Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК Апошнім часам на нашу фронтаўскую э-по і на маё імя пачасьціліся лісты маладых беларусаў, якія хочуць даведацца, што сталася з Народным Фронтам, чаму раскалоўся, чаму змалела ягоная сіла і палітычныя ўплывы. Шмат каго бянтэжыць рэзкая крытыка з нашага боку цяперашняй “кааліцыйнай апазыцыі” і крытычныя ацэнкі дзеяньняў яе ўдзельнікаў і асобаў. Вось тыповыя пытаньні: “Я вельмі прашу Вас патлумачыць, чаму Вы ўважаеце Партыю БНФ за прарасейскую апазыцыю?” Пастараюся адказаць коратка пра галоўнае, бо на гэту тэму і мной, і сябрамі Фронту ўжо дастаткова шмат напісана ў адраджэнскім друку. Праўда, ўлічваю абставіны, што ня кожнаму гэты друк даступны. Адколатая частка Фронту, змагаючыся супраць Лукашэнкі, пайшла на хаўрус з прамаскоўскімі партыямі і нават з камуністамі, думаючы, магчыма, пашырыць на іх свой нацыянальны уплыў, але не разумеючы, што паддаліся чужой палітыцы. У выніку прамаскоўскія партыі здамінавалі так званую апазыцыю, а фронтаўцы зь Вячоркам апынуліся на трэціх ролях; верхаводзяць Калякін, Лябедзька, Бухвостаў, усюды гавораць і пішуць па-руску, езьдзяць у Маскву да Караганава ды Маркава ды Нямцова, выбіваюць прыхільнасьць і чужыя сродкі, улягаюць чужой палітыцы, і Вячорка ў гэтай кампаніі як шэраговец. Усё гэта абазначае паўзучую паразу беларускай нацыянальнай ідэі (ідэі, на якой трымаецца нацыянальная дзяржава і нацыя). У гэтым і сутнасьць здрады. Не сталі змагацца за беларускую справу, як нашыя адраджэнцы дзяды-прадзяды, як Народны Фронт супраць камунізму, СССР ды КПСС, а паддаліся хаўрусьнікам дзеля хаўрусу, дзеля абяцаных прагматычных інтарэсаў, ахвяраваліся вялікім дзеля малога. У выніку на сёньняшні дзень Беларусь, фактычна, апынулася без нацыянальнай палітычнай альтэрнатывы. Калі б цяпер раптам абваліўся рэжым Лукашэнкі, то да ўлады ў Беларусі (пры дапамозе Масквы, калякіных і лябедзек) прышлі б зноў антыбеларускія сілы. Дзесяць гадоў таму, калі ў беларускай апазыцыі і палітыцы дамінаваў Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, такога ніколі б ня здарылася. У Беларусі была нацыянальная палітычная пэрспэктыва. Пра ўсё гэта я казаў, пісаў і папярэджваў і сем, і восем, і дзесяць гадоў таму. Гарантыя палітычнай перамогі не ў фармаваньні кааліцыяў з апанэнтамі дзеля дасягненьня блізкіх мэтаў, а ў стварэньні моцнай палітычнай беларускай сілы, якая будзе грунтам стратэгічных дасягненьняў нацыянальнай палітыкі. Ніхто ня можа сказаць, што нічога ня ведаў і ня чуў, калі паўстане пытаньне аб адказнасьці. Ёсьць канкрэтныя вінавайцы ў разгроме Японіі. Цяперашняя задача ўсёй нашай беларускай супольнасьці – вярнуць Беларусі нацыянальную палітычную пэрспэктыву, каб мець будучыню. 15 жніўня 2006 г. 17/8/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |