Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (27-30 чэрвеня 2006 г.)
27 чэрвеня сёлета споўнілася 50 гадоў з дня пачатку рабочага антыкамуністычнага паўстаньня ў Познані. Пасьля сьмерці Сталіна (1953 г.) працягвалася гьніеньне прамаскоўскіх марыянэткавых рэжымаў у Эўропе і Азіі. Але народы не хацелі ўжо цярпець падстаўную хунту крамлёўскіх наймітаў. У апошнія тыдні ў Менску назіраецца павышаная актыўнасьць “хадакоў”. Яны ідуць у сталіцу з розных гарадоў і вёсак Беларусі, каб дамагчыся праўды. Некаторыя нават запісваюцца на прыём “да самога”, каб выказаць сваю крыўду. Справа ў тым, што на наступны дзень пасьля таго, як рэжым адсьвяткаваў 20-годдзе Чарнобыльскай катастрофы, мясцовыя ўлады разаслалі па тысячах адрэсаў кароткія афіцыйныя паведамленьні аб скасаваньні чарнобыльскіх надбавак за “ліквідатарства”. Не, атрымалі гэтыя паведамленьні не савецкія чыноўнікі, якія на гадзіну-другую заехалі ў 1986 г. у атручаныя раёны і атрымалі пэнсію саюзнага значэньня. Афіцыйнае паведамленьне атрымалі мэдычныя работнікі, якія былі пасланы ў Нароўлю, Хвойнікі, Брагін і іншыя жудасныя месцы, імёны якіх вядомыя цяпер усяму чалавецтву. Мэдыкі наладжвалі там пункты першай дапамогі, замяралі ўзровень радыцыі. Ім самым ніхто не паведаміў пра небясьпеку і спосабы элемэнтарнай асьцярожнасьці. Толькі пасьля таго, як у 1989 годзе Беларускі Народны Фронт адкрыў праўду пра Чарнобыльскую катастрофу і пра злачынныя паводзіны ўладаў, гэтыя людзі атрымалі падвышэньне пэнсіі і статус “ліквідатараў” з пэўнымі ільготамі. Цяпер антынародны рэжым адным махам адмяніў усё гэта. З пэнсіі ліквідатара ў памеры 500 тысячаў рублёў рэжым адабраў у няшчасных людзей 280 тысячаў. “Хадакамі” у сталіцу ідуць у асноўным дзеці і ўнукі абрабаваных рэжымам людзей, таму што самы гэтыя людзі даўно інваліды. У дзяржаўным камітэце па Чарнобылю адпрацавана цэлая праграма, як “адшываць” гэтых наведвальнікаў. Людзі са сьлязьмі расказваюць, як зьдзекліва, з іроніяй гестапаўца Мюлера чарнобыльскае чынавенства тлумачыла ім: “Прошло уже двадцать лет. Все болезни у ваших близких не от Чернобыля, а от старости. Человеку свойственно болеть в старости. Вообще-то, радиации уже нет, наш президент Лукашенко об этом неоднократно говорил. Нужно чаще телевизор смотреть, товарищи…” Некаторыя з наведвальнікаў кідаліся на чыноўнікаў з кулакамі, многія плакалі і прасілі літасьці. Рэжым растаптаў яшчэ некалькі тысячаў людзей, да якіх у любой іншай краіне ставіліся б як да герояў. Рэжым зьдзейсьніў чарговае злачынства супраць беларускага народу. Ахвярам злачынства трэба было б не плакаць, а далучацца да Беларускай Салідарнасьці, каб разам вызваляць нашу краіну ад злачынцаў. Грамадзтва атрымала яшчэ адзін урок на тэму антычалавечага экспэрымэнту, які праводзіць прамаскоўскі рэжым над нашым народам. Янка Базыль 10/7/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |