Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Рускія” ў Польшчы

Летам у Польшчу прыехала пару сот студэнтаў зь Беларусі, якія пацярпелі ад рэжыму за сваю нацыянальна-грамадзкую дзейнасьць, каб са згоды польскага ўраду прадоўжыць тут сваё навучаньне. Я бачыў сярод іх шмат добрых беларускіх хлопцаў і дзяўчат. Але была і моладзь іншага кшталту.

Мне прыходзілася ў гэты час размаўляць з афіцыйнымі польскімі асобамі, што сустракаліся з маладымі нацыянальнымі змагарамі. Выгляд ў польскіх асобаў пасьля спатканьня быў разгублены. Беларускую мову яны там чулі нячаста і былі зьдзіўленыя што прыехала столькі “рускіх” (так яны вырашылі), якія гаварылі па-расейску і, дарэчы, ні пра беларускую культуру, ні пра палітыку ня мелі паняцьця. Прытым некаторыя дзяўчаты былі апранутыя так, як на Захадзе ўбіраюцца прастытуткі. У чарговы раз я патлумачыў палякам становішча, але, відаць, гэта мала прыбавіла ім разуменьня.

У першыя ж дні “рускія” напіліся ў інтэрнаце і пабіліся з палякамі. Нікога ня выгналі. Потым напіўся алькаголю і нахуліганіў сын А. Мілінкевіча (таксама, аказваецца, “рэвалюцыянер”, дарэчы, піў і грубіяніў у Польшчы пастаянна). Гэтага ўжо выгналі. А нядаўна самы ж беларускія студэнты (нармальныя студэнты) злавілі камбінатара: прадаваў паперкі-даведкі ўсім жадаючым пра прыналежнасьць да намётавага лягеру моладзі на плошчы Каліноўскага ў Менску. Браў нядорага – па трыццаць даляраў. Вось ужо сапраўды якія бацькі – такія і дзеці. Лепш бы яны нікуды ня ехалі, ня ганьбілі б Беларусь. Толькі для такіх не існуе і няма Беларусі.

Мар’ян Ванькевіч

21/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024