Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мірон узьняў бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай

У райцэнтры Лёзна, што на Віцебшчыне, на 30-мэтровай апоры лініі электраперадачаў, дзе напружаньне электрычнага току сягае 30 тысяч вольт, cёньня ўраньні зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда:

(Хамайда: ) “Сёньня раніцай над Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай. Ён быў прымацаваны да вершаліны апоры ЛЭП, якая стаіць на гары, ля шашы, пры ўезьдзе ў Лёзна з боку Віцебску. Да сьцяга была прышпіленая запіска наступнага зьместу: “Сьветлай памяці слаўнага сына зямлі беларускай Уладзімера Рыгоравіча Плешчанкі. Пакуль на зямлі жывуць такія людзі, як ён, Беларусь жыла, жыве і будзе жыць вечна”. І подпіс: Мірон”.

Барыс Хамайда кажа, што сёньняшняя акцыя невядомага Мірона прысьвечаная саракавінам са дня сьмерці старшыні віцебскай абласной рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Ён згадвае таксама, што нацыянальны сьцяг з жалобнай стужкай і запіскай ад Мірона таксама быў зьявіўся ў Лёзьне тры гады таму на знак ушанаваньня памяці народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.

Сорак дзён па сьмерці Ўладзімера Плешчанкі, які раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу 20 траўня, на 57-м годзе жыцьця, ягоныя віцебскія сябры і аднадумцы мяркуюць адзначыць заўтра.

Нацыянальны сьцяг дзьве гадзіны лунаў над райцэнтрам, дзе Мірон упершыню заявіў пра сябе. А потым, як і ў папярэднія разы, яго зьнялі міліцыянты пры дапамозе супрацоўнікаў мясцовага прадпрыемства “Энэргасетак”.

Паводле радыё Свабода

27/6/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024