Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сакавік: падзеі ў Менску. Успамінаюць журналісты “Лукашысты” Салдаты ішлі ўсё хутчэй і хутчэй. Кожнага, хто не ўтрымаўся на нагах, зьбівалі шэсьць чалавек. Білі дубінкамі й нагамі. Кроў, крыкі. На асфальце засталіся непрытомныя людзі. Раптам — выбух. Я ўбачыла салдата зь вінтоўкай. Жах на тварах журналістаў. Салдатам далі каманду, і яны пабеглі. Хутка дагналі натоўп і пачалі зьбіваць усіх дубінкамі. Выбух, яшчэ выбух. Дым, жудасныя крыкі. Побач са мной жанчына крычала: «Не страляйце!!! Не страляйце!!! Не забівайце!!! Там маё дзіця!!! Ён яшчэ малы!!!» Хвілінаў пятнаццаць усе, у тым ліку журналісты, былі пэўныя, што гэта — сапраўдны расстрэл дэманстрацыі. Я спытала ў аднаго з камандзіраў, што гэта за выбухі? Ён спакойна адказаў: «Шумавая бомба. Нічога страшнага. Толькі моцны гук. Нешта кшталту пэтарды». Нягледзячы на выбухі й зьбіцьцё, людзі скандавалі: «Свабода! Свабода!». Дзяўчат і жанчын білі дубінкамі па галовах, па нырках. Больш за ўсё мяне ўразіла, што дробненькая дзяўчына, якую зьбіваў салдат, разьвярнулася й пачала біць яго маленькімі далонямі па шлеме. Ён моцна ўдарыў яе, кінуў на асфальт і пабег за кульгавым старым, які адыходзіў убок. Жорсткасьць выклікала адваротную рэакцыю: людзі не разьбегліся. Яны скандавалі: «Ганьба! Фашысты! Лукашысты!» Салдаты адышлі на зыходную пазыцыю. Людзі кінуліся на дапамогу параненым. Алесь Цішук атрымаў некалькі ўдараў па галаве. Спачатку — дубінкай, потым — нагамі. З галавы цякла кроў. Было відаць, што ў яго страсеньне мозгу. Ён нікога не пазнаваў, махаў рукамі. Людзі яму казалі: «Мы свае. Яны адступілі». Але празь некалькі хвілінаў салдаты кінуліся затрымліваць людзей. Я бачыла, як чатырох чалавек, якія былі бліжэй да мосту, першымі атрымалі ўдары й цяпер ляжалі на асфальце, салдаты ўзялі за рукі, за ногі й кінулі ў аўтазак.” Любоў Лунёва, Радыё Свабода “Вочы шырока расплюшчаныя” “ Для ўсіх, улучна з журналістамі, хто тымі днямі хацеў патрапіць на Кастрычніцкую плошчу, яна пачыналася ўжо за сотню мэтраў, а то й пад зямлёй. Перад плошчай трэба было прайсьці «праверку». «Гаўрошам» плошчы быў пяцігадовы Адасік. Ля ўнівэрсаму «Цэнтральны» бацькі напакоўвалі яму кішэні печывам, цукеркамі, і малы бег праз увесь пляц да намётавага лягеру, там «выгружаўся» й зноў вяртаўся да бацькоў. На маіх вачах хлопчык за гадзіну зрабіў некалькі ходак. Прабягаючы каля міліцыянтаў, ён заўзята выкрыкваў: «Жыве Беларусь!» Неўзабаве досьвед малога выкарысталі й дарослыя жанчыны. Нібыта бяз справы шпацыруючы па пляцы, яны падыходзілі да лягеру й, асьцярожна дастаўшы з кішэняў ці пачак цыгарэтаў, ці шакаляд, незаўважна перадавалі іх хлопцам з ачапленьня. Каля намётаў усе тыя дні віравала жыцьцё. Людзі цягнуліся сюды, як да вогнішча ў сьцюдзёныя дні. Яны бачылі ў плошчы агеньчык надзеі на перамены. Пра гэта й вяліся размовы. А часам правакаваліся вострыя спрэчкі. 23 сакавіка лягер апынуўся нібыта ў падвойным коле абароны. Раптам на плошчу выйшаў вялікі натоўп вэтэранаў. Папярэдне праінструктаваныя ў Доме афіцэраў, што месьціцца тут непадалёку, сталага веку людзі ў паліто ўзору 1950-х ці ў нагавіцах колеру хакі пачыналі з правакацыйных размоваў пра сучасную моладзь, а завяршалі лаянкай. Да іх далучаліся й маладыя прыхільнікі Лукашэнкі з БРСМ. На плошчы адбываліся й сапраўдныя драмы. Яшчэ раніцай 21 сакавіка сваёй актыўнасьцю зьвярнула на сябе ўвагу дзяўчынка гадоў 15-ці. У ейных руках быў, бадай, самы вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, яна пастаянна нагадвала ўдзельнікам жывога ланцугу ачапленьня быць пільнымі й не пускаць на тэрыторыю лягеру «чужынцаў», распачынала скандаваць патрыятычныя лёзунгі. А ўжо наступнай раніцай заплаканую дзяўчынку цягнула праз увесь пляц маці. Адбіваць дачку ў роднай маці не выпадала, таму заставалася толькі спачуваць: дзеці зьбягаюць ад сямейнага дыктату, вельмі падобнага на дзяржаўны. Ня ўсё проста было і ў самім лягеры. Некаторыя ягоныя жыхары не чакалі, калі па іх прыйдуць бацькі, самі аналізавалі, што адбываецца на плошчы, і нават пераглядалі свае пазыцыі. Гэтак 23 сакавіка група моладзі самахоць пакінула лягер. Такім чынам яны выказалі сваё стаўленьне да пасіўнасьці апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта — А.Мілінкевіча і А.Казуліна. Моладзь тлумачыла: зь першых кантактаў з гэтымі палітыкамі стала зразумела, што тыя не гатовыя да радыкальных крокаў і не ўяўляюць, куды й як скіраваць энэргiю пратэсту. Адсутнасьць рэальных прапановаў з боку дэмакратычных “лідэраў” агаломшыла некаторых жыхароў намётавага лягеру, і яны абвінавацілі палітыкаў у «мяккацеласьці». Пераважна гэта былі менчукі. А вось тыя, хто прыехалі з рэгіёнаў краіны, заставаліся на плошчы да апошняга. Увесь час даводзілася назіраць, як сутыкаюцца позіркі, вочы ў вочы, раўналеткаў — маладых людзей зь лягеру й апранутых у скураныя курткі супрацоўнікаў спэцслужбаў. Яны стаялі за некалькі крокаў адны ад адных. У пратэстоўцаў — з надзеяй, шырока расплюшчаныя вочы, у іхных апанэнтаў — прышчураныя, цынічна-пагардлівыя. Гэтыя позіркі холадна сутыкаліся й хутка разыходзіліся. Без надзеі на замірэньне ці хоць бы паразуменьне.” Ігар Карней, Радыё Свабода 9/7/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |