Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Натальля Грыб:Расея хоча ўвесьці расейскі рубель у Беларусі

Тыдзень таму ў расейскай газэце “Коммерсант” быў надрукаваны артыкул, у якім паведамлялася, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 9 траўня падпісаў распараджэньне аб спыненьні ўсіх формаў субсыдаваньня беларускай эканомікі. Адна з аўтараў гэтага артыкулу – аглядальнік “Коммерсанту” Натальля Грыб дала камэнтар Радыё Свабода:

(Натальля Грыб: ) “Літаральна ў гэтую сераду, калі першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў аб прапанове аддаць 50% акцый “Белтрансгазу” у абмен на доступ да радовішчаў для здабычы, “Газпром” адказаў дастаткова жорстка і пасьлядоўна. Ён заявіў, што ў яго няма практыкі дапускаць замежнае прадпрыемства на ўнутраны рынак Расеі з тым, каб яно само здабывала і эспартавала газ.

У маім разуменьні менавіта такая пазыцыя пацьвярджае тое, што ёсьць карт-блянш у “Газпрому” весьці жорсткую лінію на падвышэньне цаны на газ. Да пачатку гэтага году дзейнічала палітыка асобага, льготнага рэжыму для беларусаў. Фігуральна кажучы, да прэзыдэнцкіх выбараў вушы газпромаўскіх чыноўнікаў былі адкрытыя, а пасьля яны закрыліся. Ніякіх прапановаў Менску ў “Газпроме” ня чуюць.

Я ня думаю, што гэта ўласная карпаратыўная палітыка “Газпрому”. Я дакладна ведаю, што намесьнік старшыні “Газпрому” Аляксандар Разанаў, калі першы раз зьявілася інфармацыі аб падвышэньні цэн для Беларусі, сказаў: “Гэта нейкая памылка”. Так што гэта не камэрцыйная, а палітычная ініцыятыва, якая сыходзіць з Крамля.

У тэксьце крамлёўскага дакумэнта, які я бачыла на свае вочы, гаворыцца, што Расея мае намер абмежаваць Беларусь у ільготах у першую чаргу фінансавага характару.

Напачатку гэтага году іншы намесьнік кіраўніка “Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў езьдзіў да Аляксандра Лукашэнкі ў Менск на сустрэчу, пасьля чаго ён заявіў: “Ня блытайце Беларусь і Ўкраіну. Беларусь з 2008 году ўводзіць расейскі рубель, гэта саюзная дзяржава”. Я лічу, што сёньняшняя пазыцыя Расеі – гэта ціск на ўлады Беларусі, каб хутчэй увесьці расейскі рубель.

І дзеля гэтай мэтай увядзеньня расейскага рубля могуць быць зробленыя два крокі. Гэта адмова ў ільготным крэдытаваньні, якое можа ісьці на падтрымку нацыянальнай валюты Беларусі, і адмова ў ільготным крэдытаваньні пакупкі энэргарэсурсаў. Я ня думаю, што гэтыя меры будуць сапраўды ўжытыя, але гэта інструмэнт ціску на беларускі ўрад і на беларускага прэзыдэнта.

Тут ёсьць яшчэ адзін момант. Пуцін абяцае пэўныя саступкі Эўразьвязу, каб у ліпені ў Санкт-Пецярбургу краіны Зьвязу падтрымалі энэргетычную стратэгію Расеі. І ён можа паабяцаць падвысіць цэны на газ для Беларусі. Палітычна яму гэта выгадна, бо літаральна днямі Эўразьвяз заявіў, што нізкія цэны на газ – гэта ня проста датацыі прамысловасьці Расеі і Беларусі таксама, гэта парушэньне міжнародных правілаў гандлю, якое не дазволіць Расеі ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Цэны для Беларусі могуць быць маленькай саступкай Пуціна Эўразьвязу.

Апроч таго, паўтаруся, Расея ўпэўненая, што беларусы з 1 студзеня 2008 году, у год прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, увядуць у сябе расейскі рубель. Для Пуціна гэта была б палітычная перамога, гэта было б тое аб’яднаньне, якое яму патрэбна”.

Паводле Радыё Свабодa
19 траўня 2006

20/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024