Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Падзеі і факты (20-24 ліпеня 2006 г.)

Маштабны праект Лубянкі па гэбізацыі ўсяго праваслаўнага сьвету пачаў даваць першыя шчыліны. Адзін з біскупаў РПЦ у Англіі заявіў, што ён і ягоная епархія пераходзяць з маскоўскага ў канстанцінопальскі патрыярхат.
Біскуп Васіль Осбарн – адзін з тых замежных герархаў, якіх зусім нядаўна перавялі ў маскоўскае падпарадкаваньне ў сувязі з посьпехам лубянскай канторы па “воссоедіненію русской церкві”. Посьпех аказаўся нетрывалым. Ангельскія клірыкі і паства зірнулі ў твары маскоўскіх барадачоў, паслухалі іхныя крамлёўскія казаньні і пасьпяшаліся хутчэй пазбавіцца ад гэтай хваткай публікі. Эх, як замітусіліся, як зашумелі “анафема!” псэўдабіскупы ў партупэях. У Маскве тэрмінова сабраўся іхны сінод, падключылася тэлебачаньне, у Лёндан паляцела спэцкамісія. А пачыналася ўсё так “благостно”, так “велічаво”… Але сапраўдных вернікаў не падманеш фальшу.

Два лявацкіх дэмагогі, – кубінскі дыктатар Кастра і вэнэсуэльскі прэзыдэнт Чавэс, — сустрэліся 22 ліпеня ў Аргентыне. Там яны сярод іншага сумесна наведалі ў малым мястэчку адзін сэнтымэнтальны аб’ект – дом, дзе гадаваўся і рыхтаваўся да бальшавіцкай рэвалюцы Чэ Гевара (паплечнік Кастра, якога ў 1967 г. забілі ў Балівіі пры спробе камуністычнага перавароту). У хуткім часе згаданы Чавэс зьбіраецца прыехаць на Беларусь да яшчэ аднаго “пасіянарнага рэвалюцыянэра” з-пад крамлёўскай зоркі. Прапануем у якасьці сэнтымэнтальнага пункта культурнай праграмы візыту наведваньне дому на радзіме каго-небудзь з Лукашэнкавых чэгевараў. Выбіраць ёсьць з каго: тут і пэрманэнтны гранатамётчык Кучынскі, і палымяны заўхоз Ваня Ціцянкоў, і Талейран нашых часоў Краўчанка…
Але цывілізаванаму сьвету не да сьмеху. 24 ліпеня гэты Чавэс прыбыў у Менск. Непасрэдна ў аэрапорце ён выступіў з вогненнай прамовай супраць каляніялістаў. Сказаў, што тут ён “сярод сяброў і братоў”. Успомнім, аднак, колькі ўжо гэтых непакліканых “братоў” шклоўскага начальства сядзіць у турмах, некаторыя нават скончылі там свае дні, як Мілошавіч. У каторы раз маскоўскія паханы ганьбяць наш народ і імя нашай краіны, выстаўляючы нас сябрамі экзатычных прайдзісьветаў і дэмагогаў, небясьпечных для чалавецтва. Заходнія СМІ паведамляюць у той жа час пра тое, што Вэнэсуэла Чавэса атрымала вялікую партыю сучаснай зброі з Масквы. Можна меркаваць, што менавіта пакупка расейскай зброі праз “беларускі калідор” зьяўляецца галоўнай мэтай візыту Чавэса ў Менск.

Янка Базыль

25/7/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2006
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024