Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падзеі і факты (1-3 жніўня 2006 г.) 2 жніўня МЗС Польшчы выступіў з плянам праграмы па спрыяньні легальнай працы замежных рабочых у Польшчы. Плян тычыцца перш за ўсё грамадзянаў Украіны, якія спачатку атрымаюць легалізацыю на працу ў сельскай гаспадарцы суседняй дзяржавы. Пазьней мяркуецца пашырэньне сьпісу легальных прафэсіяў. Польшча мае намер таксама запрасіць на працу дыплямаваных спэцыялістаў. Ну што ж, зноў украінцы. Можна сабе ўявіць, зь якім аблягчэньнем тысячы ўкраінскіх грамадзянаў урэшце вырвуцца з расейскага рабства, каб працаваць у нармальных умовах у Польшчы. Атрымліваецца, што ў маскоўскім рэйху з эўрапейцаў скора застануцца самы беларусы. Наш народ павінен зразумець: пакуль мы будзем цярпець на сваёй зямлі панаваньне расейскіх акупантаў (якія ізалююць нас ад цывілізаванага сьвету), датуль у нас ня будзе іншага выбару, акрэм рабства ў Расеі і галечы на сваёй зямлі. У Маскве падводзілі вынікі чарговай “мірнай ініцыятывы” на Каўказе. Месяц таму Крэмль у каторы раз запрапанаваў скласьці зброю чачэнскім патрыётам. Было шэраг выступаў начальства ў СМІ ў стылі “мы даем ім апошні шанец…” Як заявіў 2 жніўня па тэлебачаньні міністар МУС РФ Нургаліеў: “В результате нам сдались более 29 боевиков…” Цікавая арыфмэтычная фармулёўка. А начальнік ФСБ Патрушаў адкрываў у Маскве некалькі 20-павярховых дамоў, пабудаваных для супрацоўнікаў сваёй канторы. І таксама расказваў, як яны цяпер пакажуць “мать Кузьмы” міжнароднаму тэрарызму. Вядома, аднак, што ні ў воднай цывілізаванай краіне супрацоўнікі спэцслужбаў не пражываюць са сваімі семьямі ў адмысловых, адгароджаных і закрытых ад іншых людзей дамах і кварталах. Вядома, што так існуюць толькі акупанты на тэрыторыі захопленай дзяржавы. Гэбісты баяцца жыць сярод людзей ня толькі на Каўказе (дзе яны ўжо шмат разоў адрапартавалі пра “зьнішчэньне ворагаў” і “наступленьне міру”), але і ў сваёй жа Маскве. Хаця ў свой час такое было са спэцамі Чаўшэскі з шэрагаў “Секурітате”. У выніку ў дні паўстаньня 1989 года народ ведаў, дзе шукаць “псов государевых”, і наладзіў ім узорнае пакараньне за дзесяцігоддзі зьверстваў і гвалту. На правакацыю, наладжаную шклоўскім рэжымам супраць латвійскага дыплямата ў Менску, афіцыйная Рыга адказала адэкватным крокам. 2 жніўня Латвія запатрабавала пакінуць тэрыторыю краіны першаму сакратару пасольства РБ. Становіцца зразумелай прычына дыпляматычнай вайны прамаскоўскага рэжыму супраць суседняй дзяржавы. Нядаўна Рыга заявіла, што будзе выдаваць бясплатныя візы беларускім грамадзянам, якія намерацца прыехаць у Латвію. Масква адразу дала ўводную на скандальнае здушэньне гэтай ініцыятывы і ўмацаваньне ізаляцыі беларускага народу. 3 жніўня Крэмль распачаў шумную кампанію па абвяшчэньні Курыльскіх выспаў тропікамі. На поўным сур’ёзе міністар Грэф намаляваў дзяржпражэкт “разьвіцьця” Курылаў. Да 2015 г. ён абяцаўся павялічыць на 50% колькасьць насельніцтва: з цяперашніх 19 тысячаў да 28-30 тысячаў у сьветлай будучыні. Газэты і сайты РФ застракаталі загалоўкамі ў стылі Астапа Бэндэра ў Васюках: “Курилы станут самой обеспеченной частью России!”, “Курилы станут престижным курортом”… Што ж, прапануем перанесьці сталіцу імпэрыі ў курыльскія Нью-Васюкі. Аднак мы разумеем, што не крамлёўская эліта, не легіёны расейскіх алкаголікаў і наркаманаў павінны будуць ехаць на край сьвету будаваць васюкоўскі эльдарада сярод вулканаў і рэгулярных цунамі. Мяркуецца, што туды (як гэта было сто разоў за стагоддзі расейскай акупацыі нашай краіны) павінны накіравацца беларускія работнікі са сваімі семьямі. Няўжо наш народ у чарговы раз купіцца на гэтую крамлёўска-фашыстоўскую абяцанку? Янка Базыль 5/8/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |