Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Не галасаваць для дыктатуры, а яднацца за Беларусь

(Заява Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

Пасьля незаконных выбараў прэзыдэнта ў сакавіку гэтага года антыбеларуская палітыка рэжыму Лукашэнкі стала набіраць што раз больш адкрытыя і акупацыйныя формы.
Галоўныя яе рысы: перасьлед беларускай моладзі, судовыя расправы, ліквідацыя беларускіх установаў і арганізацыяў культуры і агулам – выкананьне маскоўскіх установак па зьнішчэньні нацыянальнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Прысьпешваньне разбуральных працэсаў выклікана надыходзячым крызісам улады ў Расеі і ў цэлым яе агрэсіўнай палітыкай, накіраванай на падпарадкаваньне і інкарпарацыю Беларусі ў Расею. Галоўным інструмэнтам такой палітыкі на цяперашнім этапе Расея лічыць увядзеньне на Беларусь расейскага рубля і прыняцьце так званага “канстытуцыйнага акту” на чарговым рэфэрэндуме, які дазволіў бы зьмяніць існуючую канстытуцыю і стварыць фармальна-прававыя магчымасьці для інкарпарацыі.
Існуе небясьпека, што Масква і антыбеларускія сілы ў Беларусі выкарыстаюць бліжэйшыя выбары ў мясцовыя саветы для правядзеньня інкарпарацыйнага рэфэрэндуму аб “канстытуцыйным акце”.
Беларускі і сусьветны досьвед неаднаразова пацьвердзіў, што пад акупацыйным рэжымам і дыктатурай ня можа быць справядлівых выбараў, бо вышэйшым крытэрам такіх выбараў ёсьць не закон і ня права, а некантраляваная народам злая воля палітычнае ўлады. Удзельнічаць у такіх выбарах нельга.
Сярод поўнага бяспраўя, цынізму, стаўкі на рэпрэсіі, на сілу і хлусьню ў народа, аднак, застаецца эфектыўная магчымасьць рэалізаваць свае адносіны да рэжыму – не хадзіць на ягоныя выбары. Няхай рэжым гуляе сам з сабой і абвяшчае пра 83 адсоткі сваёй “перамогі”. Фальшаваньні рэжыму абапіраюцца на выбаршчыкаў, што ўдзельнічаюць у галасаваньні. Таму трэба пазбавіць рэжым магчымасьці прыкрывацца народам у сваёй хлусьні. Няхай ашуканства стане ўсім наглядна відаць. Супраціў і непрыняцьце рэжыму ў форме няўдзелу ў яго “выбарах” прысьпешыць канец дыктатуры і нацыянальную кансалідацыю беларускага грамадзтва.
Практыка паказала, што людзі, якія ў беларускіх абставінах заклікалі пад выглядам агітацыі ісьці галасаваць па правілах рэжымнай машыны ўлады, ў рэальнасьці спрыялі рэжыму ў дасягненьні патрэбных яму вынікаў.
2001, 2004, 2006 гады наглядна паказалі, што нельга больш удзельнічаць у выбарах пры антыбеларускім, антыпраўным рэжыме. Гэта ніякія ня выбары. Няма выбараў пад дыктатурай. Удзел людзей у галасаваньні рэжым скарыстоўвае ў сваіх інтарэсах.
Неабходна рыхтавацца да грамадзянскага змаганьня. У дзень галасаваньня трэба ісьці не на выбарчыя ўчасткі галасаваць, а на вуліцы і плошчы, яднацца ў пратэстах і дзеяньнях. Тады выявяцца і будуць сапраўдныя беларускія змагары і сапраўдныя беларускія арганізатары.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 жніўня 2006 г.
г. Менск

13/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024