Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяброўства ў НАТА гарантуе незалежнасьць Украіны ад расейскай імпэрыі

Уільям Тэйлар, які ў бліжэйшы час будзе прызначаны новым амэрыканскім амбасадарам у Ўкраіне, паведаміў, што Вашынгтон “вельмі зацікаўлены ў атрыманьні Ўкраінай сяброўства ў НАТА”. Ён лічыць магчымым дасягненьне гэтай мэты ў 2008 годзе.

“Калі мая кандыдатура будзе зацьверджана (на пасаду амбасадара ЗША ў Украіне), я зраблю ўсё, што будзе ў маіх сілах, каб аказаць садзейнічаньне Ўкраіне ў рэалізацыі палітычных, эканамічных, абарончых рэформаў, а таксама рэформаў ў галіне бясьпекі, неабходных для яе магчымага сяброўства ў садружнасьці, аб’яднанай агульнымі каштоўнасьцямі НАТА”.

У мінулую нядзелю ЗША ўпершыню на афіцыйным узроўні заявілі пра свае намеры дапамагаць ня толькі ў зьнешняй, але і ўнутранай палітыцы Ўкраіны. Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША, на якім выступіў Уільям Тэйлар, ўсебакова разглядзеў украінскае пытаньне, пачынаючы ад тэрмінаў уваходжаньня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю і НАТА і заканчваючы пастаўкамі газу і фармаваньнем ураду.

Пра адносіны Расеі да гэтага працэсу на днях паведаміў сьпікер Савета Фэдэрацыі С. Міронаў: “ Мы не приветствуем это (вступление Украины в НАТО). И будем делать выводы”. Па яго выказваньні, расейскі бок можа спыніць супрацоўніцтва з Украінай па шэрагу важнешых кірункаў. -”Это десятки, сотни, тысячи рабочих мест, это технологии, торговля, экспорт. Поэтому пусть все взвесят и потом принимают решения “.

Паводле Тацьцяны Івжэнкі, Кіеў
http://www.ng.ru//cis/2006-05-16/1_kiev.html

Хто такі Уільям Тэйлар
Уільям Тэйлар зьяўляецца старэйшым кансультантам пры каардынатары Дзярждэпартамэнту ЗША па пытаньям рэканструцыі і стабілізацыі. Працаваў ў Кабуле ў якасьці каардынатара па Афганістану ва упраўленьні па краінам Паўднёвай Азіі Дзярждэпа ЗША.

Наш каментар: Гэбоўска-пуцінскі рэжым пасьлядоўна вядзе РФ да разбурэньня, да суіцыду. Што штурхае спадара Міронава на такія выказваньні за якімі з высокай верагоднасьцю могуць сьледаваць і адпаведныя дзеяньні? Мяркуецца, што гэта жывёльны страх. Страх згубіць багацьці, на якіх сядзіць гэбоўская арганізацыя. Завалодаць змагла, а ўтрымаць і эфектыўна распарадзіцца ня мае здольнасьцяў і моцы. Не хапае інтэлекту і працоўных рэсурсаў. Таму ў плянах захапіць Украіну і Беларусь, парабаціць інтэтект і працоўныя рэсурсы ўкраінцаў і беларусаў. На большае мазгоў не хапае. Калі гэтыя пляны бурацца, тады ўзьнікае панічны страх. Ужо маецца прыклад, Масква “напалохала” Малдову, ускладніла знаходжаньне малдаўскіх кваліфікаваных спэцыялістаў-будаўнікоў ў Расеі. Малдаване хутка пераарыентаваліся і цяпер працуюць у непараўнальна лепшых умовах, за лепшую аплату ў Гішпаніі. Такім чынам Расея па ўласнай ініцыятыве згубіла некалькі сотняў тысячаў кваліфікаваных рабочых. Можна сабе ўявіць, што здарыцца з эканомікай Расеі, калі 2-3 мільёны ўкраінцаў пакінуць Расею і пераарыентуюцца на працоўныя рынкі Эўропы і Амэрыкі. Тое, што так будзе, няма сумненьняў. Ня ўдасца маскоўцам парабаціць і беларусаў.

БС

18/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024