Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (6-13 жніўня 2006 г.) 6 жніўня шклоўскі рэжым абвясьціў агульны збор для сваіх замежных дыпляматычных і гандлёвых прадстаўнікоў. Радыё і БТ перадавалі маналёгі галоўнага начальніка і ягонай агентуры. Усе распавядалі пра посьпехі на міжнароднай арэне: адзін прадаў недзе 17 трактараў, другі за морам падпісаў пагадненьне з нейкімі экзотамі. У сталіцы Мардовіі 8 жніўня іграла бравурная музыка, лубянцы ў сутанах і без сутанаў вадзілі за сабой натоўпы мясцовага люду. Пуцін сарваў палатно з помніка адміралу Ушакову, якога РПЦ кананізавала пяць гадоў таму. Некалькі пакаленьняў савецкіх дзяцей вучылі ў школе пра перамогі над туркамі і французамі гэтага флётаводца 18-га стагоддзя, але ніхто ніколі не згадаў, што ваенны талент быў мардвінам (маўчала пра гэта і царская прапаганда). Не любілі імпэрцы згадваць пра ўкраінца Гогаля, заснавальніка расейскага клясіцызму ў жывапісе чуваша Ягорава, пра кампазітара беларуса Глінку і тысячы-тысячы іншых талентаў, якімі пакарысталася расейская імпэрыя. Ня проста пакарысталася. Расейскія акупанты-калянізатары на працягу стагоддзяў вынішчалі культуры і мовы народаў, талентамі якіх жывіліся. Акупанты працягваюць зьнішчэньне. Лубянскія скокі ў Саранску нагадвалі такую ж пацёмкінскую мішуру, якую час ад часу наладжвае крамлёўскі рэжым у расейскай правінцыі. Атрады “нахімаўцаў”-піянэраў, падабраная публіка для “радостного обшченія с презідентом” (амаль 100% жанчыны, бо сьпітыя фізіяноміі мужчынаў страшна паказваць), якая гукае: “Как мы рады, пріезжайте ешчё!..” І ні слова па-мардоўску, ніякога знаку прыналежнасьці да старажытнай (і яшчэ жывой) нацыянальнай традыцыі. Колькі яшчэ народы будуць служыць крамлёўскаму молаху? “Ударим автопробегом по бездорожью!” 10-11 жніўня ў Менску знаходзілася дэлегацыя з экзатычнага Ірану. Міністар эканомікі гэтай эканамічна недаразьвітай краіны дамаўляўся і такі дамовіўся пабудаваць у Беларусі лінію для зборкі “иранского автомобиля” (як пампезна называла шклоўская прапаганда тэгэранскую “Анцілопу-Гну”). Гэта вам не “Таёта”, не “Вольва” – трымайся Захад, зьяжджай на ўзбочыну прагрэсу, саступай дарогу машыне будучыні, на якой нясецца шклоўская хеўра ў чорных чалмах! Можна было пасьмяяцца з гэтага ідыятызма (неверагоднага на пачатку 21-га стагоддзя), але робіцца ня сьмешна. Па-першае, таму што аплочваць увесь гэты ідыятызм павінен беларускі народ. Па-другое, спэцыялісты ўжо папярэджваюць, што йдзецца не пра “Гну” і вечную дружбу з краінай-ізгоем. Па камандзе з Масквы антыбеларускі рэжым робіць наш народ закладнікам антызаходняй, антыцывілізацыйнай палітыкі восі шалёных рэжымаў: Масква-Сірыя-Іран-Паўночная Карэя-Вэнэсуэла-Куба. Каб не выстаўляцца перад заходнімі кантралёрамі, Расея будзе прадаваць у Іран і іншыя месцы сваю зброю масавага зьнішчэньня, прыкрываючыся “мірнымі аўтаканвэерамі” у Беларусі. Іранцы падпісалі таксама дамову на пастаўкі аўтацягачоў і буйных грузавікоў з Беларусі. На цягачы можна будзе намантаваць ракеты, грузавікі загрузіць бомбамі і везьці “мірны груз” самалётамі “Антэямі” у зону любога антыамэрыканскага і антыэўрапейскага канфлікту. Беларусам ужо цяпер трэба задумацца над гэтай злачыннай ініцыятывай шклоўскага рэжыму. Калі цывілізаваныя краіны адэкватна ацэняць пагрозу, то яны абавязкава прыступяць да ліквідацыі месцаў вытворчасьці і месцаў гандлю сьмертаносным таварам. Каб нам не пачуць у сваіх гарадах вой сірэнаў і грукат бомбаў на аб’ектах дыктатуры, трэба вызваляцца ўжо цяпер з гэтага шызоіднага палону. Крымска-татарскі народ абараняе ад варвараў сваю святыню. Ужо на працягу гадоў крымскія татары патрабуюць ад уладаў ліквідаваць рынак, пабудаваны расейскімі акупантамі на мусульманскіх могілках у Бахчысараі. Расейскім асаднікам, аднак, вельмі камфортна гандляваць і блюзьнерыць на чужых магілах (яны ў Расеі спакойна робяць гэта і на магілах сваіх уласных продкаў – “а что в этом особенного!..”). 12 жніўня атрады крымска-татарскай моладзі разграмілі рынак, вывесілі транспарант “Рынак на касьцях зачынены” і занялі абарону на межах сваёй сьвятыні. Мясцовыя асаднікі, падбухтораныя правакатарамі, паспрабавалі былі вярнуць сабе “место торговлі”. Татары далі ім адлуп. Калі зьявіліся амоны і спэцназы, яны таксама атрымалі дыхту ад арганізаванай татарскай моладзі. Зьдзяйсьняюцца страхі расейскіх асаднікаў. Яны прадказвалі, што так яно і будзе. Пакуль яны сьпіваюцца і выміраюць на захопленай зямлі, культурны татарскі народ саджае сады, працуе на зямлі, адбудоўвае свае паселішчы, нараджае і выхоўвае дзяцей. Вырасла ўжо цэлае пакаленьне, якое ня ведае сталінскай высылкі. Але моладзь памятае пра трагедыю продкаў і рашуча бароніць сваё. Лепш было б асаднікам, пакуль ня позна, вярнуцца туды, дзе “і дым отечества нам сладок і пріятен…” Тым больш, што і тав. Пуцін нядаўна ўсіх расейцаў вяртацца заклікаў, праграму падпісаў. Моб-шмоб шагает по стране… Агентура КГБ ня сьпіць у шапку ня толькі ў сталіцы. 13 жніўня адбылася дэкаратыўна-гераічная акцыя ў Барысаве. Некалькі маладзёнаў празрыста нагадвалі пра свабоду прэсы. Стаялі, маўчалі, а мінакам раздавалі “свободную прессу”. Бездапаможная пустата “флэш-моба” была такой жа, як і ў іншых такіх выпадках. Але зьвярнула на сабе ўвагу адна дэталь. Сярод “свободной прессы” чырвона стракацела газэта камуністаў “Товарищ”. Скора на агентурных шмобах будуць запісваць ў камсамол і БРСМ. Або інакш кажучы, барба продолжается, товарішчі… Янка Базыль 15/8/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |