Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адражэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Ветрык, вей!”: 14/5/2006 › Навіны 13 траўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Morgenbladet” піша на тэму прагнозаў будучыні Нарвэгіі. У краіне назіраецца павышаная актыўнасьць публіцыстаў, інфарматыкаў і навуковых футуролягаў. 14/5/2006 › Навіны У Эўропе павялічываецца агрэсія збачэнцаў Прэм’ер Брытаніі Блэр прызначыў 10 траўня новага міністра роўнасьці (ёсьць такая пасада ў Лёндане). Міністрам стала Рут Кэлі. 13/5/2006 › Навіны Рыхтуюць пусты занятак замест змаганьня Ужо 10 траўня расейскія СМІ шумнулі ў грамадзтва “сэнсацыйнае паведамленьне” пад тытулам “Белорусская оппозиция обещает Лукашенко тотальный флэш-моб”. 13/5/2006 › Навіны Тыповая практыка дыктатарскага рэжыму – прыкрыцьцё палітычных рэпрэсіяў “навядзеньнем адміністрацыйнага парадку на вытворчасьці”. Ахвярай адміністрацыйнага (а на самой справе палітычнага) перасьледу стаўся сп. Кастусь Кашэль, сябра Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 13/5/2006 › Навіны Культурны чалавек, які паважае сябе і дбае пра добрае сваё імя, не гаворыць няпраўду. Хлусьлівасьць – прыкмета плебейства, нізкіх людзей. Нізкі чалавек ніколі ня будзе раскайвацца ў хлусьні ці прасіць прабачэньня, калі схлусіў незнарок, бо ня лічыць няпраўду заганай. 13/5/2006 › Навіны Кіеўскія нататкі. Гібель Вячаслава Чарнавіла: здарэньне альбо забойства? Сяргей Навумчык, Кіеў-Прага Вячаслаў Максімавіч Чарнавіл запомніўся мне вельмі энэргічным, рухомым, імпульсіўным чалавекам з надзвычайным пачуцьцём гумару. Бяз крыўдаў на лёс ды на людзей, нібыта і не было пятнаццаці гадоў турмы, цкаваньняў, здрады былых паплечнікаў. На будучыню Ўкраіны і Беларусі ён глядзеў аптымістычна, і гэта, падаецца, арганічна вынікала зь ягонага ўспрыманьня жыцьця. 12/5/2006 › Старонкі гісторыі У Бабры затрыманы мастак Алесь Пушкін У мястэчку Бобр, што на Крупшчыне, сёньня быў затрыманы вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Як паведаміла Радыё Свабода яго жонка Яніна, праваахоўныя органы падазраюць мастака ў дачыненьні да пашкоджаньня помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову. 12/5/2006 › Навіны Факты і падзеі (9-10 траўня 2006 г.) Ужо 10 траўня расейскія СМІ шумнулі ў грамадзтва “сэнсацыйнае паведамленьне” пад тытулам “Белорусская оппозиция обещает Лукашенко тотальный флэш-моб”. Трымці, дыктатура, цяпер цябе зусім затуркаюць-зашугаюць карнаваламі, хэпэнінгамі, сьвістулькамі, джынсовымі шматамі і іншымі забаўкамі. 10/5/2006 › Актуаліі “Страшна глядзець на п’яныя твары афіцэраў…” 8 траўня 2006 г. Швэдская газэта “Expressen” піша пра Расею і распавядяе пра лёс шэрагоўца Андрэя Сычова. Летась “дзяды” катавалі яго ў казарме вайсковай часткі ў Чэлябінску. 10/5/2006 › Навіны \”Дзень Перамогі для мяне – гэта дзень жалобы і смутку\”. Уладзімер Шадэнка, пэнсіянэр зь вёскі Дражна Віцебскага раёну, стаў вядомым удзельнікам падзеяў 25-га сакавіка: падчас мірнага шэсьця па дарозе да турмы на Акрэсьціна ён быў жорстка зьбіты байцамі АМОНу, і кадры тэлевізійнае кронікі, дзе яго нясуць да машыны “Хуткае дапамогі” з прабітай галавой, бачылі ці не ва ўсім сьвеце. 10/5/2006 › Навіны Васіль Быкаў: \”Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды\” Да апошняга свайго дня Васіль Быкаў вяртаўся думкамі да вайны. Для мастака Быкава вайна была пражэктарам, які высьвечваў самыя глыбінныя таямніцы чалавечай душы. Аднак тэмай прозы і публіцыстыкі пісьменьніка быў ня толькі чалавек на вайне, але і нацыя на вайне. Развагі пісьменьніка, якія вы цяпер пачуеце, упершыню прагучалі на “Свабодзе” роўна 5 гадоў таму – 9 траўня 2001 году. 9/5/2006 › Навіны 6 траўня 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша пра лёзунгі і акцыі “Маладога Фронту” у Менску. Спасылаецца на інфармацыю ад БАЖу. Цытуе два лёзунгі: “Ён нам абрыднуў” і “Хочам новага прэзыдэнта”. 9/5/2006 › Навіны Радыё Свабода пазнаёміла нас 6 траўня з чарговай “сэнсацыяй”. На здымку пад чорным махноўскім сьцягам з белым сілуэтам “зубра” сядзяць некалькі насупоненых кіраўнікоў арганізацыі, якая нарабіла столькі пустога шуму за апошнія пяць гадоў. Яны зрабілі заяву, што сёньня “самаліквідуюцца і больш ня будуць дзейнічаць пад сваім брэндам”. 9/5/2006 › Навіны Тэрарыстычная “кантора” цісьне на італьянцаў 6 траўня 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” паведамляе пра выбух у Кабуле, у выніку якога былі забіты два маладыя італьянскія альпійскія стралкі з міжнароднага кантынгэнту. Яшчэ чацьвёра італьянцаў былі параненыя. 9/5/2006 › Навіны Вацлаў Радзівіловіч. Расея змагаецца з суседзямі мінэралкай. Гаспадарам Крамля за апошнія прынамсьці 200 гадоў хацелася паказаць сьвету, як той казаў – “кузькіну мать”, альбо “где ракі зімуют”. У Маскве дагэтуль распавядаюць, як Мікіта Хрушчоў палохаў амэрыканцаў “кузькінай мамай”, а не надта абазнаныя вашынгтонскія палітыкі ўпалі ў паніку і загадалі выведцы сабраць інфармацыю аб новай зброі Масквы. 7/5/2006 › Навіны Факты і падзеі (1-6 траўня 2006 г.) Чырвоная рэстаўрацыя крочыць “семимильными шагами” па расейскай імпэрыі. “Красный первомай” у чарговы раз разгарнуўся ад Камчаткі да Калініграду. 7/5/2006 › Актуаліі (11.3.1903, в.Парэчча (цяпер Лепельскі раён) – 30.10.1937, Менск) Ці ведаеце вы краіну, дзе быць пісьменьнікам азначала б у вачах улады ўжо быць небясьпечным злачынцам, вартым самага жорсткага пакараньня? 6/5/2006 › Старонкі гісторыі Эпізоды расейскай вайны супраць Беларусі (Вячаслаў Ракіцкі: ) “Цягам стагодзьдзяў на тэрыторыі этнічнай Беларусі было нямала розных дзяржаўных утварэньняў. Адны зь іх існавалі працяглы час, іншыя — кароткі. І сёньня, калі ўжо, здавалася б, напісана наноў гісторыя, прычыны ўтварэньня й лёс некаторых такіх дзяржаваў застаюцца малавядомымі. Асабліва гэта тычыцца пачатку ХХ стагодзьдзя. 6/5/2006 › Навіны Беларусы павінны рыхтавацца да вайны з Расеяй. Масква плянуе анэксію Дырэктар расейскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянткоўскі ў інтэрв’ю радыё Свабода адзначыў, што ў Крамлі сасьпеў “цьвёрды плян завяршыць апошні тэрмін прэзыдэнцтва Уладзімера Пуціна рэальным “аб’яданьнем” зь Беларусьсю. 4/5/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |