Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Імёны Свабоды: Уладзімер Плешчанка 25.7.1949, в.Вароны, Віцебскі раён – 20.5.2006, в.Вароны, Віцебскі раён Філёзафы сьцьвярджаюць, што свабода ніколі не прыходзіць да таго, хто яе не чакае. Уладзімер Плешчанка ня проста чакаў свабоду – ён набліжаў яе прыход. У Віцебску – без усякага перабольшаньня – яго ведалі ўсе. Болей за пятнаццаць гадоў Уладзімер у маразы і сьпёку, у дождж і завеі не радзей, чым кожны панядзелак і чацьвер, а часам амаль штодня выходзіў на самы шматлюдны ў горадзе тралейбусны прыпынак каля гэтак званага Сіняга дому і разгортваў бел-чырвона-белы сьцяг. Хтосьці лічыў ці, дакладней, спрабаваў абвясьціць яго блазнам. Але большасьць віцяблянаў ставіліся да Плешчанкі калі не з разуменьнем, дык, прынамсі, з павагаю. Каля Сіняга дому можна было атрымаць незалежныя газэты і ўлёткі, паставіць подпіс за свайго кандыдата на выбарах, параіцца і паспрачацца. Зянон Пазьняк назваў змаганьне Плешчанкі найбольш блізкім да мэтаду Гандзі. Калі Ўладзімер некалькі дзён на звыклым месцы адсутнічаў, увесь горад ведаў: ягоны несанкцыяваны пікет зноў разагналі, а адзін з старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, а ў апошнія гады – старшыня абласной рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ сядзіць пад арыштам. Аднойчы яго не было цэлыя сем месяцаў: быў арыштаваны па вядомай справе зьнікненьня бюсту Аляксандра Суворава, які патапіў у крыві паўстаньне нашых продкаў на чале з Касьцюшкам. Айчынныя пінкертоны палічылі, што чалавек з хворым сэрцам здолеў перацягнуць 300-кіляграмовы бюст генэралісімуса ў суседні двор. Зрэшты, з увагі на тое, што інжынэр Уладзімер Плешчанка некалі быў вядомым на ўвесь Савецкі Саюз рацыяналізатарам, такія высновы не выглядаюць абсалютна фантастычнымі. З гэтае ж прычыны наўрад ці быў чыста сымбалічным удзел Плешчанкі ў групе легендарнага Мірона, што вывешваў нацыянальныя сьцягі ў месцах, даступных, здавалася б, толькі анёлам. (Дарэчы, седзячы за кратамі, Уладзімер сваімі зваротамі ў розныя інстанцыі здолеў дамагчыся вызваленьня маладога вязьня Ігара Мацьвеева, якога асудзілі за забойства, хоць насамрэч непаўналетні хлопец нікога не забіваў). Свой апошні 7-дзённы арышт за акцыю, прысьвечаную Дню Волі, Плешчанка адбываў у сёлетнюю гарачую вясну. У траўні яго хворае сэрца, якое раней перажыло два інфаркты, ужо ня вытрымала. Сёньня сорак дзён, як душа Ўладзімера адляцела ў Вечны вырай. Радыё Свабода, Уладзімер Арлоў, Менск 28/6/2006 › Старонкі гісторыі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |