Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Яны адпомсьцяць за ўсіх пакутнікаў”. Пра тое, наколькі зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за апошнія дванаццаць гадоў, піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Мікола Канаховіч з Пружанаў. “На гэта пытаньне я адказваю з болем у сэрцы й са сьлязьмі на вачах. Памятаю той цёплы сонечны дзень, калі ўпершыню ў нашым мястэчку над будынкам райвыканкаму ўзьнімалі бел-чырвона-белы сьцяг. На плошчы сабралася шмат людзей. Хто радаваўся, хто лаяўся, хто – пазяхаў. Асабіста ж для мяне гэта быў самы шчасьлівы дзень пасьля нараджэньня першага майго дзіцяці. Я, не саромеючыся, стаў тады на калені перад сьцягам і дзячыў Богу, што мая радзіма нарэшце стала па-сапраўднаму незалежнай і вольнай…” Далей аўтар піша пра няспраўджаныя спадзяваньні й пра сёньняшнія беларускія рэаліі. “Страх быць звольненым з працы, страх за беларускасьць, страх за палітычныя й рэлігійныя перакананьні, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў… Страхам у нас прасякнута ўсё. І гэта прыводзіць да розных хвароб, да алькагалізму, наркотыкаў, распаду сем’яў. Калі пішуць, што за апошнія 12 гадоў стала лепей і весялей жыць, – ня верце. Бо такое можа сказаць альбо правакатар, альбо люты вораг Беларусі… За 12 гадоў беларускі народ ня стаў паўнавартаснай нацыяй (як, напрыклад, нашы суседзі), а ператварыўся ў духоўнага нябожчыка. Што тычыцца мяне асабіста, дык я ад гэтага рэжыму пакутую штодзённа. Бо ж не апускаюся да ўзроўню чарвяка, а змагаюся за сваю чалавечую годнасьць. Аднаго разу, едучы ў цягніку Берасьце – Менск, я меў неасьцярожнасьць пацікавіцца ў двух дужых дзядзькоў-кантралёраў, чаму на чыгунцы ігнаруецца дзяржаўная беларуская мова. Ад такога пытаньня яны папросту прывар’яцелі – ня выпусьцілі мяне на патрэбнай станцыі Аранчыцы, а выкінулі з вагону на перагоне Аранчыцы–Бяроза Картуская. Тое пытаньне каштавала мне страчанага здароўя. …Пра адно шкадую – што мне ўжо цяпер пад семдзесят. Але радуюся, што падрастаюць унукі. Упэўнены: яны адпомсьцяць за ўсіх пакутнікаў”. (Паводле радыё «Свабода») 10/8/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |