Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

19 чэрвеня – дзень народзінаў Васіля Ўладзімеравіча Быкава.

Радыё “Свабода”, форум “Наш Высіль Быкаў”

Рыгор Барадулін: “Самым каштоўным у спадчыне Васіля Ўладзімеравіча ёсьць тое, што ён і ў змрочны час, і ў часы нейкай палёгкі пісаў тое, што думаў, бо быў унутрана свабодным чалавекам. Унутраная свабода і дае вынікі”.

Аляксандар Лукашук: “У 1988 Васіль Быкаў напісаў прадмову да маёй першай кніжкі, “Зьдзек”, прысьвечанай сталінскім злачынствам у Беларусі, і ў 1994 уключыў яе ў свой збор твораў. У 1998 ён уручыў мне членскі білет і прэмію Беларускага Пэн-цэнтру за кнігі “За кіпучай чэкісцкай работай” і “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”. У 2003 ён напісаў мне рэкамэндацыю для Гарвардзкага ўнівэрсытэту – я не перачытваю ўсе ягоныя словы ўхвалы, якімі цягам гадоў ён шчодра ацэньваў маю працу, настолькі гэта падаецца авансам нязьдзейсьненаму, таму, што магло, можа, павінна быць.
Мне ня трэба перачытваць яго самы першы ліст да мяне з Хэльсынкаў летам 1998 году, бо я ніколі не забуду словы, якімі ён пачынаўся: “Саша, дарагі дружа”.
Гэтыя словы ня можа адмяніць такая акалічнасьць як сьмерць”.

Сяргей Навумчык: “Не спадзявацца на абставіны і разьлічваць выключна на сябе, і тады ёсьць шанец апынуцца вышэй за абставіны. Гэты ўрок я вынес і з твораў Быкава, і з асабістага зь ім знаёмства. Прынцып гэты ўнівэрсальны і для чалавека, і для грамадзтва”.

Генадзь Бураўкін: “Галоўнае ў спадчыне Васіля – гэта, бясспрэчна, кнігі, якія ён пакінуў пасьля сябе. Але для тых людзей, якія добра яго ведалі, ня меншая спадчына – памяць пра яго як пра асобу. як пра выдатнага беларуса, і проста як пра чалавека, які мае поўнае права ўвасабляць сабой перад сьветам аблічча, вобраз беларуса. Бо калі ягоныя творы мае магчымасьць прачытаць, зразумець, ацаніць і ў душу сваю пакласьці практычна кожны, дык чалавечыя ягоныя якасьці, ягоны характар, ягоны мэнталітэт, эмацыянальны склад – ведаць выпала ня кожнаму. Бясспрэчна, гэта так ці інакш праглядаецца ў творчасьці, у ягоных аповесьцях, у ягонай публіцыстыцы. Усё гэта так, але асоба, даруйце за такое слова – “пабытовая” асоба Васіля ня менш важная і ня менш цікавая, чыім творы, якія ён пакінуў. Адно ад другога адарваць нельга. Але, як кажуць, немагчыма цалкам прачытаць у кнігах вось гэты ягоны мяккі характар, і адначасна – характар унікальна прынцыповы, калі раптам гэты мяккі. усьмешлівы, ласкавы Васіль мог стаць абсалютна непахісным, абсалютна цьвёрдым… Прычым, гэта ўлічваючы, як ён абсалютна паважаў чужую думку, абсалютна шукаў у людзях, нават тых, якія былі яму вельмі несымпатычныя, шукаў нешта добрае, нешта вартае павагі. Гэта можна было ўбачыць, толькі блізка зь ім сышоўшыся. А ў гэтым пляне Васіль Быкаў быў ня самым лёгкім чалавекам. Ён сыходзіўся зь людзьмі вельмі ня проста, але калі ўжо сыходзіўся, дык быў надзіва адданы, надзіва ўважлівы і ласкавы чалавек. Хаця я разумею, што для ўсіх часоў і для ўсіх народаў галоўнае, што пакінуў Быкаў – гэта творчасьць. Творчасьць унікальная і па таленту, і па змаганьні за праўду сваім талентам, па дакладнасьці адлюстраваньні паводзінаў чалавека ў экстрэмальных умовах”.

[ 17/06/2006 22:27 ]
Ці Быкаў калі-небудзь паліў?

Генадзь Бураўкін: Здаралася. Але вельмі-вельмі рэдка.

Сяргей Навумчык: Генадзь Бураўкін ведае Васіля Ўладзімеравіча з 1960-ых гадоў, я ж блізка пазнаёміўся зь ім у канцы 1980-ых, калі ён ужо пакутаваў ад астмы. Ніколі ня бачыў яго з цыгарэтай. І ў ягонай прысутнасьці звычайна пазьбягалі паліць іншыя.

[ 19/06/2006 11:14 ]
Пытаньне да Рыгора Барадуліна Так атрымалася, што вырашыла пісаць для канферэгнцыі аб творчасьці і жыцьці Васіля Уладземіравіча і Вашым, але галоўны раздзел будзе датычыцца Вашага сяброўства. Згодна з вышэй сказаным маё пытаньне: ці не маглі б Вы ўспомніць нейкім цікавыя моманты Вашага сяброўства Які твор Васіля Уладземіравіча Вам найбольш даспадобы Вельмі ўдзячна за любы /нават самы кароткі/ адказ

Рыгор Барадулін: Так атрымалася, што колькі я сябе памятаю як літаратара, больш-менш стала, усё ўва мне зьвязана са знаёмствам, зь сяброўствам з Васілём Быкавым. Я яго ўспрымаў як земляка, як настаўніка, як сябра, як брата, як духоўнага настаўніка. Не магу вылучыць нейкага асобнага твора, усе творы – як рака, якая плыве, чыстая, незамутненая, і цяжка выбраць нейкую адну хвалю.

[ 19/06/2006 15:02 ]
Пытаньне Рыгору Барадуліну і Генадзю Бураўкіну : Прывітаньне, ПАВАЖАНЫЯ ! Чаму лідэры дэмакратычных сіл Беларусі маюць проці- леглую ацэнку з нашым Вялікім Быкавым - сумленьнем Нацыі ў адносінах да Зянона Пазьняка ? Мо за гэтым і стаяць нашія паразы і адсутнасць сапраўднай салідар- насці, як, напрыклад , калісьці ў Чэхіі вакол Вацлава Гавела ? Дзякуй. Для мяне самае дарагое ў спадчыне Васіля Быкава - яго беларускасць, чыстае су- мленьне, розум, якія адчынілі мне ПРАЎДУ ні толькі пра вайну,але ПРАЎДУ жыцця, яго сэнс і вялікую каштоўнасць СВАБОДЫ. Туравец Віктар з Францыі.

Рыгор Барадулін: Рэжым пастараўся разьбіць адзінства дэмакратычных сілаў на некалькі плыняў, а калі некалькі плыняў, дык заўсёды цяжка супраціўляцца. Я ведаю, што Васіль верыў Пазьняку, любіў яго, шанаваў, ён казаў, што “Пазьняк невылечна хворы Беларусьсю”.

20/6/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024