Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
19.3.1921, Менск – 29.7.2004, Менск. Пахаваны на Вайсковых могілках Калісьці, на лёсавызначальнай для Беларусі мяжы 1980-90-х гадоў, існаваў такі часопіс ЦК КПБ – “Политический собеседник”, на старонках якога я атрымаў аднойчы аглабельны адпор за тое, што назваў першай беларускай дзяржавай Полацкае княства. Аўтар таго пагромнага артыкулу відавочна не чытаў Язэпа Юхо, чые погляды былі значна больш радыкальнейшыя: ён лічыў, што дзяржаўныя ўтварэньні на сучасным беларускім абшары існавалі, магчыма, яшчэ да нараджэньня Хрыстовага. На вялікі жаль, на нашым гістарычным факультэце БДУ ў мае студэнцкія 1970-я лекцыяў ён не чытаў. Відаць, нас, будучых “байцоў ідэалягічнага фронту”, бераглі ад неартадаксальных поглядаў спадара Язэпа. Затое студэнтам юрфаку, дзе ён працаваў некалькі дзесяцігодзьдзяў, пашанцавала. Яны, да прыкладу, маглі даведацца, што Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году быў самым дасканалым зборам законаў у тагачаснай Эўропе і што па нашым Статуце цягам цэлага сэместру вывучаюць спэцыяльны курс студэнты-юрысты Сарбоны. Прафэсар Юхо абвяргаў высновы польскіх ды савецкіх гісторыкаў адносна Крэўскай і Люблінскай вуніяў і казаў пра канфэдэрацыйны лад Рэчы Паспалітай, у якой дзяржава нашых продкаў – Вялікае Княства Літоўскае – мела сувэрэнітэт, што і ня сьніўся Беларускай ССР. Юхо стаў заснавальнікам школы вывучэньня гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Менавіта ён першым пачаў дасьледаваць жыцьцё і дзейнасьць Тадэвуша Касьцюшкі і ў выніку сваімі артыкуламі і кнігаю “За вольнасьць нашу і вашу” (1989) вярнуў імя нашага выдатнага суайчыньніка ў гістарычную памяць беларусаў. Незалежнасьць Беларусі была ягонаю марай, а потым сталася штодзённым клопатам. Язэп Юхо браў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі 1994 году і шмат якіх іншых заканадаўчых актаў. Ён непахісна верыў, што краіна абавязкова вернецца ў сям’ю дэмакратычных народаў і яшчэ зьдзівіць Эўропу, як некалі ўразіла яе сваім Статутам. Уладзімер Арлоў, Менск 26/5/2006 › Старонкі гісторыі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |