Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
18.6.1806, маёнтак Парэчча (цяпер Слонімскі раён) — 2.8.1833, Горадня У адзін з жнівеньскіх дзён 1833 году віленскі губэрнатар князь Далгарукаў дыктаваў сакратару рапарт у Санкт-Пецярбург. Там паведамлялася, што ў Горадні “со всей возможной торжественностью и при большом стечении народа” пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца. Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў. Небясьпечны злачынца зваўся Міхалам Валовічам. Нашчадак старажытнага ліцьвінскага роду, які даў Айчыне не адну выбітную асобу, выхаванец Віленскай alma mater, блізкі сябра славутых філяматаў і філярэтаў, у 1831-м ён разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. У чыне капітана кавалерыі Міхал ваяваў у паўстанцкім корпусе генэрала Гелгуда. Расейскі ўрад кінуў супроць змагароў блізу 150 тысячаў рэгулярнага войска… Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч стаў сябрам таварыства Літоўскіх і Рускіх земляў. Удзельнікі гэтай патрыятычнай арганізацыі лічылі, што паўстаньне 1830-31 гадоў скончылася паразай, бо ня мела “чалавекалюбівай мэты”. Дасягнуць дэмакратычнага і справядлівага грамадзкага ладу яны спадзяваліся праз агульнаэўрапейскую рэвалюцыю. Міхал Валовіч зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў. Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў. Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі. Пакінуўшы спакойнае жыцьцё ў Парыжы, ён праз два тыдні нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Удвух з сваім намесьнікам Яцкевічам Міхал меў два рэвальвэры і 55 рублёў. Базаю партызанскага аддзелу зрабілася закінутая смалакурня ў адным з бацькавых фальваркаў. Праз колькі дзён у аддзеле налічвалася ўжо 11 шляхціцаў і сялянаў. Не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, Валовіч пачаў самастойныя дзеяньні. У адзін толькі Слонімскі павет улады сьцягнулі супроць дзясятка “бунтаўнікоў” болей за тысячу карнікаў… Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў. Сучасныя дасьледнікі здолелі дакладна вызначыць месца, дзе ён апошні раз бачыў неба. Яно знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў. Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца помнік. 18 чэрвеня, у дзень 200-годзьдзя нараджэньня Міхала Валовіча, я раскажу пра яго сваім сынам. Радыё Свабода, Уладзімер Арлоў, Менск 18/6/2006 › Старонкі гісторыі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |