Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі была падрыхтаваная Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце Расейская жоўтая газэта “Комсомольская правда” 27 ліпеня 2006 г. пад загалоўкам “И тогда мы решили: никаких “Белараша”, только “Belarus”!” узгадвае пра прыняцьце 16 гадоў таму Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Але, каб не нагадаць чытачам пра Апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце, Як бачна, ініцыятарам новай расейскай агрэсіі хочацца пахаваць гістарычную праўду (КП адзін з актыўных крамлёўскіх рупараў). Аднак гэта немагчыма. У пацьверджаньне прыводзім фрагмэнт новай кнігі Сяргея Навумчыка “Сем гадоў адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)”. У гэтым фрагмэнце названыя імёны беларусаў, якія ёсьць стваральнікамі незалежнай Беларусі. Гэта яны 16 гадоў таму распрацавалі тэкст Дэклярацыі і 25 жніўня 1991 года здабылі перамогу - Дэклярацыя набыла канстытуцыйны статус. ПАЧАТАК БЕЛАРУСКАГА ПАРЛЯМАНТАРЫЗМУ 15 траўня 1990 году распачала працу першая сэсія Вярхоўнага Савета 12 скліканьня. Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі нацыянальна арыентаваная палітычная сіла атрымала прадстаўніцтва ў вышэйшым заканадаўчым органеўлады. Цяпер ёсьць спробы прынізіць ролю БНФ і яго дэпутатаў; некаторыя дапісаліся да таго, што вынікі дзейнасьці Народнага фронту (аднаўленьненезалежнасьці ў 1991 годзе, беларусізацыю) называюць Парадаксальна, што асобы, якіх я ніколі ня бачыў ні на адным зь мітынгаў, ні на Соймах БНФ, ні на паседжаньнях парлямэнцкай Апазыцыі БНФ ці яе Ценевага кабінэту – прыпісваюць сабе паплечніцтва з Пазьняком; а некаторыя ідуць далей і ўвогуле заяўляюць, што Пазьняк і БНФ нічога ня значылі. Псыхалягічна падобныя заявы асобаў, якія, адчуўшы прафэсійнае фіяска, жадаюць хоць вось так упісаць сябе ў падзеі, зразумелая. Але гэта ўжо сфэра псыхалёгіі. А з гледзішча паліталёгіі і гістарычнай навукі ўсё проста. Ёсьць выпадкі – і ў гісторыі іх багата, – калі нацыя здабывае незалежнасьць вайной, баявымі дзеяньнямі. У такім разе цэнтрам робіцца ваенны ці партызанскі штаб, аргумэнтам змаганьня выступае зброя, а посьпех залежыць ад тых людзей у форме, якія выпрацоўваюць плян апэрацыі (зрэшты, і ад байцоў-выканаўцаў таксама). Там, дзе сувэрэнітэт дасягнуты мірным, заканадаўчым шляхам, дзе выкарыстоўваюцца палітычныя мэханізмы, цэнтрам змаганьня робіцца парлямэнт, а вызначальная роля адведзеная тым парлямэнцкім фракцыям (альбо фракцыі), якія вылучылі дасягненьне сувэрэнітэту як галоўную палітычную мэту. У канцы ХХ стагодзьдзя гэтая роля прыпала на парлямэнцкую фракцыю БНФ на чале з Пазьняком. Гэтыя палітыкі ды іх лідэр могуць падабацца альбо не падабацца, іх дзеяньні могуць і павінны аналізавацца, але гісторыю не перапішаш, і іншыя імёны ў яе не падставіш. Мне даводзіцца пісаць гэтыя банальнасьці, бо беларуская нацыянальная эліта ўсё яшчэ гатовая цешыцца зь ня проста спрэчных, а папросту абсурдных сьцьверджаньняў розных псэўдаінтэлектуалаў. Між іншым, цэнтрам палітычнага змаганьня за незалежнасьць фракцыя БНФ зрабілася не адразу— даволі працяглы час рашэньні прымалі не дэпутаты, а сябры Сойму БНФ; пры гэтым далёка ня ўсе дэпутаты былі сябрамі Сойму. На самым пачатку менавіта Сойм быў месцам выпрацоўкі палітычных рашэньняў, дэпутацкая фракцыя ж выступала ў ролі выканаўцаў. Магчыма, такое разьмеркаваньне мела сэнс: сябры Сойму мелі большы палітычны досьвед, асабліва ў параўнаньні з дэпутатамі з правінцыі, да таго ж там было шмат асобаў з даўняй „ нацыянальнай” біяграфіяй. Аднак ужо праз год сытуацыя кардынальна зьмянілася: парлямэнцкі досьвед вывеў на ролю палітычнага цэнтру менавіта дэпутацкую апазыцыю. Ужо на другі дзень сэсіі большасьць дэпутатаў адмовілася прагаласаваць за рэгістрацыю БНФ (супраць выказаліся 150 дэпутатаў — пераважна сакратары камуністычных камітэтаў, вайскоўцы, дэпутаты ад вэтэранскай арганізацыі). Гэта быў адзін зь першых парадоксаў Вярхоўнага Савета: прадстаўнікі палітычнай партыі былі абраныя ў парлямэнт, а самой партыі юрыдычна не існавала, больш за тое – парлямэнт адмаўляў ёй у праве на існаваньне. Былі і іншыя парадоксы. Беларусь была адзінай постсавецкай краінай, дзе вышэйшы заканадаўчы орган фактычна кантраляваўся тымі, хто адмаўляў незалежнае існаваньне краіны і дзяржаўнасьць мовы тытульнай нацыі. Арыентацыя абсалютнай большасьці дэпутатаў ВС ад першага да апошняга дня кадэнцыі 12 скліканьня была накіраваная на Маскву — спачатку як на сталіцу СССР, потым — „ братэрскай” Расеі. Другая парадакасальная адметнасьць — дэпутаты ў большасьці не адчувалі сябе палітыкамі, успрымаючы наяўнасьць мандату выключна як спосаб ці то зрабіць уласную кар’еру ў выканаўчых структурах, ці наладзіць уласны бізнэс, ці, у лепшым разе, „ выбіць” для калгаса, саўгаса ці завода нейкія матэрыяльныя рэсурсы. „ Я ўвогуле да мікрафона не імкнуўся выходзіць, … увогуле два разы выступаў ад мікрафона: калі ішлі перавыбары сьпікера і яшчэ да таго, у гадавіну Віскулёў. Я сказаў тады, што Віскулі — яшчэ большы ўдар па Беларусі, чым Чарнобыль” — прыгадвае сваё дэпутацтва ў ВС 12 скліканьня былы першы сакратар Магілёўскага абкаму партыі і архітэктар праекту „ Адзіны кандыдат — 2001” Васіль Лявонаў („ Работа над ошибками”, Смаленск, 2003, с. 45). Зьвернем увагу не на ўспрыманьне дасягненьня незалежнасьці як катастрофы, а на стаўленьне да парлямэнцкай дзейнасьці, чыёй вайжнейшай часткай ёсьць дыскусія. Наагул, дыскусію прадстаўнікі партнамэнклятуры весьці ня ўмелі (за выключэньнем хіба што Краўчанкі, якога адразу ж прызначылі міністрам замежных справаў). Словы „сувэрэнітэт” ці „геапалітыка” гучалі для іх, як незнаёмыя тэрміны. Яны не былі палітыкамі і нават уявіць не маглі, што ім трэба займацца палітыкай. „ Займацца палітыкай” гучала як крамола. Гэта была прэрагатыва Палітбюро ЦК КПСС, ну, магчыма, першага сакратара ЦК КПБ, а дэпутатаў народ абраў — „ зрабіць жыцьцё лепей”: то асфальтаваць вуліцы ў горадзе, дапамагаць калгасу здабываць камбікармы і гэтак далей. Яны проста „ ціснулі на кнопкі” паводле ўказаньняў з ЦК КПБ, а пасьля 1991 году з Саўміну — і бралі большасьцю. Гэтыя людзі былі няздольныя пралічыць хаця б крок наперад. Наўрад ці можна назваць самастойнымі палітыкамі і дэпутатаў, якія пасьля забароны КПБ-КПСС утварылі групу „ Беларусь” — Казлова, Паўлава, Скарыніна. З аднаго боку, вось яны якраз пралічвалі дзеяньні з д’ябальскай дакладнасьцю, прымушаючы парлямэнцкую большасьць прымаць рашэньні, адно за другім, у інтарэсах Масквы. Яны ў значнай ступені і прывялі да падпісаньня Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД, і да ўвядзеньня прэзыдэнцтва (апошняе – ужо разам з Лукашэнкам, „маладымі ваўкамі” і групай Карпенкі). Аднак потым гэтыя дэпутаты падазрона хутка абсалютна сышлі з палітычнай арэны, што нельга патлумачыць, напрыклад, неперамогай на выбарах Кебіча ці неабраньнем дэпутатамі (не сышлі ж з арэны Пазьняк альбо Баршчэўскі). Нібыта папросту выканалі чыюсьці каманду — і зьніклі (за выключэньнем, бадай што, Валерыя Паўлава, які ў ВС прайшоў шлях ад падпалкоўніка да генэрала, а цяпер у Маскве, выступае ў друку супраць Лукашэнкі, за дэмакратычную Беларусь, але — падкрэсьлена — без нацыяналіста Пазьняка і „ навязваньня” беларускай мовы). Фразы кшталту „ геапалітычная сытуацыя”, „ абарона нацыянальных інтарэсаў” — імі не ўспрымаліся. Скажам папросту: ім проста не хапала адукацыі – у Вышэйшых партыйных школах гэтаму не вучылі. Аднак гэтыя дэпутаты паслухмяна галасавалі, калі ішоў загад ад прадстаўнікоў Савета Міністраў у парлямэнце, а пазьней аб’ядналіся ў групу „ Беларусь”, якая хутка набыла прыкметы фракцыі (хай і ня ў той ступені, як Апазыцыя БНФ) — са сваім кіраўніцтвам і з парляманцкай дысцыплінай. Толькі некалькі разоў парляманцкая большасьць прагаласавала радыкальна на карысьць сувэрэнітэту і дэмакратызацыі грамадзтва – калі на плошчы Незалежнасьці знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей (жнівень 1991-га). У траўні 1990-га „ Дэмакратычная плынь” вылучыла сваіх прадстаўнікоў на пасады старшыняў Камісіяў ВС. Гэтыя пасады былі істотнымі, паколькі старшыні камісіяў аўтаматычна ўваходзілі ў склад Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета — органа, якому на бліжэйшыя гады было наканавана ажыцьцяўляць ролю своеасаблівага „ калектыўнага прэзыдэнта” Беларусі. Аднак толькі пяць кандыдатаў ад „ дэмплыні” былі абраныя на пасады старшыняў (Садоўскі, Булахаў, Сасноў, Сьлямнёў, Гілевіч – прычым Гілевіча рэкамэндавала камуністычная партгрупа, а „ дэмплынь” падтрымала), астатнія месцы былі запоўненыя прадстаўнікамі камуністычнай намэнклятуры. Фракцыя БНФ правяла на пасаду Старшыні Камісіі толькі аднаго дэпутата — Пятра Садоўскага, які ўзначаліў камісію па міжнародных справах. Некаторыя дэпутаты БНФ былі зацьверджаныя намесьнікамі старшынь і сакратарамі Камісіяў. Пэрыяд з траўня па ліпень 1990 году вызначаўся структурызацыяй Вярхоўнага Савета. Тут я працытую публікацыю ў „ Народнай волі” Лявона Дзейкі – ён фіксаваў членства дэпутатаў. „ Рашэньне аб утварэньнi дэпутацкай групы БНФ было прынятае на сходзе дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў тагачасным Доме кiно, што месьцiўся побач з Домам ураду ў Чырвонымкасьцёле. Сёньня варта пайменна ўзгадаць тых,хто увайшоў у першае палiтычнае аб’яднаньне дэпутатаў у вышэйшым заканадаўчым органе Беларусi: Валянцiн Голубеў (каардынатар ДГ БНФ), Мiкалай Крыжаноўскi, Зянон Пазьняк (старшыня ДГ БНФ), Уладзiмiр Грыбанаў, Сяргей Навумчык (каардынатар ДГ БНФ), Пятро Садоўскi, Юрась Беленькi, Уладзiмiр Заблоцкi (намесьнiк старшынi ДГ БНФ), Уладзiмiр Новiк (сакратар ДГ БНФ), Iгар Гермянчук, Алег Трусаў (намесьнiк старшынi ДГ БНФ), Сяргей Антончык, Мiкалай Маркевiч, Генадзь Грушавы, Барыс Гюнтар, Сяргей Слабчанка, Уладзiмiр Станкевiч, Лявон Дзейка, Лявонцiй Зданевiч, Вiктар Алампiеў, Галiна Сямдзянава, Мiкалай Аксамiт, Вiктар Какоўка, Сяргей Папкоў, Лявон Баршчэўскi (каардынатар ДГ БНФ), Вольга Галубовiч — усяго 26 чалавек… Акрамя вышэйзгаданых 26 сябраў дэпутацкай групы БНФ, у склад Апазыцыi ўвайшлi: Васiль Шачак, Мiхаiл Сукач, Яўген Глушкевiч, Вiталь Малашка, Iван Герасюк, Аляксандар Сасноў, Аляксандар Шут, Аляксандар Паруль, Iгар Пырх, Яўген Цумараў, Станiслаў Бабачонак, Васiль Далгалёў, Валерый Зяленiн, Лявон Тарасенка, Валерый Сярдзюк, Аляксандар Сьпiглазаў, Яўген Новiкаў, Павел Холад, Iван Сямашка, Леанiд Зьвераў, Генадзь Маiсееў, Аляксей Канцэвiч. Потым на аснове дэпутацкай Апазыцыi будзе ўтвораны Дэмакратычны дэпутацкi клюб, якi складуць дэпутаты Апазыцыi i яшчэ больш за паўсотню акрамя вышэйзгаданых сябраў Апазыцыi дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якiя падтрымлiвалi асноўныя палажэньнi апазыцыйнай плятформы — дасягненьне сувэрэнiтэту Беларусi, стварэньне парлямэнцкай сыстэмы ўлады, усталяваньне дэмакратычнага ладу ў Беларусi, лiквiдацыя таталiтарызму ў палiтыцы, iдэалёгii, эканомiцы i культуры, ратаваньне народа ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, адраджэньне беларускай культуры i г.д. Яны бралi ўдзел у сумеснай працы над законапраектамi, падтрымлiваючы iх падчас абмеркаваньня або галасаваньня, падпiсвалi iнiцыяваныя апазыцыяй заявы па актуальных палiтычных, сацыяльных ды iншых пытаньнях. Такiмi вызначылiся найперш наступныя дэпутаты: Мiхаiл Мацюшонак, Пятро Драган, Уладзiмер Сапронаў, Уладзiмер Хвошч, Генадзь Карпенка, Вiктар Радамысьльскi. Пад асобнымi заявамi ставiлi свае подпiсы Вiктар Ганчар, Анатоль Лябедзька, Анатоль Вярцiнскi, Нiл Гiлевiч, Сяргей Бярдаўцаў, Яўген Бядулiн, Анатоль Барысенка, Нiна Салдатава, Мiхаiл Сьлямнёў, Рыгор Вячэрскi, Анатоль Лятко, Эдуард Багаўцоў, Мiкалай Каўбаска, Аляксей Даўлюд, Анатоль Кузьма, Аляксандар Шыпко, Генадзь Нiкiцiн, Iгар Палагеча, Леанiд Сечка, Анатоль Янец, Вiктар Уласенка, Анатоль Волкаў, Уладзiмiр Лазарэвiч, Раман Плоцкi, Уладзiмiр Шаўцоў, Барыс Савiцкi, Аляксей Шаўнiн i iншыя”. У апошнім сьпісе Лявон Дзейка пералічыў тых, хто меў хоць нейкае дачыненьне да дзейнасьці Апазыцыі; шмат хто з гэтых асобаў ужо ў 1992 годзе перайшлі на бок намэнклятуры. Як вядома, у склад каманды Лукашэнкі ўвайшлі Віктар Ганчар, Анатоль Лябедзька. Зрэшты, і сярод „ фармальных” членаў Апазыцыі БНФ былі тыя, хто ў апошнія гады дзейнасьці ВС выступаў супраць прапановаў Апазыцыі – Уладзімер Новік і Яўген Новікаў. Вышлі з Апазыцыі БНФ потым таксама У. Грыбанаў і У. Станкевіч. З аднаго боку, у параўнаньні зь іншымі прадстаўнікамі нацыянальнай эліты, дэпутаты ВС мелі непараўнальна большы ўплыў як на палітычныя працэсы, гэтак і на дзейнасьць дзяржаўных органаў улады. Гэтаму ў значнай ступені спрыяў сам дэпутацкі статус. У 1990–1992 гг. я займаў пасаду сакратара Камісіі ВС у справах галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. У сыстэме, дзе вызначэньню статусу дзяржаўных службоўцаў надавалася падкрэсьленая ўвага, гэтая пасада фармальна была вышэйшая за міністэрскую, бо аплочвалася вышэй. Памятаецца, як аднойчы, падчас спрэчкі на нейкай нарадзе, Станіслаў Шушкевіч абарваў нейкага супрацоўніка Саўміну, які выказваўся ў бок дэпутата ледзь не з абразай: ”Не забывайцеся, хто Вы, а хто ён. Вы — чыноўнік, а ён — саноўнік”. Аднак гэтыя „ саноўнікі” былі пазбаўленыя колькі-небудзь рэальнай улады – калі не належалі Дэпутаты БНФ даволі лёгка — калі б пажадалі — маглі б здабыць сабе, напрыклад, кватэру ў самым прэстыжным раёне Менску — дастаткова было зьвярнуцца да кіраўніцтва Саўміну. Да гонару дэпутатаў БНФ — ніхто гэтым не скарыстаўся (і таму калі Лукашэнку спатрэбілася запляміць апазыцыянэраў „карупцыяй”, ён не знайшоў нічога, акрамя „ іншамарак” Заблоцкага і Навумчыка — я быў купіў чатырнаццацігадовае аўто, якое літаральна сыпалася; машына Заблоцкага была не нашмат навейшая). Але і дзеля грамадзкіх справаў (напрыклад, дапамогі нейкай газэце з паперай, тады гэта была вострая праблема) трэба было зьвяртацца да чыноўнікаў адпаведнага аддзелу Саўміну. Мой зварот да дырэктара друкарні ня меў ніякага выніку — званок самага звычайнага супрацоўніка апарату Саўміну вырашаў усё. У большасьці выпадкаў самы нізкапастаўлены чыноўнік райвыканкаму мог болей, чым дэпутат Вярхоўнага Савета — калі гэта дэпутат БНФ. Тут ужо працавала чынавенская, карпаратыўная салідарнасьць. З другога боку, пры гэтым дэпутат мог атрымаць аўдыенцыю ў Старшыні Саўміну Кебіча (прычым у той самы дзень і, як правіла, па-за чаргой) ці нейкага з ягоных намесьнікаў, і звычайна на просьбы накладаліся станоўчыя рэзалюцыі. Менавіта такім чынам былі прасунутыя шмат якія ініцыятывы адукацыйна-культурніцкага характару (напрыклад, Кебіч падпісаў распараджэньне аб стварэньні „ коласаўскага” ліцэю). Словам, можна было нечага дамагчыся — але толькі папрасіўшы Кебіча. Але зразумела, што па кожным пытаньні да прэм’ера ці віцэ-прэм’ера зьвяртацца ня будзеш (да таго ж, гэта апрыёры ставіла нас у сытуацыю пэўнайга маральнайга дыскамфорту, — бо часта на наступны дзень пасьля такога візыту трэба было крытыкаваць прэм’ера з парлямэнцкай трыбуны). Ня менш важнай, чым заканадаўчая дзейнасьць (а паводле ўплыву на грамадзкую сьвядомасьць дык і непараўнальна больш выніковай), была прапагандысцкая праца дэпутатаў Апазыцыі БНФ. Першыя сэсіі ВС ішлі ў прамой радыётрансьляцыі; пазьней тэлебачаньне і радыё перадавалі даволі падрабязныя рэпартажы з сэсіяў, а выступы ў „Розным” перадаваліся без купюраў аж да 1995 году. Менавіта з вуснаў дэпутатаў праз тэле-радыётрансьляцыю большасьць жыхароў Беларусі пачулі раней ім невядомыя гістарычныя факты, а галоўнае — аргумэнтацыю неабходнасьці сувэрэннага існаваньня. Скарыстоўваўся дэпутацкі статус і для выступаў на тэлебачаньні і радыё, а таксама ў пэрыядычным друку (хаця кіраўніцтва дзяржаўных СМІ ігнаравала добрую палову такіх зваротаў). 28/7/2006 › Старонкі гісторыі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |