Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Таемнае становіцца яўным

14-га ліпеня на стар. расейскага парталу “прогносіс ру” быў зьмешчаны артыкул І. Расолава “Россія – Беларусь: “дружественное поглощеніе”. Яго шмат дзе перадрукавалі ў Сеціве, дадаўшы наступнае рэзюмэ: “Артыкул І. Расолава выяўляе адзін з плянаў Масквы па падрыхтоўцы аншлюса Беларусі. Фактычна беларускім нацыянальна-дэмакратычным сілам прапануецца спыніць “мочіть” за што папала Маскву, і лепш хутчэй брацца за “кансалідацыю”. Кансалідавацца прапануюць “на аснове адзіных каштоўнасьцяў – барацьбы за свабоду палітзьняволеных,” натуральна забыўшыся пра рэальныя адзіныя каштоўнасьці – незалежнасьць нашай краіны. Пасьля прачытаньня артыкула становяцца зразумелымі і лягічнымі апошнія дзеяньні некаторых палітычных сілаў у Беларусі і іхняя сапраўдная мэта.”
І сапраўды, мяне заўсёды насьцярожвала нейкая ненатуральнасьць рэакцыі і шуму падстаўной апазыцыі вакол палітычна асуджаных. Замест рэальных падходаў ідзе паказная адпрацоўка нейкага навязьлівага сцэнару пра свабоду палітасуджаным як самай галоўнай справы грамадзтва. “Свабоду таму і гэтаму!” – пастаялі ў пікеце (ланцугу) і разышліся. І так увесь час. Прафанацыя нейкая. Аказваецца і гэта прадумала для іх Масква. Лукашэнка садзіць, а ягоныя былыя хаўрусьнікі патрабуюць свабоды пасаджаным, “кансалідуюць грамадзтва”. Усе пры справе. Усё апаганілі, нават на чалавечай бядзе ствараюць паліттэхналёгіі.
(Лябедзька:) “Трэба выходзіць за межы Менскага гарадзкога кальца і ісьці ў рэгіёны. Ставім задачу на бягучы каляндарны год, пачынаючы ад гэтай да наступнай восені, правесьці такія акцыі і ланцугі неабыякавых людзей у кожным раённым цэнтры.”(Радыё “Свабода”, 16 08.06.). Вось гэта імпэт! Толькі адкуль ногі растуць.
Артыкул І. Расолава, як і бальшыня агентурных тэкстаў такога роду, напісаны даволі цынічнай мовай, з прыхаванай грэблівасьцю да ўсяго беларускага. “К удивлению наблюдателей, оппозиция готова терпеть «батьку» (или его ставленника), только бы не стать до конца губернией Москвы,”— удавана зьдзіўляецца масковец і прапануе хутчэй правесьці ў Менску новы “кангрэс дэмакратычных сілаў” (падстаўной апазыцыі). Для Масквы патрэбны новы, сьвежы, яшчэ больш прамаскоўскі стаўленьнік.
Усё гэта зразумела і вядома. Невядома было толькі тое, што Ільля Расолаў быў даверанай асобай А. Казуліна на “выбарах” прэзыдэнта а заадно зьяўляецца каардынатарам беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада»”. Ён расеец, жыве ў Маскве, супрацоўнічае з праваахоўнымі арганізацыямі, юрыст па адукацыі. Генэрал Алексій ІІ узнагародзіў яго залатым мэдалём “Преподобного Сергия Радонежского I степени”.
Як “стварылі” партыю Казуліну і хто такі Казулін (якога Масква “кінула”) – усе ўжо ведаюць. Цікава аднак тое, як у апошні час пачала сыпацца маскоўская агентура ў Беларусі.
Яшчэ не пасьпелі забыцца пра шпіёна Суздальцава, які прызнаўся што дванаццаць гадоў працаваў над стварэньнем прамаскоўскай апазыцыі ў Беларусі (у хаўрусе зь Вікам), аж тут на табе Расолаў вылазіць. Прыйдзе час ці тое яшчэ даведаемся.

14 жніўня 2006 г.
Мар’ян Ванькевіч

15/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024