Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14-га ліпеня на стар. расейскага парталу “прогносіс ру” быў зьмешчаны артыкул І. Расолава “Россія – Беларусь: “дружественное поглощеніе”. Яго шмат дзе перадрукавалі ў Сеціве, дадаўшы наступнае рэзюмэ: “Артыкул І. Расолава выяўляе адзін з плянаў Масквы па падрыхтоўцы аншлюса Беларусі. Фактычна беларускім нацыянальна-дэмакратычным сілам прапануецца спыніць “мочіть” за што папала Маскву, і лепш хутчэй брацца за “кансалідацыю”. Кансалідавацца прапануюць “на аснове адзіных каштоўнасьцяў – барацьбы за свабоду палітзьняволеных,” натуральна забыўшыся пра рэальныя адзіныя каштоўнасьці – незалежнасьць нашай краіны. Пасьля прачытаньня артыкула становяцца зразумелымі і лягічнымі апошнія дзеяньні некаторых палітычных сілаў у Беларусі і іхняя сапраўдная мэта.” 14 жніўня 2006 г. 15/8/2006 › Навіны Зянон Пазьняк: “Кніга Сяргея Навумчыка – першая ластаўка” У нядзелю ў Нью-Ёрку, у грамадзкай залі cабору cьв. Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня”, прысьвечанай падзеям 1988-1995 гг. (спампаваць , 3,1 Mb.) Аўтар кнігі Сяргей Навумчык заўважыў, што хаця і вельмі прыемна прадстаўляць кнігу ў сталіцы сьвету, але куды больш прыемна было б гэта рабіць у сталіцы Беларусі. “Для мяне, як для аўтара, істотна, што прафэсійныя гісторыкі пасьля апублікаваньня часопіснага варыянту кнігі ў ARCHE не аспрэчваюць даты пачатку і завяршэньня апошняй хвалі Адраджэньня – ад выхаду ў чэрвені 1988 года артыкула Пазьняка і Шмыгалёва “Курапаты – дарога сьмерці” і да правядзеньня Лукашэнкам у траўні 1995 годзе рэфэрэндуму па сымболіцы, мове і інтэграцыі з Расеяй”. 15/8/2006 › Навіны Факты і падзеі (6-13 жніўня 2006 г.) 6 жніўня шклоўскі рэжым абвясьціў агульны збор для сваіх замежных дыпляматычных і гандлёвых прадстаўнікоў. Радыё і БТ перадавалі маналёгі галоўнага начальніка і ягонай агентуры. Усе распавядалі пра посьпехі на міжнароднай арэне: адзін прадаў недзе 17 трактараў, другі за морам падпісаў пагадненьне з нейкімі экзотамі. 15/8/2006 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |