Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крах шклоўскай ракеты

Маскву ўвесь час ратавала сакрэтнасьць. У чэрвені 1941 г. у Беларусі і Украіне саветы падвялі пад самую мяжу акупаванай гітлерцамі Польшчы цэлыя арміі, мільёны ўзброеных людзей сядзелі ў намётах у некалькіх сотнях мэтраў ад нямецкіх фарпостаў, чакаючы сігналу на атаку да самага Ля-Манша.
У той самы час савецкія СМІ надрываліся пра “мірную жізнь советского народа”, пра “вечную дружбу с Германіей” і недапушчальнасьць правакацыяў. Немцы ўдарылі на колькі дзён раней і вядома, чым скончылася “лінія Сталіна” па ўсім фронце. Аднак сакрэтнасьць дагэтуль дапамагае Крамлю схаваць сапраўдныя пляны 1941 г. і выстаўляць правалены праект сталінскага “вызваленьня Эўропы” як “вероломное нападеніе на мірный СССР”.
Крамлёўскія кліенты, што наладжваюць зьнішчэньне нашай Беларусі ўжо каторы год, забыліся пра гэтае крамлёўскае правіла. Мясцовая гэбельсаўская прапаганда дундзела пра “белорусскую ракету” некалькі гадоў. Яна не забывалася нагадаць, што “ракета послужіт делу обороноспособності Россіі і союзного государства”. Беларускі народ у чарговы раз аплочваў шалёныя кошты абароны Масквы і ворагаў Беларусі, якія заселі ў Крамлі. Перад самым байканурскім стартам гэбельсаўшчына на БТ забілася ў экстазе: “… сам презідент будет прісутствовать там, РБ становітся членом косміческого клуба высокоразвітых держав…”
А, аказваецца, трэба было маўчаць “у трапачку”, як у 1941 годзе. Глядзіш, ніхто й не даведаўся б пра канфуз. Праз паўтары хвіліны пасьля запуска шклоўскай ракеты фанфары зарыпелі, літаўры віскнулі і аркестар пачаў разьбягацца “от гнева государева”. З неба пасыпаліся кавалкі мэталу, касьмічны клюб скончыўся для шклоўскага рэжыму ганебным пшыкам. Няма чаму зьдзіўляцца: “національная бібліотека” у Менску (у народзе “чупа-чупс”) правальваецца ў балота, палохаюць людзей бязглуздыя пацёмкінскія “агрогородкі”, адкуль разьбягаюцца сяляне, усе сьмяюцца з пацешнай “лініі Сталіна”, якой рэжымныя шызікі зьбіраюцца застрашыць НАТО… Ну, за што ні возьмецца прамаскоўская каманда дзяржаўных гвалтаўнікоў, усё падае сярод іскраў і дыму, правальваецца скрозь зямлю, раскурочваецца пры першым моцным дажджы…
Колькі яшчэ шкоды павінна нанесьці нашай краіне, нашай гаспадарцы гэтая шалёная прамаскоўская хунта, каб народ урэшце зразумеў, што так жыць нельга? Колькі яшчэ неадукаваныя, недалёкія розумам бонзы будуць па камандзе з Крамля арганізоўваць нам пэрманэнтную катастрофу?

Янка Базыль

27/7/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2006
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024