Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мілінкевіч: “Наша кааліцыя імкнулася стрымаць вулічныя пратэсты пасьля выбараў”

30 і 31 траўня тэлеканал “Эўраньюс” штогадзіну круціў інтэрвію з тав. Мілінкевічам. “Адзіны” заехаў у сядзібу тэлеканалу, які знаходзіцца ў Ліёне (Францыя) і чамусьці наведаў менавіта расейскую рэдакцыю гэтага рупару брусэльскага лібэралізму. Слухаючы ягоныя выказваньні, мы зразумелі, чаму ён пайшоў да расейцаў.
Самае цікавае прагучала ў канцы інтэрвію, у якім расейцы вельмі адмыслова сфармулявалі пытаньні. Мілінкевіч раптам паведаміў, што на сфальшаваных рэжымам выбарах “паводле ягоных (Мілінкевіча) зьвестак, адна траціна выбарцаў усёроўна прагаласавала за яго. Атрымліваецца, што дзьве траціны электарату прагаласавалі за Лукашэнку і рэжым. Адкуль гэта такая статыстыка ў нашага гаваруна?
Далей яны ўзяліся за Расею. Тлусты расеец з “Эўраньюс” спытаўся: “Вядома, што Расея запатрабавала ад Беларусі плаціць у тры разы больш за газ. Што вы на гэта?” Мілінкевіч доўга ня думаў: “Расея наш партнёр. Я ўпэўнены, што яна ня будзе так рабіць. Будзе павышаць кошты на газ у некалькі этапаў. Наагул, галоўнае для нас – сяброўскія адносіны з Расеяй. Я адмыслова пасьля свайго абраньня на агульнадэмакратычнага лідэра паехаў з першым візітам менавіта ў Маскву”.
Суседняя імпэрыя выстаўляе нашай Беларусі агрэсіўны ўльтыматум, заяўляе пра намер у бліжэйшыя месяцы завершыць інкарпарацыю-акупацыю Беларусі, а для яго “Расея – партнёр”.
Яшчэ адно самараспранальнае прызнаньне Мілінкевіча (на што мы ўвесь час зьвярталі ўвагу) прагучала ў гэтай лісьлівай “размове з русскім другом”. “Наша кааліцыя імкнулася стрымаць вулічныя пратэсты пасьля выбараў, — сказаў Мілінкевіч. — Для нас ня гэта ёсьць галоўным, а галоўнае – гэта справядлівыя выбары…” Вось ён і сам прызнаўся, галубок. Тое, што ва ўмовах дыктатуры справядлівыя выбары немагчымыя – гэта для яго ня важна. Не зьдзіўляемся, што нават радыё Свабода ніякім чынам не камэнтавала гэтае інтэрвію свайго любімчыка. Такі вось “агульнадэмакратычны” гастралёр наведаў Заходнюю Эўропу.

Янка Базыль

4/6/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024