Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (12-18 ліпеня 2006 г.)
12 ліпеня ў цэнтры Масквы адбываўся моб-шмоб (вядомая сваёй бязглуздасьцю дзея, якую апошнім часам шмат паўтаралі на вуліцах Менска падстаўныя “апазыцыянэры”). У сярэдзіне ліпеня ў Пецярбурзе ўрэшце адбыўся саміт “васьмёркі” найбольш эканамічна разьвітых краінаў, ад якога так шмат чакалі народы. Падобна, што ўсё скончылася пшыкам. Журналісты ўсіх СМІ сьвету спаборнічаюць між сабой у статыстыцы: колькі тонаў ежы было зьедзена ўдзельнікамі саміту і журналістамі, які быў вясёлы і дасьціпны Пуцін, як Буш казытаў за плечы Мэркель і г.д. Галоўнай тэмай нечакана зрабілася вайна на Блізкім Усходзе (так дарэчы падгаданая Крамлём, які загрузіў быў зброяй людзей у чорных чалмах). Называюцца нейкія тэмы, што абмяркоўваліся ў Піцеры, нейкія пастановы, тэксты якіх так і не апублікаваны дагэтуль. Усё было ярка, урачыста і нават весела. Таму, хто не развучыўся думаць, стала зразумела, што кожны з удзельнікаў дбае пра свае нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы. Асобная роля ў Расеі, для якой галоўнае – гэта надзьмуцца як мага больш манумэнтальна і падкрэсьліць сваё значэньне. Не паведамляецца, ці абмяркоўвалі на саміце беларускае пытаньне. А ў цэлым, складваецца ўражаньне пра вялікую пустату, якая зрабілася на месцы нейкіх спадзяваньняў. А можа ўсё лягічна. Можа ніхто з сапраўды магутных краінаў і не ўспрымаў піцерскую сустрэчу як нешта сур’ёзнае і абавязкавае. Прыехалі, засьвяціліся, паўсьміхаліся, а самы ўжо даўно ўсё вырашылі ў рамках сваёй “сямёркі” без удзелу крамлёўскага паўліна. 18 ліпеня грузінскі парлямант прыняў пастанову, у якой рэкамэндаваў кіраўніцтву краіны вывесьці з тэрыторыі Грузіі расейскіх акупантаў (“міротворцев”). Сур’ёзны знак для Масквы. Затупалі капытамі лубянскія дыпляматы з фізіяноміямі грамілаў. Прамаскоўскія шаўкі выскачылі з падваротні і пачалі цяўкаць на грузінскі народ. Псэўдапрэзыдэнт Паўднёвай Асэціі (правінцыя Грузіі, акупаваная маскоўцамі) выказваўся па расейскім тэлебачаньні даволі кур’ёзна: “Гэты акт сьведчыць пра дылетантызм грузінскага парляманту… Расейскія міратворцы тут былі, ёсьць і будуць.” Вось гэта ўжо праўда – ніхто ня можа параўнацца з прафэсіяналізмам прадажных юдаў іскарыётаў, якіх напладзіла Масква на Каўказе, ва Украіне і на Беларусі дзеля справы аднаўленьня лубянскай імпэрыі. Але справа гэтых здраднікаў-профі марная і правальная. Ім наканавана параза і ганебны канец. А ў Расеі працягваецца кампанія абрабаваньня рабочых людзей. Мабыць у піцерскі саміт начальства ўбухала столькі грошай, што рублёў не хапіла, каб заплаціць заробак рабочым экскаватарнага завода ў Варонежы. Экскаватаршчыкі прашэньняў на саміт пасылаць ня сталі, а распачалі акупацыйны страйк на тэрыторыі прадпрыемства. Калі адміністрацыя ўсяроўна адмовілася выплаціць грошы, рабочыя абвясьцілі галадоўку пратэсту. У дадатак яны захапілі дырэктара завода і прымусілі яго сядзець разам зь імі на галодным пайку: “каб да яго дайшло хутчэй…” Янка Базыль 20/7/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |