іслам Карымаў. 12 траўня ён прыехаў у “красную століцу ” і паказаўся на тэлеэкранах разам з Пуціным. Той паводзіў сабе, як хан Залатой Арды з князьком, што зьявіўся да яго па ярлык на княжаньне. Пуцін сядзеў, вальяжна ўсьміхаючыся і раскінуўшы ногі, нешта “вешчал”. Але галоўнай асобай тэлемізансцэны быў чорны сабака Пуціна, які пачуваўся ўпэўнена, усіх абнюхваў (добра, што не памеціў). Хаця Карымаў недэмакратычны лідэр, але яго было шкада. Ён сядзеў з каменным тварам. Зразумела было, наколькі цяжкая роля маскоўскага сатрапа. Вядома, што сабака лічыцца нячыстай жывёлінай у мусульманскіх народаў. Калі прававерны перад намазам дакрануўся да сабакі, то рытуал і малітву трэба пачынаць нанова і г.д. Што, ня ведаў пра гэта тов. Пуцін? Ніхто з татарскіх генэралаў не падказаў яму, што нельга выпускаць сабаку перад прэзыдэнтам па імені Іслам? Усё ведаў Пуцін. Ён забаўляўся, удаваў хана, не баючыся абразіць узбэцкі народ. Ён лічыць, што згаданы народ у яго ў кішэні разам з ягоным залежным прэзыдэнтам. Высновы ў гэтым выпадку трэба рабіць узбэцкаму народу, так сама як і астатнім народам, якім Крэмль-Лубянка накідвае на шыю пятлю залежнасьці.

15 траўня Крэмль абвясьціў вайну злачыннасьці. На экранах зьявіўся блакітны мундзір генпракурора РФ Усцінава і выдаў, што “ва ўсіх рэгіёнах Расеі дзейнічаюць арганізаваныя крымінальныя банды, карупцыя і крымінальшчына апанавала ўсе ўзроўні палітычнага і гаспадарчага жыцьця краіны”, нават што “ёсьць нацыянальная пагроза ад злачыннасьці”, а раней “барацьба вялася на паперы”. Цікава, на працягу толькі постсавецкага пэрыяду (з 1991 г.) згаданыя Усцінавым правілы расейскага жыцьця дзейнічаюць, як адладжаны мэханізм. Увесь сьвет ужо ацаніў “прелесті” расейскай мафіі, якая зраслася з дзяржмафіяй. І вось раптам пра гэта пачаў рабіць заявы генпракурор. У той жа дзень начальнік ФСБ Патрушаў заявіў пра стварэньне рэгіянальных антытэрарыстычных штабоў па ўсёй імпэрыі. Гісторыя паказвае, што калі злачынная сістэма пачынае арганізоўваць змаганьне супраць злачыннасьці, то трэба чакаць бяды. Так ужо было ў злачынных рэйхах Сталіна і Гітлера. Таталітарнаму рэжыму зноў патрэбныя масавыя чысткі, пад выглядам барацьбы са злачыннасьцю дзяржмафія будзе душыць усё жывое, усе парэшткі дэмакратычнага фасаду РФ. Рэжым ня можа існаваць без зьнішчэньня ворагаў – унутраных і зьнешніх. Расея ўваходзіць у новы этап свайго “разьвіцьця”.

17 траўня ў Маскве 20-гадовы “нігде неработаюшчій” падышоў да алкагольнага шапіка і запатрабаваў бясплатнай выпіўкі. Калі прадавец адмовіў яму, то “простой русскій парень” абліў чалавека і ягоны шапік бэнзінам і падпаліў. Пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі. А тым часам Расея (ачмурэлая ад пьянства) працягвае змаганьне супраць малдаўскаіх і грузінскіх вінаў. Малдова, аднак, нагадвае пьянай імпэрыі, што ўсё ж ёсьць цывілізаваныя спосабы прымусовага выцьверазьвеньня ад імпэрскага дурману. Афіцыйны Кішынёў заявіў, што калі РФ ня спыніць антымалдаўскай віннай кампаніі, то Малдова вымушана будзе заблякаваць уступленьне Расеі ў Міжнародную гандлёвую арганізацыю. Так што трэба ў Крамлі зьбіраць параскіданыя ў гістэрыцы вінныя пляшкі і лячыцца ад посталкагольнага сіндрому, каб дапусьцілі ў прыстойную кампанію.

Як вядома, пасьля прэзыдэнта-патрыёта Аўшава ўладу ў Інгушэціі атрымаў лубянскі клан генэрала гэбэ Зязікава. Лубянец парасстаўляў па ўсіх структурах сваякоў і цяпер кум-брат-сват-кантора хватка падпарадкоўвае інгушскі народ волі Крамля. Аднак, народ увесь час супраціўляецца. І сам Зязікаў, і ягоныя сваякі-начальнікі перасоўваюцца па (нібыта роднай) зямлі ў браневіках, сьпяць у бронекамізэльках, трымаюць семьі на спэцдачах у Падмаскоўі. У іх рэгулярна лятуць гранаты і кулямётныя чэргі, толькі пасьпявай прыгінацца і ўцякаць – нялёгкае юдава існаваньне. 17 траўня магутны фугас раскурочыў браніраваны аўтамабіль нам. начальніка мясцовага МУС Кастоева разам з пасажырам. А толькі заўчора тов. Патрушаў рапартаваў у Маскве, што “на Кавказе всё под контролем, мы все тайнікі раскрылі…”

Янка Базыль

17/5/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024