Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Небясьпека

21 ліпеня 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” піша пра экалягічную вайну на нарвэжска-расейскай мяжы на Кольскай паўвысьпе.
Да 1991 г. нарвэжскія ўлады марна зьвярталіся да савецкага начальства з заклікамі да спыненьня варварскага разбурэньня прыроды ў выніку працы хімічных прадпрыемстваў гарадоў Нікеля, Запалярнага і Манчагорска. Атрутныя рэчывы вынішчалі ўсё жывое далёка ў глыбіні нарвэжскай тэрыторыі. Пасьля развалу саўдэпіі ў 1991 г. нарвэжцы спадзяваліся, што прыватызацыя спыніць гэтыя кашмарныя працэсы. Ельцын аддаў кольскія камбінаты-душагубкі алігарху Патаніну (9-ты ў сьпісе найбагацейшых людзей РФ, дарос да віцэ-прэмьера ўраду РФ пры Ельцыне). Але хімічная атака супраць мірнай суседняй краіны ўсяроўна працягвалася. Нарвэжцы вымушаны былі ўзяць на сабе ўсе выдаткі на мадэрнізацыю расейскіх прадпрыемстваў і экалёгію. Вынік той жа самы (патанінцы чужыя грошы раскрадаюць). Язва працягвае існаваць каля нарвэжскай мяжы (і прыносіць звышпрыбыткі крамлёўскай мафіі).
Наш камэнтар: Хацелася згадаць пра тое, як расейцы дзесяцігоддзямі выпампоўвалі (кралі) нафту з радовішчаў на марскім дне, якое належыць Нарвэгіі, як пасылалі свае падлодкі шпіёніць за нарвэжскімі базамі НАТО (а тыя заблытваліся ў рыбацкія сеткі). Але скандынаўская тэма выклікае ў беларуса іншыя ўспаміны. У 70-я гады на сьцюдзёных вуліцах Мурманска, на глухіх чыгуначных станцыях і ў страшнага выгляду паселішчах мы, — маладыя беларускія жаўнеры, якіх савецкая бранка закінула за дзьве тысячы кілёмэтраў ад Радзімы, — даволі часта чулі знаёмае “дзэканьне” і “цэканьне”. Мы зьвярталіся да гэтых людзей, слухалі іхныя расповеды і ўспаміны. А іхная сага была на ўсіх адна: “У 50-я гады Хрушчоў гукнуў пра “освоеніе Севера”. Саветы абяцалі палярныя надбаўкі па заробках, раз на год бясплатны праезд туды і назад у любую кропку Саюзу (мы, канешне, езьдзілі на Беларусь). Шмат нашых заехала сюды з разбуранай Беларусі, дзе было так цяжка. А калі людзей наехала дастаткова, Крэмль адмяніў і большасьць надбавак, і бясплатны праезд…” У каторы раз сотні тысячаў беларусаў паверылі маскоўскай абяцанцы “светлого будушчего” і пасунуліся з роднай зямлі ў крамлёўскую пастку. Няшчасныя назаўсёды засталіся на чужых камянях і сумётах, на беразе сьвінцовага мора. Усё паўтараецца. Цяпер Масква заклікае нашых мужчынаў і жанчын у “сібірскі рай”, каб абслугоўваць томскія хаўрусныя дамоўленасьці, заключаныя пад грыфам “Масква-Бэрлін. Совершенно секретно”. Зноў паўтара мільёна беларускіх рабоў надрываецца ў маскоўскім Вавілоне. Акупанты разглядаюць гэта толькі як пачатак канчатковага (і нібыта зноў “дабраахвотнага”) панявольваньня беларускага народу, плянуюць назаўсёды раскідаць-раструшчыць нас па пустых і дзікіх прасторах сваёй імпэрыі. Беларусы, перш за ўсё маладыя, павінны абараніць сабе, сваю будучыню, сваю Дзяржаву ад гэтай навалы. Трэба любіць сваё. Трэба даражыць Беларусяй.

Валеры Буйвал

22/7/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2006
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024