Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Уладзімер Рыгоравіч Плешчанка (26.07.1948 – 20. 05. 2006)

Ён жыў дзеля Беларусі. Дарагой Айчыне, нашаму народу былі прысьвечаны кожнае імгненьне ягонага яркага і гераічнага жыцьця, ягоныя думкі, мары і стваральныя справы. Ён быў з кагорты рыцараў беларускага нацыянальнага Адраджэньня, якія ва ўсе часы нашай гісторыі баранілі Беларусь, былі прыкладам мужнасьці і самаахвярнасьці для цэлых пакаленьняў і назаўсёды засталіся з намі як увасабленьне нашага нацыянальнагу духа.
За сваю працу на ніве Адраджэньня, за свой змагарны подзьвіг ён ніколі не прасіў узнагароды альбо прызнаньня заслугаў. Дзякуючы такім змагарам жыве незалежная Беларусь, не здаецца наш народ падступнаму імпэрскаму ворагу.
Уладзімер Плешчанка бараніў Айчыну разам з сябрамі-аднадумцамі пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Ён заўсёды казаў людзям праўду, нават тады, калі было выгадна жыць не па праўдзе, прыстасавацца і не рызыкаваць. Калі ўвосень 1988 года паўстаў Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, Уладзімер Плешчанка стаў адным з выдатных дзеячаў нацыянальна-вызвольнага руху. Ён узначаліў і на працягу шэрагу гадоў кіраваў Віцебскай гарадзкой арганізацыяй Народнага Фронту, а потым і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Антыбеларускі рэжым баяўся патрыёта, імкнуўся зламіць яго паліцэйскімі, судовымі і турэмнымі рэпрэсіямі. Псэўдаапазіцыя блюзьнерыла ў адрас патрыёта, псэўдадэмакратычны друк замоўчваў ягонае імя і мужныя справы. Але рэпрэсіі не запалохалі яго, ён не зважаў на фальшывых псэўдаапазіцыйных імітатараў. Ён верыў у наш народ, у ягоную змагарную моц і заклікаў да Беларускай Салідарнасьці. Беларусы адказалі яму даверам і павагай. Дзякуючы яму тысячы людзей паверылі ў адраджэнскую справу і ў беларускую перамогу, далучыліся да змаганьня.
Сябра Сойму Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Уладзімер Плешчанка браў чынны ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі партыйных праграмаў і мерапрыемстваў. Ягоны жыцьцёвы досьвед, высокая культура і інтэлект, прынцыповасьць пазіцыяў і шчырасьць душы заўсёды дапамагалі нам прыняць слушнае рашэньне, знайсьці адказ на самыя складаныя пытаньні. Але віцеблянам ён запомніцца перш за ўсё як нязломны змагар на перадавой лініі абароны Беларусі. Не баючыся ўдараў антыбеларускай дыктатуры, ён на працягу гадоў з дня ў дзень выходзіў у цэнтар гораду, каб сустрэцца з людзьмі і зноў казаць ім праўду, зноў заклікаць іх да салідарнага супраціву расейскай імпэрыі і яе мясцовым паслугачам. Лепшай узнагародай яму стаў сёлетні веснавы рэвалюцыйны ўздым беларускай моладзі, якая прыняла ад старэйшых паходню змаганьня за Беларусь.
Мы выказваем шчырыя спачуваньні ягонай сямьі. Памяць аб Уладзімеры Плешчанку застанецца з намі назаўжды. Ягонае жыцьцё і подзьвіг увасобяцца ў вольнай і незалежнай Беларусі.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
20 траўня 2006 г.

21/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024