Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква квапіцца на Беларусь, прамаскоўская апазыцыя – на халяву 28 ліпеня ў Менску сабралася стракатая грантаўская публіка пад назовам “політсовет об’едінённых демократіческіх сіл Белоруссіі”. Рэй вёў адзіны дэмакрат тов. Мілінкевіч. Ён заявіў, што цяпер для гэтых “сіл” галоўным заданьнем ёсьць падрыхтоўка да ўдзелу ў маючых адбыцца мясцовых выбарах. Цытуем радыё Свабода. Мілінкевіч сказаў, што “выйграць выбары ўсё роўна немагчыма, а можна толькі прыйсьці да людзей. Таму гэта прапагандысцкая, агітацыйная кампанія…” (А без выбараў яны ня могуць рабіць сваю прапаганду і агітацыю?). Гэтая публіка і яе “дэмакрат” зноў зьбіраюцца заклікаць беларусаў на рэжымны спектакль пад назовам “выбары”. Яны прызнаюцца, што выйграць немагчыма (і яны разумеюць, што гэта ня выбары). Але ўсё роўна заклікаюць, арганізоўваюць грамадзтва на актыўны ўдзел у дыктатарскім праекце (забясьпечваюць “перамогу” рэжыму). Ужо ў каторы раз гэтыя падстаўныя псэўдаапазыцыянэры спрабуюць разам з антыбеларускім рэжымам надурыць наш народ. Вядомы “оппозіціонер” Лебедько заявіў на сходзе: “Мы ўжо згубілі час, мы згубілі дынаміку з гэтым мерапрыемствам…” Чаго гэта ён сьпяшаецца, і колькі нецярплівасьці ў гэтым голасе! Але першым гукнуў на гэтую тэму іншы дасьведчаны “оппозіціонер” В. Івашкевіч. Ён зьвярнуўся да замежнікаў з інфармацыяй, што мясцовыя “выбары” рэжым можа вырашыць правесьці не ў наступным студзені, а значна раней, ужо ўвосень. Маўляў, рабіце стаўкі, панове, прысылайце апэльсіны бочкамі, лёд крануўся… “Оппозіціонеры” прысьпешваюць грантадаўцаў. Ім трэба “ісьці ў народ”, каб падтрымаць чарговае шклоўскае шоў. Колькі яшчэ беларусы будуць слухаць гэтых жулікаватых панікоўскіх і балаганавых? У адрозьненьне ад вясёлых літаратурных вобразаў з вядомага раману Ільфа-Пятрова, мясцовыя апазіц-балбатуны нажылі ўжо не адзін мільён на арганізваных Масквой і Брусэлем (са згоды КГБ РБ, як прызнаў сам Ганс Вік) псэўдавыбарах і псэўдабарацьбе “за демократію і лучшую жізнь”. Ім яшчэ прыйдзецца адказваць перад судом у вызваленай Беларусі за сваю дзейнасьць. Янка Базыль 3/8/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |